Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!
Гродна | 25-27 мая 2012
about festival O festiwalu

Фестываль моладзевай журналістыкі: да сустрэчы ў 2014-м!

Каля ста пяцідзесяці чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі ўзялі ўдзел у сёлетнім Фестывалі моладзевай журналістыкі “Твой стыль”. Калі дадаць да гэтай лічбы яшчэ ўдзельнікаў конкурса для журналістаў-пачаткоўцаў (звыш 100 чалавек), а таксама ўдзельнікаў ФотаБатла (каля 70 чалавек), то можна смела сцвярджаць, што ў Фэсце брала ўдзел звыш 300 чалавек!

Адметнасцю ІІІ Фестывалю быў міжнародны склад каманды экспертаў, якія праводзілі майстар-класы, вялікая ўвага сучасным трэндам у журналістыцы.

“Разынкамі” імпрэзы сталі першы агульнанацыянальны ФотаБатл, на старт якога выйшлі 16 каманд, а таксама ток-шоу “Журналістыка-2020”.

Як ніколі насычанай была і культурная праграма: майстар-класы па вырабу арыгінальных хэнд мэйд рэчаў, паказальны выступ майстроў капоэйры, шоу Арцёма Атрашэўскага на тэрменвоксе, выступы гуртоў “Акана” і “Людзі на балоце”.

На думку многіх удзельнікаў Фестывалю, сёлетняя імпрэза атрымалася вельмі насычанай і карыснай.

Наступны, ужо чацьвёрты па ліку Фестываль “Твой стыль” плануецца правесці ў 2014 г.

Мы на Flickr

Copyright 2012 "Трэці сектар"