Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!
Гродна | 25-27 мая 2012
about festival O festiwalu

ІІІ Фестываль моладзевай журналістыкі стартаваў!

Адбылося ўрачыстае адкрыццё ІІІ Фэсту Моладзевай Журналістыкі.

Я веру, што працяг Фестываля будзе, і мы ўжо падумываем пра чацвёрты фестываль, бо  на яго ёсць запатрабаванне, – сказаў у прывітальным слове старшыня праўлення ГА «Цэнтр “Трэці сектар» і арганізатар Фэсту Вітаўт Руднік .

Ён падзякаваў партнёрам, якія дапамаглі арганізаваць фестываль, асабліва падкрэсліваючы заангажаванне Беларускай Асацыяцыі Журналістаў (БАЖ).  Ён узгадаў таксама пра навінку фестывалю — ФотаБатл.

Вядучымі майстар-класаў на фэсце будуць не толькі беларускія журналісты, але таксама госці з Польшчы і Украіны, – распавёў Вітаўт.

Пра значэнне Фэсту выказаўся знакаміты беларускі журналіст  і сябра Рады БАЖу Юрась Карманаў.

На яго думку, у Беларусі шмат журналістаў, але не ўсе аднолькава разумеюць функцыі і мэты журналістыкі.

БАЖ прытрымліваецца сусветнага разумення  функцый і мэтаў журналістыкі. Гэта значыць: інфармаваць, дапамагаць людзям і кантраляваць уладу, – заявіў спадар Юрась.

Намаганнямі БАЖу Школы маладога журналіста  зараз дзейнічаюць у пяці гарадах Беларусі.

Менавіта для іх ладзяцца фэсты падобнага кшталту, – падкрэсліў сп. Карманаў.

Госць Фэсту, які выкладае журналістыку ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, падкрэсліў, што больш паспяхова засвойваюць праграму навучання менавіта выпускнікі “Школы Маладога Журналіста”, якая дзейнічае ў Гродне як праект ГА “Цэнтр “Трэці сэктар”.

Мы на Flickr

Copyright 2012 "Трэці сектар"