Еўрапейскі падыход да нефармальнай адукацыі дарослых у 21 стагоддзі

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Еўрапейскі падыход да нефармальнай адукацыі дарослых у 21 стагоддзі

Стала даступнай руская версія тэксту “Маніфест па адукацыі дарослых у 21 стагоддзі”, які распрацаваны і прыняты пад эгідай Еўрапейскай асацыяцыі адукацыі дарослых (ЕАЕА) і ўяўляе сабой апісанне асноўных прынцыпаў і падыходаў да нефармальнай адукацыі дарослых. Маніфест па адукацыі дарослых у 21 стагоддзі на рускай мове (пераклад з ангельскага поўнай версіі Маніфеста).

Паводле задумы Еўрапейскай асацыяцыі адукацыі дарослых (ЕАЕА), праз выкарыстанне ідэй Маніфеста правайдэры нефармальнай адукацыі змогуць унесці свой уклад у стварэнне «Еўропы, якая навучаецца» – Еўропы, здольнай паспяхова справіцца з выклікамі будучага, выкарыстоўваючы ўсе неабходныя навыкі, веды і кампетэнцыі.

Для Беларусі працягвае быць актуальнай патрэба ў грамадскім дыялогу па пытаннях мадэрнізацыі і рэфармавання сістэмы адукацыі дарослых. Важную ролю ў гэтым працэсе можа аказаць пашырэнне сувязяў з міжнароднай супольнасцю і інтэрнацыяналізацыя адукацыі дарослых у нашай краіне. Міжнародныя тэндэнцыі ў сваю чаргу дыктуюць неабходнасць асэнсавання такіх паняццяў як сацыяльнае партнёрства, адукацыя на працягу ўсяго жыцця, нефармальная адукацыя дарослых, устойлівае развіццё і іншыя.

Таму «Маніфест па адукацыі дарослых у 21 стагоддзі» вырашана выкарыстоўваць у якасці базавага дакумента (змястоўнай) рамкі VI Фестывалю нефармальнай адукацыі, які 7-9 ліпеня 2016 года збярэ ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау больш за 200 удзельнікаў.

Фестываль запрашае да ўдзелу:

– правайдэраў нефармальнай і дадатковай адукацыі (прадстаўнікі недзяржаўных некамерцыйных арганізацый, дзяржаўных устаноў, камерцыйных структур, індывідуальныя прадпрымальнікі);

– супрацоўнікаў дзяржаўных устаноў і арганізацый, якія займаюцца распрацоўкай і кіраваннем адукацыйнай палітыкі ў Беларусі (менавіта заканадаўцы і рэгулятары, напрыклад, міністэрства адукацыі, дэпутаты профільнай камісіі палаты прадстаўнікоў);

– прадстаўнікоў сацыяльных партнёраў (недзяржаўныя арганізацыі, прадстаўнікі рэгіянальных арганізацый і ўстаноў, працадаўцы і інш.), зацікаўленых у супрацоўніцтве па развіцці сістэмы нефармальнай адукацыі, асабліва на рэгіянальным узроўні;

– прадстаўнікоў міжнародных арганізацый (экспертаў у галіне НФА з іншых краін);

– донараў, зацікаўленых у інвеставанні ў праграмы нефармальнай адукацыі ў Беларусі.

У Беларусі Фестываль нефармальнай адукацыі праводзіцца з 2006 года. У гэтым годзе Фестываль будзе праводзіцца ў межах праекта “Вучыцца, каб дзейнічаць».

Праект “Вучыцца, каб дзейнічаць» рэалізуецца Прадстаўніцтвам зарэгістраванага аб’яднання “Deutscher Volkshochschul- Verband e.V.» (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь у супрацоўніцтве з Асацыяцыяй дадатковай адукацыі і асветы і Народным універсітэтам г. Кам (Германія). Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам і DVV International (са сродкаў Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця).

12 Красавіка 2016 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • На прадпрыемстве, дзе выпускаюць матэрыялы для медычных масак, знайшлі каранавірус
    59-гадовы супрацоўнік прадпрыемства «Сьветлагорск-Хімвалакно», дзе выпускаюць матэрыялы для запатрабаваных цяпер мэдычных масак, заразіўся каранавірусам. Пра гэта ягоныя калегі даведаліся 8 красавіка, піша “Радыё Свабода”. «Некалькі дзён таму ён адчуў недамаганьне і зьвярнуўся да лекара, затым яго паклалі ў шпіталь і зрабілі тэст на каранавірус — вынік аказаўся станоўчы. Мужчыну адправілі ў Гомель», — пацьвердзілі на […]
  • «Каб вецер быў у іншы бок – мае бацькі б загінулі!» На Гродзеншчыне згарэла цэлая вёска
    Вёска Нарчы ў Шчучынскім раёне згарэла амаль цалкам: 20 дамоў з 27. Прычынай стала спроба мясцовага жыхара выпаліць сухую траву на сваім падворку. Вецер разнёс агонь па хатах і дварах, большасць з якіх былі закінутыя, піша Белсат. Сёння вёска Нарчы нагадвае здымачную пляцоўку «Беларусьфільму» для стужкі пра партызанаў і карнікаў. Самотныя коміны на месцы колішніх […]
  • “Нават не ўспомнілі”. Як апісваюць самаізаляцыю і як яна выглядае
    Каб праверыць, як выконваецца самаізаляцыя, двойчы ў дзень адпраўляюцца па адрасах медыцынскія работнікі ўсіх гарадскіх паліклінік, супрацоўнікі занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і міліцыі, піша grodnonews.by. Як паведамілі ў занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, толькі за ўчорашні дзень такія камісіі пабывалі па амаль двумстах адрасах. Гродзенцы выконваюць самаізаляцыю і не скардзяцца на самаадчуванне. – У […]
  • З 10 красавіка ў Гродне ўводзіцца забарона на наведванне лясоў
    З 10 красавіка ў Гродне ўводзіцца забарона на наведванне лясоў. “Гроднааблгідрамет” прагназуе павышэнне класа пажарнай небяспекі лясоў да 4 да 10 красавіка. Пажаранебяспечная абстаноўка ў лясах у прынцыпе пагаршаецца. Пра гэта sb.by паведаміла прэс-сакратар Мінлясгаса Анастасія Дакучаева. За суткі ў Беларусі адбылося 52 лясных пажары. Агульная плошча ўзгаранняў склала 155,9 гектара. З пачатку года ў […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY