ЕВС-валанцёры прыехалі працаваць у Гродна

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
ЕВС-валанцёры прыехалі працаваць у Гродна

У пачатку верасня ў Гродна прыехалі ЕВС-валанцёрка з Польшчы Эвеліна Пачка і ЕВС-валанцёр з Францыі Аксель Груссон. Напрацягу 9 месяцаў яны будуць працаваць у ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.

Эвеліна будзе весці клуб польскай мовы і таксама дапамагаць выкладаць польскую мову ва “Універсітэце Залатога Веку”, будзе весці польскі столік на Tandem evenings in Hrodna, а таксама рабіць воркшопы на тэатральную тэматыку.

Аксель будзе ладзіць воркшопы па фотамайстэрстве, лекцыі на тэму гісторыі фота, кінаклуб “Вакол свету”, таксама будзе дапамагаць з выкладаннем французскай мовы ва УЗВ і на Tandem evenings.

Валанцёры пражылі ў Гродна ўжо больш за тыдзень і дзеляцца сваімі ўражаннямі:

Аксель:

“Мне было цікава наведаць месца, якое не карыстаецца папулярнасцю сярод заходніх еўрапейцаў. Для французаў Беларусь – дастаткова невядомая краіна. Таму яна падалася мне вельмі прываблівым месцам.

Мае першыя ўражанні ад Гродна вельмі добрыя, горад выглядае дынамічным у дачыненні да культурнага і мастацкага жыцця, мясцовыя жыхары вельмі ветлівыя.

Калі я прыехаў, акрамя відавочнага моўнага бар’ера, я адчуў некаторыя адрозненні паміж Заходняй Еўропай і Беларуссю, а таксама адрозненні ў архітэктуры. Тут менш савецкіх будынкаў, чым я чакаў, і вельмі шмат старых цэркваў, якія былі нядаўна адрэстаўраваны.

Гродна – вельмі зялёны горад, у ім шмат паркаў, нават у самым цэнтры, што робіць яго спакойным горадам, і гэта вельмі прыкметна.

Я выбраў Гродна з-за яго геаграфічнай блізкасці да Польшчы і Літвы, Гродна –  скрыжаванне моваў і культур, з-за яго важную ролю ў гісторыі Беларусі. Гэты старажытны горад мне, як аматару гісторыі, вельмі цікавы. Гродна – добрае месца, каб пачаць знаёмства з Беларуссю.”

Эвеліна:

“Сёння праходзіць 14 дзён з пачатку майго валанцёрства ў арганізацыі “Цэнтр “Трэці сектар” у Гродне. Паміма таго, што Беларусь – гэта адна з краінаў-суседзяў Польшчы, а адлегласць паміж Варшавай і Гродна складае няпоўных 300 кіламетраў, у гэтым горадзе я ўпершыню. Але гэта не абазначае, што калі я прымала рашэнне сюды прыехаць, я нічога не ведала пра гэтую краіну ці ў мяне не было ніякіх уяўленняў адносна горада і людзей, якія тут жывуць. На меркаванне большасці палякаў, з-за таго, што ў нас шмат агульнага ў культуры і гісторыі, Беларусь з’яўляецца самай блізкай да Польшчы краінай.

У цягніку з Кракава ў Варшаву я ўзгадала момант, калі ўпершыню сутыкнулася са словам “Беларусь”. Гэта было ў ранніх 90-ых гадах, мне было можа 4-5 гадоў і, як штогод, я праводзіла лета ў бабулі і дзядулі на вёсцы, “дапамагаючы” збіраць ураджай. Назва “Беларусь”, якая знаходзілася на трактары, была адным з першых словаў, якое атрымалася ў мяне самастойна прачытаць. Я памятаю таксама, што трактар, выраблены ў Мінску, з’яўляўся першым аўтамабілям, на якім (пад пільным вокам дзеда) я спрабавала сваі сілы як кіроўцы.

Другі з успамінаў, нашмат пазнейшы, звязаны з часамі майго студэнцтва і пражывання ў адным з кракаўскіх інтэрнатаў. На працягу амаль што пяці гадоў маім суседам быў Максім, родам з Гродна, паклоннік гурта Дзецюкі. У сувязі з тым, што сцены ў інтэрнатах не з’яўляюцца самымі тоўстымі, тэксты песень на беларускай мове слухала палавіна нашага інтэрнату.

У Гродна я прыехала, калі лета набліжалася да канца. Усюдыісныя ў горадзе коцікі ляніва грэліся ў апошніх праменнях сонца. Лістота на дрэвах у недалёкім лесе паступова змяняла свае фарбы, з зялёных станавілася залатой і інтэнсіўна чырвонай. Набліжалася восень. Паніжэнне тэмпературы і дождж не перашкодзілі мне ў шпацырах пешкі па цэнтры і перыферыях горада. Сам горад зрабіў на мяне вялікае ўражанне. Падчас першых двух тыдняў, праведзеных у Гродне, у мяне была магчымасць наведваць шматлікія цікавыя месцы, як Стары і Новы замкі, Драматычны тэатр. Па праўдзе кажучы, кожны дзень адкрываю Гродна нанова.

Калі я наведваю гарады, якіх не ведаю, традыцыйна стараюся не карыстацца мапамі, пра дарогу пытаюся ў пешаходаў. Першапачаткова я баялася размаўляць у Гродне з мясцовымі – толькі пачынаю вучыць беларускую мову, а на рускай размаўляю з выразным польскім акцэнтам. Аднак пазітыўна здзіўляюць рэакцыі беларусаў, якія з’яўляюцца не толькі вельмі зычлівымі, калі патрэбная дапамога знайсці дарогу, але таксама вельмі адкрытымі да іншаземцаў. Мне здаецца, што гэта адна з рысаў характару, якой мы, палякі, павінны вучыцца ад нашых усходніх суседзяў.”

У кастрычніку да каманды ЕВС-валанцёраў  ГА “Цэнтр “Трэці сектар” далучыцца валанцёрка з Германіі.

Фота: Аксель Груссон

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • У конкурсе #Паскарэнне можна ўпаляваць 2000 расійскіх рублёў, далучыўшы ўдалы праект сябра
    Нацыянальны інтэрактыўны конкурс у фармаце рэаліці-шоў # Паскарэнне набраў абароты. 115 праектаў ужо пададзена для ўдзелу ў конкурсе – і гэта не мяжа, кажуць арганізатары. Цяпер дастаткова прыцягнуць на конкурс праект сябра і ўдзельнічаць у розыгрышы дадатковых 2000 расійскіх рублёў. Як выйграць # Паскарэнне, калі няма крутой ідэі? Знайдзі крэатыўнага сябра і стань Хантэрам яго […]
  • Гродзенскую пажарную каланчу рыхтуюць да святаў
    Гродзенскія ратавальнікі ў аўторак 12 снежня пачалі ўпрыгожваць пажарную каланчу да надыходзячых святаў. Ужо 15 снежня 33-метровая вежа з уключэннем навагодняй ілюмінацыі ў Гродне ператворыцца ў цуда-елку. Традыцыя ўпрыгожваць каланчу пачалася ў 2014 годзе. На адмысловае ўключэнне святочнай ілюмінацыі штогод запрашаюць дзяцей. Летась на свята “Бяспечная елка” запрашалі дзяцей з дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, дапаможных школ […]
  • Як паспяхова выкарыстоўваць Форэкс стратэгіі
      У карыстачоў сеціва ёсць унікальная магчымасць зарабляць на здзелках куплі/продажу фінансавых інструментаў Форэкс рынку У карыстачоў сеткі ёсць унікальная магчымасць зарабляць на здзелках куплі/продажу фінансавых інструментаў Форэкс рынку. Граматны трэйдзінг гарантуе атрыманне прыбытку ў выглядзе стабільнага даходу ад гандлёвых аперацый. Пачаткоўцам трэйдарам рэкамендуецца дэталёва вывучыць тэарэтычную базу фарміравання цэн на міжнародным фінансавым рынку, а […]
  • У Шчары на Мастоўшчыне патануў трактар, знайшлі целы двух загінулых
    11 снежня ў дзяжурную частку Мастоўскага РАУС паступіла паведамленне аб тым, што ў рацэ Шчара паміж вёскамі Дварок і Макары Мастоўскага раёна знойдзены трактар ​​«Т-40» з прычэпам, які належыць жыхару вёскі Курылавічы гэтага раёна, паведамляе sk.gov.by. Вынайшлі, што ўласнік трактара ​​напярэдадні перадаваў ў часовае карыстанне 57-гадоваму жыхару вёскі Макараў, які мае пасведчанне трактарыста. Мясцовыя жыхары […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY