Дзякуй, 2018! Падсумоўваем вынікі мінулага года

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Дзякуй, 2018! Падсумоўваем вынікі мінулага года

Мінулы год аказаўся адным з самых насычаных у гісторыі дзейнасці ГА “Цэнтр “Трэці сектар”. Прыгадваем асноўныя праграмы і мерапрыемствы, да правядзення якіх мела дачыненне арганізацыя.

Студзень

Выдалі дапаможнік для тых, хто працуе з моладдзю

Выйшаў у свет “Дапаможнік для моладзевых працаўнікоў і працаўніц,” створаны падчас і па выніках Летняй Школы для моладзевых працаўнікоў, якая праходзіла 25-30 ліпеня 2017 пад Гродна.

Дапаможнік уключае ў сябе тэмы, з якімі часта сутыкаюцца маладыя людзі, а таксама закранае сферы, у якіх яны шукаюць дапамогі.

Дзяліліся досведам працы “Універсітэту Залатога Веку” са стажорамі

З 22 да 25 студзеня ў арганізацыі гасцявалі стажоры з Мінска і Магілёва, якія вывучалі, як працуе гарадзенскі “Універсітэт Залатога Веку“.

Выпусцілі трэці набор Школы медыяменеджмента

З верасня 2017 г. да сярэдзіны студзеня 2018 г. 16 менеджэраў з розных медыяпраектаў знаёміліся з сакрэтамі стратэгічнага кіравання, стварэння і прасоўвання кантэнту, манетызацыі, працы ў камандзе.

У час выпускной сустрэчы, якая адбылася ў Мінску, удзельнікі Школы прадставілі свае вучэбныя праекты і атрымалі заслужаныя сертыфікаты.

Люты

Пачаліся заняткі трэцяга набору Школы медыяменеджмента

Заяўкі на ўдзел у гэтым наборы Школы падалі больш за 90 чалавек з розных рэгіёнаў краіны. 

Трэнінгі  Школы праходзілі ў Магілёве, Гродне і Мінску.

Арганізавалі “Жывую бібліятэку” пра мовы свету

Атрымаць адрасную паштоўку на арабскай мове з традыцыйным малюнкам, пачуць песні на мове ігба, даведацца, чаму складана іншаземцам вывучыць рускую, навучыцца замаўляць піва на гішпанскай і паслаць кагосьці ў кусты на літоўскай маглі гарадзенцы падчас “Жывой Бібліятэкі: мовы свету”, якая прайшла ў Гродне 21 лютага, у Міжнародны Дзень Роднай Мовы.

Сакавік

Пачала працу Акадэмія рэгіянальнага развіцця

Гэта праграма была адрасаваная тым, хто займаецца нефармальнай адукацыяй, піша пра тое, што адбываецца ў яго мясцовасці, стварае праекты, накіраваныя на паляпшэнне якасці жыцця сваіх землякоў і на развіццё свайго рэгіёна.

Вясной-летам 2018 г. у межах гэтай праграмы, рэалізаванай разам з установай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“, адбыўся трэнінг для трэнераў, выпускнікі якога затым праводзілі Акадэмію Першых (курс для лідэраў і менеджэраў праектаў рэгіянальных арганізацый), Акадэмію адукатараў і МедыяАкадэмію.

Красавік

Арганізавалі сустрэчу студэнтаў УЗВ з амбасадаркай Швецыі

12 красавіка адбылася сустрэча слухачоў УЗВ з амбасадаркай Швецыі ў Беларусі Крысцінай Юханесан.
Сустрэча прайшла ў нефармальнай абстаноўцы – спадарыня Крысціна распавяла пра краіну, пра сваю дзейнасць у якасці амбасадаркі, а потым адказала на пытанні слухачоў УЗВ.

Урачыста скончылі дзявяты сезон “Універсітэта Залатога Веку”

Выпускнікамі чарговага навучальнага года УЗВ сталі больш за 150 студэнтаў, якія мелі магчымасць наведваць каля 50 розных курсаў і клубаў.

Травень

Адбыўся выпуск слухачоў Школы сучаснай журналістыкі

На працягу 4 месяцаў удзельнікі Школы знаёміліся з асновамі сучаснай журналістыкі: вучыліся пісаць артыкулы, рабіць інтэр’ю, здымаць фота і віда, ствараць інфаграфіку.

Першы Форум-Фестываль універсітэтаў трэцяга веку адбыўся ў Мінску

Імпрэза сабрала больш за 150 удзельнікаў і экспертаў з розных рэгіёнаў краіны, а таксама гасцей з Аўстрыі, Латвіі, Расіі і Украіны.


Асноўнай мэтай Форума было абмеркаванне шляхоў развіцця супрацоўніцтва паміж арганізацыямі, якія займаюцца працай па адукацыі і актывізацыі сталых людзей.

Выдалі дапаможнік “Гарады, прыязныя да сталых людзей”

Дапаможнік з’яўляецца кампіляцыяй перакладу з ангельскай мовы двух асноўных дакументаў, створаных Сусветнай Арганізацыяй Аховы Здароўя – Global age-friendly cities: a guide, 2007 (раздзелы з апісаннем 8 асноўных рысаў прыязнасці да сталых людзей) і A guide to using core indicators: measuring the age-friendliness of cities, 2015 (раздзелы пра апісанне індыктараў і іх развіццё).

Таксама ён утрымлівае карысныя спасылкі на гарадскія планы, апісанне дэмаграфічнай сітуацыі ў Беларусі і Рэзалюцыю міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей: на шляху да распрацоўкі планаў дзеянняў па пытаннях старэння”, рэкамендацыі з якой могуць быць выкарыстаныя пры стварэнні гарадскіх планаў для беларускіх гарадоў.

 

Чэрвень

 Адбыўся трэці выпуск Школы медыяменеджмента

Выпускнікамі Школы сталі рэдактары і іншыя медыяменеджэры выданняў і арганізацый з Браслава, Брэста, Гродна, Магілёва і Мінска.

Ліпень

Скончылася трэнінгавая частка праграмы “Акадэмія рэгіянальнага развіцця”

 

Прадстаўнікі 34 рэгіянальных арганізацый з усіх рэгіёнаў краіны атрымалі карысныя веды па кіраванні праектамі, планаванні адукацыйных праграм, распрацоўцы інфармацыйных кампаній і журналісцкіх спецпраектаў.

Праграма Акадэміі складалася з трох курсаў: “Акадэмія Першых” (курс для лідэраў арганізацый і кіраўнікоў праектаў), “Акадэмія Адукатараў” (курс для трэнераў і менеджэраў адукацыйных праграм) і “МедыяАкадэмія” (курс для мясцовых журналістаў і блогераў, а таксама супрацоўнікаў НГА, якія адказваюць за сувязі з грамадскасцю).

Жнівень

Распачалі кампанію па зборы ахвяраванняў на працу “Універсітэту Залатога Веку”

На вэб-пляцоўцы Талака стварана спецыяльная старонка, праз якую лёгка можна падтрымаць у любым памеры дзейнасць у межах праграмы УЗВ.

 

Атрыманыя ахвяраванні ідуць на частковую кампенсацыю выдаткаў на арэнду памяшканняш, аплату камунальных паслуг, набыццё матэрыялаў для заняткаў.

Верасень

Пачаліся заняткі чацьвёртага набору Школы медыяменеджменту

Трэнінгі гэтага набору праходзілі ў Віцебску, Гродне і Брэсце.

У склад трэнерскай каманды Школы ўваходзяць вядомыя медыяэксперты з Беларусі (Андрэй Аляксандраў, Галіна Малішэўская, Юлія Слуцкая, Сяргей Сахараў, Зміцер Ягораў) і Славакіі (Таццяна Рэпкава).

Школа PR і медыякампетэнцый: адбыўся першы выпуск

Прадстаўнікі 22 арганізацый і ініцыятыў з розных рэгіёнаў краіны сталі выпускнікамі першага набора Школы, якая працавала 21-23 верасня ў Гродне.

Кастрычнік

Распачаўся юбілейны дзясяты акадэмічны год працы “Універсітэту Залатога Веку”

Удзел ва ўрачыстым адкрыцці праграмы ў гарадскім Доме культуры ўзялі больш за 200 чалавек. Сёлета ва УЗВ працуюць больш за 50 курсаў і клубаў.

 

Школа PR і медыякампетэнцый выпусціла другі набор

Ствараць планы працы з грамадскасцю, умела карыстацца сацыяльнымі сеткамі і рознымі інструмантамі візуалізацыі, пісаць для медыя вучыліся ўдзельнікі другога набора Школы, якая праходзіла 12-14 кастрычніка пад Брэстам.

Удзел у Школе бралі прадстаўнікі 25 арганізацый з 12 розных гарадоў краіны.

Прынялі чарговых валанцёраў з Еўразвязу

Марка з Аўстрыі, Пшэмыслаў з Польшчы і Алксандра з Германіі будуць працаваць у праектах і праграмах арганізацыі да сярэдзіны 2019 г.

 

У Мінску адбыўся Форум медыяменеджменту і ІТ

Удзел у Форуме ўзялі больш за 100 чалавек з Беларусі і іншых краіны.

Новыя трэнды ў журналістыцы, выклікі для медыяменеджэраў, роля ІТ у развіцці медыясферы, прававая прастора для свабоды СМІ – гэтыя пытанні былі ў фокусе ўвагі экспертаў і ўдзельнікаў імпрэзы.

Лістапад

У Гродне працавала Школа плюралізма

На працягу пяці дзён удзельнікі Школы вучыліся планаваць, праводзіць і ацэньваць адукацыйныя мерапрыемствы для розных мэтавых груп.

Удзел у трэнінгу бралі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і адукатары з Гродна, Мінска, Магілёва, Віцебска, Пінска.

Сталі ініцыятарамі стварэння каліцыі «За годнае даўгалецце»

Арганізацыйная сустрэча па стварэнні кааліцыі прайшла 14 лістапада ў Мінску.

Першым крокам кааліцыі стала сумесная распрацоўка прапановаў у Нацыянальную Стратэгію актыўнага даўгалецця.

Як выкарыстоўваць “змяшанае навучанне” у грамадзянскай адукацыі

Прадстаўнікі гарадзенскіх арганізацый “Цэнтр “Трэці сектар” і “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” узялі ўдзел у міжнароднай сустрэчы ў Арменіі, прысвечанай выкарыстанню “змешанага навучання” у праграмах грамадзянскай адукацыі.

Дваццаты па ліку набор Школы журналістыкі распачаў сваю працу

Удзел у працы “Школы сучаснай журналістыкі” бяруць сёлета больш за 20 чалавек самага рознага ўзросту.

Першыя заняткі “Школы маладога журналіста” адбыліся ў Гродне вясной 1997 г.

Выпускнікамі Школы з’яўляюцца ўжо больш за 400 чалавек, якія працуюць зараз у Гродне, Мінску, Варшаве, Кіяве ды многіх іншых гарадах краіны і свету.

Снежань

PRodvizhenie-2018: у Брэсце адбыўся Форум рэгіянальных ініцыятыў

Удзел у мерапрыемстве, якое праходзіла 7-8 снежня, бралі каля 70 удзельнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама госці з Германіі.

Шчыра дзякуем усім нашым партнёрам і ахвярадаўцам, удзельнікам нашых мерапрыемстваў за тое, што былі ў 2018 годзе разам з намі, што дапамагалі зрабіць гэты свет хоць крыху лепшым!

Да сустрэчы ў 2019 годзе!

05 Студзеня 2019 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Гэта вам не Гродна. У Мінску затрымалі Вольскага, Вайцюшкевіча, Варашкевіча і Аракеляна
    Музыканты хацелі даць канцэрт у цэнтры Мінску, але іх затрымалі. Пра гэта ў фэйсбуку паведамляе Эдуард Пальчыс. “Улады вельмі добра адпрацоўваюць загад Лукашэнкі ад 1-ага сакавіка на “вялікай размове” – “Бангалор і ніякай актыўнасці ў цэнтры горада, – піша Эдуард. – Толькі што ў бус ціхары суправадзілі Вольскага, Вайцюшкевіча, Варашкевіча і Аракеляна, якія хацелі сыграць […]
  • “Стаць ценем мастака”. Гродзенскі майстар рэстаўруе карціну з Брыгіцкага манастыра
    Аляксей Навумчык з Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея ўжо 8 гадоў рэстаўруе старадаўнія карціны і іконы. Зараз майстар працуе над палатном 17 стагоддзя, якое калісьці вісела ў брыгіцкім манастыры, але было схавана ў часы Савецкага саюза. Гэтай карцінай Аляксей Навумчык пачаў займацца пасля выставы «Сакральная спадчына Панямоння» ў Новым замку. На ёй выстаўлялі палотны, знойдзеныя ў сутарэннях […]
  • У Гродне з’явіцца арачны пешаходны мост
    Мост арачнай канструкцыі злучыць праз Нёман дзве зоны адпачынку. Як распавёў галоўны інжынер праекта, мост будзе шырынёй 4,75 метра, веладарожка зойме два з паловай метры, а пешаходны тратуар – 2,25 метра. Праектам прадугледжана таксама магчымасць перамяшчэння па мосце інвалідам-калясачнікам і бацькам з дзіцячымі вазкамі, паведамляе “Гродзенская праўда”. Пешаходны мост нашмат скароціць шлях з горада да […]
  • У Гродне з-за непатушанага акурка згарэў балкон
    Інцыдэнт адбыўся ўчора на вуліцы Белуша ў 12.15 ў Гродне. У выніку пажару ніхто не пацярпеў, але балкон быў моцна пашкоджаны агнём. Як распавялі “Гродзенскай праўдзе” у гарадскім аддзеле па надзвычайных сітуацыях, жанчына выйшла на балкон, каб папаліць. У нейкі момант у яе зазваніў тэлефон, яна вярнулася ў кватэру. Цыгарэта засталася непатушанай. З-за чаго загарэліся […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY