ЕВС: ты робішся мацней і крыху больш свядомым

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
ЕВС: ты робішся мацней і крыху больш свядомым

3 жніўня пачаўся гадавы ЕВС-праект сяброўкі ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Насты Федарцовай, якая зараз у Сэнт-Эцьене, Францыя. Наста дзеліцца сваімі ўражаннямі, назіраннямі і думкамі:

“Пра тое, каб паехаць на ЕВС, я думала даўно. Некалькі год працавала з еўрапейскімі валанцёрамі ў “Трэцім сектары”, і ўвесь час думала, як гэта крута, і што я таксама хачу. Доўга не вырашалася, а потым падумала, што калі не зараз, то і ніколі ўжо. І паехала.

І вось я ў Францыі, у горадзе Сэнт-Эцьен, у арганізаціі, якая называецца UFCV de la Loire. Арганізацыя працуе з дзецьмі ў дзіцячых цэнтрах, з людзьмі з інваліднасцю, робіць міжнародныя валанцёрскія праекты, а таксама праекты для сталых людзей. Мой праект звязаны толькі з працай з дзецьмі.

Тыповая французская вуліца

Горад  Сэнт-Эцьен невялікі, утульны, але не вельмі “зялёны”. На вуліцах не хапае травы і дрэў, каб пабачыць якія трэба ехаць за горад на аўтобусе.

Возера Сэн-Віктор непадалёк ад Сэнт-Эцьена

Людзі тут вельмі гаваркія, вельмі часта пачынаюць з табой размову проста на прыпынку. І не спыняюцца, нават калі ты кажаш, што не разумееш іх. Людзі ахвотна падтрымліваюць невялікія размовы адзін з адным. Гэта стварае атмасферу, што кожны ведае кожнага.

Я знаходжуся на праекце ўжо два месяцы і маю адчуванне, што раблю зусім мала. Але пачынаю разумець, што гэта толькі адчуванне, што рытм жыцця тут некалькі больш павольны, і трэба забыць на напружанасць хоць на гэты год.

Вёска, дзе жывуць две валанцёркі з нашага праекта

На праекце нас чацвёра валанцёраў, але дзве дзяўчынкі жывуць у маленькай вёсцы недалёка ад Сэнт Эцьена.

Як толькі мы прыехалі, нам пашчасціла вучыць французскую мову на летніх курсах ва ўніверсітэце. Гэта была прыгода, якая цягнулася цэлы месяц. Шмат людзей з усяго свету, ветлівыя і прафесійныя выкладчыкі, шмат актыўнасцяў і вандровак. Вельмі цікава тое, што ўніверсітэты ў Францыі працуюць таксама як і НДА, робяць шмат класных справаў, і атмасфера тут пануе адпаведная.

Агульная вандроўка на возера з нашай групай, якая вывучала французскую

У верасні мы ездзілі ў дзіцячыя цэнтры, дзе будзем працаваць, знаёміліся з камандамі аніматараў, з дырэктарамі і з дзеткамі. А таксама рыхтавалі свае будучыя праекты.

Супрацоўнікі офіса, а таксама дзіцячых цэнтраў, – вельмі добрыя людзі, якія заўсёды гатовыя патлумачыць і дапамагчы. Трэба толькі задаваць пытанні.

Дзеці вельмі лёгка ідуць на кантакт, я амаль не адчуваю моўнага бар’еру. Калі нешта зусім не зразумела, заўсёды можна патлумачыць жэстамі ці звярнуцца за дапамогай.

Дзеці тут крыху іншыя, чым у Беларусі. Сама сістэма пабудавана так, што ніхто за дзяцей нічога не вырашае. Яны растуць больш самастойнымі, адказнымі і ўпэўненымі ў сабе. Часта назіраю за імі і вучуся.

Вельмі клёвым быў он-эррайвэл трэнінг. Гэта трэнінг, які праходзяць усе валанцёры, якія маюць доўгатэрміновыя праекты, і на якім распавядаюць пра праграму ЕВС, мы працуем над нашымі мэтамі на гэты год, над нашай матывацыяй, над складанасцямі, з якімі можам сустрэцца.

Он-эррайвэл трэнінг

Трэнеры адказваюць на ўсе пытанні. Але самае класнае ў тым, што гэта магчымасць пазнаёміцца з іншымі валанцёрамі, якія будуць гэты год працаваць у розных кутках Францыі, падзяліцца ўражаннямі, лайфхакамі і дамовіцца вандраваць адзін да аднаго.

