Фестываль дакументальнага кіно WATCH DOCS Belarus едзе ў Гродна!

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Фестываль дакументальнага кіно WATCH DOCS Belarus едзе ў Гродна!

4 фестывальныя дні і  4 дакументальныя фільмы пра правы чалавека можна будзе пабачыць у Цэнтры гарадскога жыцця з 18 па 21 кастрычніка. Уваход на ўсе прагляды свабодны!

18 кастрычніка, 19.00 – чэшская дакументалка “Белы свет вачыма Даліборэка” (Чэхія, рэж. Віт Клусак)

Фільм –  рэдкае і моцнае спалучэнне дакументалістыкі і камедыйнага жанру. Герой фільма  – прамысловы маляр, рэжысёр-аматар і аўтар гнеўных песень. У свае амаль  сорак гадоў ён дагэтуль жыве з маці. Даліборэк ненавідзіць сваю працу, цыганаў, габрэяў, бежанцаў і гамасэксуалаў, павукоў і стаматолагаў. Грозны ў сацыяльнай рэальнасці і мамчын сынок наяве. Як жыве галоўны герой і ці зменіцца яго жыццё? Віт Клусак, чэшскі рэжысёр з сур’ёзным спісам фільмаграфіі, шукае адказы на гэтыя пытанні дасціпна і пры гэтым абсалютна праўдзіва.

Паглядзець  трэйлер можна тут.

 

19 кастрычніка, 19.00 – фільм “Наш новы прэзідэнт” (Расія, рэжысёр Максім Паздароўкін)

Спецыяльная ўзнагарода журы World Cinema Documentary за мантаж.

Становяцца вядомымі ўсё новыя і новыя падрабязнасці ўмяшання ў прэзідэнцкія выбары ў ЗША ў 2016 годзе і прызнаны кінадзеяч Максім Паздароўкін мантуе з матэрыялаў  YouTube, RT і іншых медыякрыніц шэдэўр расійскай прапаганды, які накіраваны як супраць Клінтан, так і супраць Трампа. Мы трапляем у альтэрнатыўны сусвет дэзінфармацыі і бачым, як ва ўрадлівай глебе прарастаюць зярняты фэйкавых навінаў 2016 года. Фільм атрымаў спецыяльную ўзнагароду журы World Cinema Documentary за мантаж.

Паглядзець  трэйлер можна тут.

 

20 кастрычніка, 17.00 –  беларускі фільм “Дэбют” і сустрэча з рэжысёркай Анастасіяй  Мірашнічэнка.

Перад гледачом развернецца хвалюючы аповяд пра будні жанчын у папраўчай калоніі, для якіх турэмны тэатр – адзіная магчымасць зрабіць крок у новае жыццё. Патрапіўшы надоўга за краты, жанчыны баяцца назаўсёды згубіць падтрымку сям’і. Іх дэбют на прафесійнай сцэне ў Гомельскім драматычным тэатры становіцца нагодай для пошуку адказаў на няпростыя пытанні:  дзе праходзіць мяжа паміж асабістай свабодай і адказнасцю за сваё жыццё?Ці магчыма збавенне віны і вяртанне да жыцця для тых, хто асуджаны законам і грамадствам? Гэтыя і іншыя пытанні можна будзе задаць рэжысёрцы фільма.

Паглядзець трэйлер можна тут.

 

21 кастрычніка, 17.00 – “Мастацтва супраціву ў Буркіна Фасо”(Буркіна Фасо, ЗША, Балгарыя, рэжысёр Лара Лі)

Фільм дэманструе творчы негвалтоўны ўдзел грамадзян Буркіна Фасо ў зменах у краіне.  Невялікая краіна ў Заходняй Афрыцы, якая не мае выхаду да мора, Буркіна Фасо з’яўляецца домам для яскравай супольнасці мастакоў і грамадзян.  Яны паказваюць прыклад таго, якіх зменаў можна дасягнуць, калі людзі збіраюцца разам. Гэта натхненне не толькі для іншых афрыканскіх краін, але і для ўсяго свету. Фільм таксама паказвае групы фермераў, якія стаяць у вытокаў карпаратыўнай сельскай гаспадаркі, жанчын, якія імкнуцца да самавыяўлення. Гэта фільм пра імкненне да міру і справядлівасці, якое праяўляецца праз культурнае выяўленне

Паглядзець трэйлер можна  тут.

 

WATCH DOCS Belarus упершыню з’явіўся ў Мінску ў 2015 годзе высілкамі аднадумцаў – арганізатараў і дзесяткаў валанцёраў. У Гродне фестываль адбываецца ў трэці раз.

Кантакт: zvyano@gmail.com

11 Кастрычніка 2018 | Няма каментароў | Пазнакі: ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Сяргей Саладоўнікаў вяртаецца ў “Нёман”
    Пресс-служба гродненского клуба сообщила о возвращение в Гродно Сергея Солодовникова.  С 21 января специалист назначен директором СДЮШОР “Неман”, он в прошлом сезоне возглавлял перволиговую “Лиду”. Сергей Витальевич в отдельном представлении не нуждается. Достаточно сказать, что в качестве игрока Солодовников сыграл за наш клуб 396 официальных игр, а в качестве главного тренера провёл 355 матчей. Возглавлявший СДЮШОР с […]
  • #10yearchallenge: што і як змянілася ў Беларусі за 10 год, а што засталося без змен
    У сеціве набірае папулярнасць #10yearchallenge: людзі выкладваюць свае сучасныя здымкі і здымкі 10-гадовай даўніны. Hrodna.life параўнаў, як змянілася за гэты перыяд Беларусь. Заробкі Сярэдні заробак па краіне ў 2009 годзе складаў 357$. Дакладна сказаць, якой будзе сярэдня зарплата у 2019 годзе, пакуль немагчыма. Паводле дадзеных за 2018 год – 465$. Згодна з абяцанкамі кіраўніцтва краіны, сёлета заробкі будуць прыкладна на […]
  • Пад Гродна машына пераехала мужчыну, які ляжаў на дарозе
    20 студзеня, а палове на сёмую вечара, у вёсцы Табала кіроўца Renault наехаў на  соракапятилетнего мужчыну, які ляжаў на праезнай частцы. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы, паведамляе ДАІ Гродзенскай вобласці. На дадзены момант складана сцвярджаць, ці быў пешаход у стане алкагольнага ап’янення. Мужчына быў апрануты ў цёмную вопратку, на якой меліся святлаадбівальныя элементы. Следчыя яшчэ […]
  • Стала вядома, калі адкрыюць М6 у Гродзенскай вобласці
    На М6 гэтай вясной увядуць яшчэ 120-кіламетровы ўчастак з рухам па чатырох палосах. Ужо цяпер на выпадак недахопу тэхнікі падчас моцных снегападаў і завей РУП «Гродноавтодор» заключыла дамовы з дарожна-будаўнічым трэстам №6 г. Гродна, прадпрыемствамі меліярацыйных сістэм аб дапамозе тэхнікай. Яе рэзерв складае 51 адзінку, піша grodnonews.by. У ходзе абнаўлення аўтамагістралі рэканструявалі дзве вытворча-тэхналагічныя пляцоўкі. […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY