Працягваем знаёміцца з сябрамі журы конкурсу “Будзь у Трэцім!” Сёння прапануем вашай увазе экспертаў, якія абіралі пераможцаў у намінацыі “Дабрачыннасць”.

Святлана Куль-Сяльверстава

Святлана Куль2

Прафесар кафедры археалогіі і этналогіі ГрДзУ імя Янкі Купалы і Politechnika Białostocka, доктар гістарычных навук. Сапраўдны член Акадэміі ваенных навук РФ, міжнародны эксперт па турызму. Мае каля сотні навуковых і навукова-папулярных прац. Гарадзенская паэтка і грамадскі дзеяч.

Анжаліка Аношка

Анжелика Аношко

Старшыня праўлення Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Узаемаразуменне”, каардынатар гуманітарнай праграмы “Месца сустрэчы – дыялог” у Беларусі (Мінск).

 

Сабрына Бабовскі

Сабрына Бобовскі

Дзеячка ініцыятывы Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (InMOE) у Берліне, якая з’яўляецца сеткай для маладых ініцыятыў грамадзянскай супольнасці з Беларусі, Германіі, Польшчы, Чэхіі і Украіны. Адна са стваральнікаў незалежнай асацыяцыі InMOE. Распрацоўвала канцэпцыі для развіцця і росту сеткі і арганізавала шэраг інавацыйных праектаў, сярод якіх – Engaged.by/media – серыя трэнінгаў па онлайн-інструментам, кампаніі для беларускіх НДА.

Якаў Рагалін

Рагалін Якаў

Кандыдат медыцынскіх навук, хірург-практолаг вышэйшай катэгорыі і прадпрымальнік паўсярэдняга калібра, віцэ-прэзідэнт PR-лігі Украіны і адзін з самых вядомых дзеячоў, якія прапагандуюць і развіваюць айчынную філантропію як бізнес pro bono без прафанацыі і злоўжыванняў.

Прэзідэнт Данецкага Ротары Клуба, сябра Праўлення Грамадскай Рады пры АДА і яшчэ не менш як 12 крэслаў, на якіх займае падобныя пазіцыі ў сферы сацыяльнай рэкламы, дызайну і менеджменту сацыяльных праектаў, адвакацыі, камунікацый і сацыяльнай мабілізацыі грамады etc etc.

Вучыўся на Украіне і за мяжой (адну толькі дабрачыннасць вывучаў у 14 краінах свету, а ў краіне «перамогшай філантропіі» стажыраваўся 5 разоў). На гэтай ніве здабыў ўзнагароды: лепшы фандрейзер свету, ордэн праваслаўнай царквы за дабрачыннасць і іншыя.

Галоўным дасягненнем лічыць дзейнасць у ДГБФ “Дабрыня”, які тут і цяпер прыцягнуў да добраахвотнага ўдзелу ў добрых справах больш за 5 тысяч юрыдычных і фізічных асоб Данецкай грамады. Сакрэт гэтага фенаменальнага поспеху не трымаецца ў таямніцы. За апошнія 8 гадоў асабіста правёў больш за 400 прэзентацый, семінараў, трэнінгаў на тэмы
сацыяльных інавацый ва Украіне і за мяжой (Расія, Беларусь, Малдова, Польшча, Эстонія, Балгарыя, ЗША).