Он-эррайвэл трэнінг

Важна памятаць, што час ЕВС – гэта не толькі праца. Гэта жыццё, дзе ўвесь атрыманы досвед з’яўляецца каштоўным. Варта не спяшацца, рэфлексаваць, дзяліцца думкамі, увасабляць ідэі і мары.

Непадалёк ад Грэнобля

Дарэчы, за гэты час паспела пабачыць шмат месцаў, пазнаёміцца з вялікай колькасцю людзей, патрапіць у вялікую колькасць самых розных сітуацый. Адчуваю, што мой кругагляд, маё мысленне, мае адносіны да іншых людзей, маё самаасэнсаванне крыху змяняюцца, становяцца шырэйшымі, больш свабоднымі і больш гнуткімі.

Непадалёк ад Нарбоны

Жыць у іншай культуры – гэта выклік. Спачатку здавалася, што розніца не такая ўжо і вялікая, але на самой справе тут амаль усё па-іншаму. Да ўсяго трэба было прызвычайвацца, шукаць свае мясціны, свае крамы, сваіх людзей, нават свае новыя звычкі. Гэта складана, але вельмі цікава, і калі не закрывацца ад новага досведу, ён узбагачае цябе, ты робішся мацней і крыху больш свядомым.”

Калі вы хочаце стаць ЕВС валанцёрам або падтрымаць валанцёраў у Гродне, пішыце на нашу скрыню 3sektaryia@gmail.com.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • «Лічбы бесстароннія». «Хейтары» адказалі на інсінуацыі аб махлярстве ў «Мазгабойні»
    21 лютага 2019 мы апублікавалі артыкул ““Не ўзяў за руку – не кажы: злодзей”. У гродзенскай “Мазгабойні” скандал: адну з каманд абвінавацілі ў несумленнай гульні”. У ім ішла гаворка аб спрэчцы сярод гульцоў у папулярны квіз “Мозгобойня”. Адну з каманд – “Хейтары” – некаторыя гульцы падазравалі ў несумленнай гульні. Арганізатары не знайшлі падстаў верыць у […]
  • Загаварыў праз тры дні, інфармацыю на девайсах аднавілі. СК аб трагедыі ў Стоўбцах
    Перад нападам на школу ў Стоўбцах падазраваны дзесяцікласнік выдаліў усе запісы з тэлефона і кампутара. Але іх удалося аднавіць, як і амаль усю карціну падзей у той дзень. Пра гэта заявіў кіраўнік Следчага камітэта Іван Наскевіч на нарадзе ў прэзідэнта, паведамляе TUT.BY са спасылкой на газету «Звязда». «Па гэтай справе ўжо праведзены вялікі аб’ём следчых дзеянняў. Карціна […]
  • Турыстычны комплекс для габрэйскіх паломнікаў узводзіцца ў Воранаўскім раёне
    Пачалося будаўніцтва турыстычнага комплексу для габрэйскіх паломнікаў у гарадскім пасёлку Радунь Воранаўскага раёна. Рэалізуе праект кампанія “Ор Мэір”. Комплекс размесціцца на плошчы ў некалькі гектараў: праектам прадугледжваецца будаўніцтва гасцініцы на 200 месцаў, сінагогі, рэстарана, традыцыйнага басейна для амывання, іншых неабходных збудаванняў, піша БЕЛТА. Цікавасць да Радуні не выпадковая. Калісьці менавіта гэтае мястэчка было цэнтрам еўрапейскага […]
  • «Гродногаз» запускае свой YouTube-канал – там будуць адказваць на пытанні анлайн
    Як бяспечна карыстацца газам у побыце, а таксама абараніць сябе і сваіх блізкіх спецыялісты ВУ «Гродногаз» раскажуць падчас першага прамога эфіру на сваім YouTube-канале. Анлайн-трансляцыя, дзе будуць адказваць на самыя актуальныя пытанні, звязаныя з газазабеспячэння, пройдзе ў пятніцу, 1 сакавіка, піша “Вячэрні Гродна”. У ходзе прамога эфіру любы жадаючы зможа задаць пытанне. Пытанні будуць мадэраваць, […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY