Экстранная падтрымка для арганізацый грамадзянскай супольнасці

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Экстранная падтрымка для арганізацый грамадзянскай супольнасці

За падтрымкай могуць звяртацца тыя арганізацыі, на якія паўплывала пандэмія COVID-19, якія працягнулі аказваць паслугі ўразлівым групам у перыяд пандэміі, адчуваюць недахоп у рэсурсах, неабходных для эфектыўнага працягу сваёй дзейнасці, працуюць на лакальным узроўні, а таксама маюць цяжкасці пры перафарматаванні сваёй дзейнасці і забеспячэнні ўстойлівасці.

Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый прапануе падтрымку бягучай дзейнасці НКА (асноўных расходаў па забеспячэнню дзейнасці, уключаючы (але не абмяжоўваючыся):

  • бягучыя выдаткі (аплата паслуг спецыялістаў і спэцыялістак, арэнда офіса, канцылярскія тавары, пакрыцце выдаткаў, звязаных з бесперабойным функцыянаваннем арганізацыі і інш.)
  • падтрымку канкрэтных дзеянняў у адказ на пандэмію (аказанне паслуг уразлівым групам, укараненне новых паслуг і прадуктаў, правядзенне бяспечных афлайн мерапрыемстваў і інш.)
  • кансультацыі і экспертныя паслугі аб тым, як рэагаваць на сітуацыю пандэміі (стратэгічнае планаванне, юрыдычныя паслугі, рэтрыт, трэнінгі для сяброў і сябровак, валанцёраў і валанцёрак, навучанне працы анлайн і інш.)

Падтрымка можа ажыццяўляцца да 6 месяцаў у памеры не больш за 8500 беларускіх рублёў.

Заяўкі прымаюцца да 15 жніўня 2020 г.

Падрабязнасці шукайце па спасылцы.

23 Ліпеня 2020 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
© 2012-2020 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"