Дзякуй, Рэгіна! Дзякуй, Міхаэль!

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Дзякуй, Рэгіна! Дзякуй, Міхаэль!

На працягу двух месяцаў валанцёры з Аўстрыі дапамагалі сталым гарадзенцам вывучаць нямецкую мову.
Міхаэль і Рэгіна прыехалі ў Гродна па праграме “Еўрапейская валанцёрская служба”, якая дае магчымасць моладзі папрацаваць на працягу некалькіх месяцаў у іншай краіне.

У нашым горадзе іх прыймала грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”, якое ўжо не першы год займаецца міжнароднай валанцёрскай дзейнасцю.

Майк і Рэгіна

 

Так, у папярэднія гады ў арганізацыі працавалі каля 15 валанцёраў з суседняй Польшчы. Тут яны займаліся дапамогай дзецям з абмежаванымі фізічнымі і псіхічнымі магчымасцямі, працавалі ў рэдакцыі сайта “Твой стыль”, займаліся іншай карыснай дзейнасцю.

Вось і аўстрыйскія валанцёры адразу па прыездзе з галавой акунуліся ў працу. Найперш гэта была дапамога сталых гарадзенцам – удзельнікам праграмы “Універсітэт Залатога Веку”, якія вывучаюць нямецкую мову. Рэгіна і Міхаэль рыхтавалі і праводзілі асобныя заняткі секцыі нямецкай мовы, забяспечвалі навучэнцам так неабходную ім моўную практыку.

універсітэт залатога векуВось што кажа пра працу валанцёраў вядучая секцыі нямецкай мовы Ала Чучва (на здымку):

-Лічу, што трэба і надалей запрашаць да нас валанцёраў і карыстацца іх дапамогай. Іх прысутнасць вельмі добра ўплывала на працу навучэнцаў як на занятках, так і ў час выканання хатніх заданняў.

Мне здаецца, што навучэнцы ўжо пачалі вывучаць мову не толькі для агульнага развіцця, але і з разуменнем таго, што яны могуць яе ужываць тут у Беларусі. Многім гэта дадало ўпэўненасці і натхнення.

Людзі з задавальненнем прыходзяць на заняткі з удзелам валанцёраў, ім падабаецца паказваць валанцёрам, што яны ужо ўмеюць, атрымліваць ад іх зваротную сувязь.

Рэгіна правяла тры заняткі секцыі самастойна і амаль на кожным занятку рабіла нейкія цікавыя практыкаванні з навучэнцами, размаўляла з імі на самыя розныя тэмы.

універсітэт залатога веку

Вельмі шкада, што час знаходжання Міхаэля і Рэгіны ў Гродне праляцеў так хутка“.

Акрамя дапамогі ў вывучэнні нямецкай мовы госці з Аўстрыі займаліся і іншымі карыснымі справамі.

Так, Рэгіна займалася перакладамі, дапамагала шукаць замежных партнёраў для “Універсітэту Залатога Веку”. Міхаэль часта працаваў у якасці фотарэпарцёра і нават прыдумаў уласны фотапраект пра Гродна.

На радзіму Рэгіна і Міхаэль ад’едуць адразу па Новым годзе і, па іх словах, будуць сумаваць па нашым горадзе.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

    Кроніка

    Кроніка грамадзкага жыцця

    Падпішыцеся на рассылку Кронікі грамадзкага жыцця Гарадзеншчыны.

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Як выглядае гродзенскі піўзавод пасля пажару
    Нягледзячы на ​​тое, што афiцыйна пажар на закінутым піўзаводзе патушылі ў 18/00, некалькі пажарных разлікаў дзяжурылі на аб’екце да самай ночы. Усяго па дадзеных МНС на тушэнні пажару было задзейнічана 17 адзінак пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі. 21 мая ў 15.55 у цэнтр аператыўнага кіравання Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС пачалі паступаць званкі ад відавочцаў пра пажар на […]
  • Дубль Савіцкага дапамог «Нёману» атрымаць перамогу над «Крумкачамi»
    Два галы капітана «Нёмана» Паўла Савіцкага ў матчы 9 тура супраць мінскіх «Крумкачоў» прынеслі гродзенскай камандзе на родным стадыёне чарговыя 3 ачкі. Дзякуючы перамозе над супернікам жоўта-зялёныя падняліся ў турнірнай табліцы на чацвёртае месца. На гэты раз «Нёман» прымаў гасцей на лепшым газоне, чым у мінулым туры. Забягаючы наперад, варта адзначыць, што галоўны трэнер гродзенцаў […]
  • Пажар на гродзенскім піўзаводзе: сумны канец слаўнай гісторыі?
    Сёння цяжка сказаць, якую прычыну пагібелі гродзенскага піўзавода назавуць сапраўднай следчыя. Магчыма, бамжы выплаўлялі метал, магчыма, гулялі з агнём неякія таямнічыя дзеці, а магчыма промень сонца няўдала сфакусіраваўся на драўлянай падлозе паддаша старой фабрыкі… Тое, бадай што, ужо не так істотна. Важна, што нягледзячы на шматлікія папярэджанні журналістаў і простых гродзенцаў аб бясгаспадарнасці на кінутым […]
  • Невядомыя падпалілі закінуты гродзенскі піўзавод
    Будынак былога піваварнага завода ў цэнтры Гродна загарэўся ў нядзелю 21 мая. Да месца ўзгарання прыбыло больш за дзясятак пажарных машын. Па словах відавочцаў, пажар пачаўся каля 16.00. Меркаваная версія здарэння — падпал. Адныя з сведак здарэння, хлапчукі, якiя трапiлicя карэспандэнту Hrodna.life, паведамiлi, што будынак піўзавода падпалілі невядомыя ў масках, якія пасля схаваліся.   Апошнім […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY