EVS адкрые вочы і пашырыць ваш кругагляд і сэрца

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
EVS адкрые вочы і пашырыць ваш кругагляд і сэрца

Мяне завуць Вольга Румо. Зараз я з’яўляюся ЕВС-валанцёркай у Fundacja Liderzy Przemian у Варшаве. Да майго ЕВС-праекта я жыла ў Віцебску, вучылася ў ВДУ ім. Машэрава і працавала web-дызайнеркай. На працягу 5 год я вяла актыўнае грамадскае жыццё, удзельнічала ў шматлікіх ініцыятывах, была валанцёркай у розных арганізацыях, рабіла ўласныя праекты, арганізоўвала з сябрамі выставы, конкурсы, мітапы, курсы і фестывалі. Мы самі стваралі рух. Многае з таго, што мы рабілі, было пры падтрымцы арганізацыі Vitebsk4me.

Пасля вучобы я заўсёды разглядала ў сваіх планах стажыроўку ці валанцёрства ў іншай краіне на доўгатэрміновы перыяд. Я разумела, што досвед, які я атрымала за гэты час, быў, але яго было недастаткова. Запал да вывучэння сябе і свету не дазваляў мне спакойна працаваць з ранку да вечару ў офісе, выконвая гарачыя ТЗ заказчыкаў, ад якіх часам з глузду сходзіш. Хацелася свабоды, новых ведаў, досведу і адкрыццяў.

Як пачаўся мой шлях валанцёра.

У 2017 я прайшла на праграму студэнцкіх візітаў у Польшчу Study Tours To Poland.

Study Tours to Poland (STP) – гэта праграма Польска-амерыканскага Фонду свабоды, якую рэалізуе Фонд “Лідары пераўтварэнняў” пры супрацоўніцтве з Фондам “BORUSSIA”.

У межах Праграмы арганізоўваюцца навучальныя візіты ў Польшчу для ўдзельнікаў з Усходняй Еўропы, Паўднёвага Каўказу і Цэнтральнай Азіі. Мэтай Праграмы з’яўляецца прадстаўленне рэалій Польшчы і Еўразвязу, а таксама развіццё і ўзмацненне прафесіянальных і персанальных кантактаў паміж лідарамі з Усходняй Еўропы і іх польскімі партнёрамі. Праграма арыентавана на студэнтаў і прафесіяналаў з розных галін і спецыяльнасцяў. Таксама Фундацыя адмініструе Стыпендыю ім. Лейна Кіркланда, якую ўжо атрымалі дзясяткі беларусаў.

Напрацягу візіта STP усіх удзельнікаў з Беларусі, Украіны,  Расіі, Малдовы размяркоўваюць у розныя гарады Польшчы, дзе яны на 2 тыдні цалкам акунаюцца ў спазнанне Польшчы з усіх бакоў. Мой візіт праходзіў у Кракаве і Закапане ў групе з 12 рабят з розных краінаў. Магу сказаць, што гэта былі адныя з самых лепшых і цудоўных тыдняў у жыцці кожнага з нас. Такое запамінаецца на ўсё жыццё і не адпускае. З рабятамі мы да гэтага часу вельмі цёпла камунікуем, з некаторымі ўжо некалькі разоў ездзілі ў вандроўкі. Такія людзі не проста робяцца сябрамі, усе выпускнікі STP – гэта вялікая дружная сям’я.

Пасля візіту прайшоў год, і ў нас адбылася сустрэча беларускіх STP-выпускнікоў у Мінску, дзе мы пазнаёміліся бліжэй з арганізатарамі праграмы. Праз некаторы час мне напісала Лена Прусіновска, адна з арганізатарак, з прапановай стать валанцёркай на 10 месяцаў у іх фундацыі. Я папрасіла перанесці прапанову на наступны год, так як я яшчэ вучылася, але адмаўляцца ад такой магчымасці не хацелася.

І вось у гэтым годзе я скончыла ўніверсітэт, атрымала дыплом, звольнілася з працы, перавезла рэчы, падрыхтавала ўсе дакументы, зрабіла візу і 25 верасня паляцела ў Варшаву ў новае жыццё!

EVS адкрые вочы і пашырыць ваш кругагляд і сэрца

З карабля на баль! Мой першы тыдзень у Варшаве пачаўся з істотнай для праграмы канферэнцыі “Натхнёныя Польшчай”, дзе сабраліся каля 80 выпускнікоў праграмы з розных краін. Гэта былі вельмі напоўненыя і натхнёныя дні!

EVS адкрые вочы і пашырыць ваш кругагляд і сэрца

STP-сям’я

Пасля пачалося маё валанцёрства. З чаго яно складаецца? Я працую ў офісе з панядзелка па пятніцу і выконваю шматстайныя задачы такія, як SMM, праца з базай дадзеных, ілюстраванне, дызайн, пераклады, сувязь і камунікацыя з выпускнікамі і новымі ўдзельнікамі, вядзенне тэлеграм-канала з грантамі і магчымасцямі для маладых людзей, дапамога калегам. Акрамя офісу я выязджаю з удзельнікамі праграмы і суправаджаю групы STP для прафесіяналаў у розных гарадах. Вельмі падабаецца, і цікава кожны дзень адкрываць нешта новае.

EVS адкрые вочы і пашырыць ваш кругагляд і сэрца

Плюс да гэтага фундацыя прадастаўляе мне 3 разы на тыдзень курсы польскай мовы разам са стыпендыянтамі Кіркланда.

Акрамя гэтага я стала валанцёркай ва Украінскім доме, у якім мы з сябрамі ўжо пачынаем увасабляць у жыццё свае ідэі. А ў Беларускім доме мне прыемна быць, і ўжо ёсць у планах некалькі рэчаў, якія мы сумесна арганізуем.

EVS адкрые вочы і пашырыць ваш кругагляд і сэрца

Практычны курс “Google tools” ва Украінскім доме

Жыву ў інтэрнаце пры школе ўпраўлення ў цэнтры Варшавы ў 10 мінутах ад Палаца Культуры і Старога гораду. Прыязжайце і пакажу вам горад такім, якім бачу яго я. = )

Таксама для ЕВС-валанцёраў прадугледжаны трэнінгі, якія праходзяць у два этапы. Першы трэнінг он-эррайвал у мяне быў у лістападзе. Гэта была тыднёвая інтэграцыя валанцёраў з розных куткоў свету, якія зараз валанцёраць у Польшчы. Гэта быў незабыўны досвед. Мы жылі ў хостэле ў Варшаве ў прыгажэйшым парке Łazienki і мелі сэсіі кожны дзень. На працягу сэсій мы даведваліся больш адзін пра аднаго, пра краіны, з якіх мы прыехалі, пра культуры, вывучалі Польшчу і адкрывалі для сябе каштоўнасці валанцёрства, знаходзячы адказы на важныя для нас пытанні.

Гэта неймаверна, калі ты знаходзіш 20 новых сяброў з Гішпаніі, Венгрыі, Грузіі, Францыі, Турцыі і іншых краін, якія гавораць на розных мовах, але вы выдатна разумееце адзін аднога, таму што на адной валне.

Я ў Варшаве ўжо 2 з паловай месяцы. Я шчасліва, што вырашылася і адкрыла для сябе новы свет. Кожны дзень – сумесь розных эмоцый і пачуццяў, якія тут больш вострыя. Кожны дзень вучуся чамусьці новаму, даведваюся нешта пра сябе і іншых людзей, паступова паглыбляюся ў краіну, знаходжу новых сяброў, вывучаю горад і культуру, дзень за днём адаптуюся і ўрастаю каранямі ў гэтае месца.

Магу сказаць усім, хто калі-небудзь хацеў стаць валанцёрам за мяжой, не бойцеся і станавіцеся ім. Гэта каштоўны досвед, які вы атрымаеце толькі такім прыемным шляхам. Праца валанцёрам навучыць вас многім важным рэчам, якія будуць палезныя ў жыцці, дапаможа завесці эннаю колькасць новых знаёмых і сяброў, адкрые вочы і пашырыць ваш кругагляд і сэрца.

Калі вам цікава, як праходзіць маё валанцёрства, заглядайце ў мой блог. Там больш падрабязна пішу пра тое, што ў мяне адбываецца і дзялюся прыгожымі фотаздымкамі.

Вольга Румо

Тэкст і фота аўтаркі

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Мэр Гродно выходить на площадь не планирует, но попросил отпустить задержанных
    Штаб Виктора Бабарико, а потом и Светлана Тихановская, призвали председателей горисполкомов выходить на площади городов для разговора с людьми. Вечером 13 августа мэр Жодино вышел к горожанам. Hrodna.life позвонил мэру Гродно Мечиславу Гою. – Когда вы выйдете на разговор с людьми? – Сегодня мы провели встречу не на закрытой площадке, было более 4000 человек. Мы […]
  • Аўтазак урэзаўся ў машыну гродзенца. Той выйшаў разабрацца, а яму зламалі два рабры
    Аўтазак зачапіў аўтамабіль гарадзенца. Ён выйшаў з машыны высветліць, што адбылося, але яго схапіў АМАП. Мужчыну затрымалі і прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту, пасля нечакана выпусціці са зламанымі рэбрамі і “меткай”. Гродзенец Аляксандр Вараб’ёў не ўдзельнічаў у акцыі пратэсту 11 жніўня. Ён ехаў да сваёй маці на Суворава. – Тата быў за стырном. Кола было […]
  • Работники «Химволокно» и «Гродно Азот» вторые сутки ведут переговоры с властями
    Работники «Химволокно» встретились 13 августа с Вадимом Синявский, начальником УВД Гродненского облисполкома и председателем горисполкома Мечиславом Гоем. 14 августва на встречу с работниками приехали представители УВД Гродно. Требование рабочих – вывесить итоговые протоколы выборов и в течение часа освободить всех заключенных. Синявский ответил, что политические вопросы находятся не в его компетенции. Он пообещал, что бронированные […]
  • Пятый день протестов. Гродненки с цветами, медики и “азотовцы” вышли против беспредела силовиков
    Белорусы пятый день протестуют против нечестного подсчета голосов на выборах президента и жестокости силовиков. Рабочие гродненских предприятий остановили работу, к ним вышли чиновники. Медики и женщины с цветами выстроились вдоль улиц города. Журналиста Hrodna.life Руслана Кулевича неожиданно отпустили. Главная новость дня для Hrodna.life – отпустили нашего журналиста, Руслана Кулевича. Его задержали 11 августа, когда он […]
© 2012-2019 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"