Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!
Гродна | 25-27 мая 2012
about festival O festiwalu

Фестывальная капоэйра

Рухі бразільскай барацьбы прэзентавалі ў фестывальным перапынку хлопцы і дзяўчаты з гродзенскага філіяла Міжнароднай школы капоэйры «FICAG».

Капоэйра пачыналася як вулічная барацьба, але дзякуючы майстру Бімба, які ў 1932 годзе адкрыў першую школу капоэйры, яны выходзіць на новы ўзровень тэхнікі і папулярызацыі ў свеце.

У Бразіліі, зноў жа дзякуючы майстру Бімба, капоэйра афіцыйна была дазволена толькі ў 1928 годзе.

Згодна з традыцыяй, капаэрысты запрасілі журналістаў стаць шчыльным колам на падворку і ў ім прадэманстравалі сакрэты свайго майстэрства.

Жадаючыя маглі і самі паспрабаваць выканаць некаторыя элементы капаэйры пад гукі берымбау (аднаструнны інструмент, які выкарыстоўваецца адмыслова для акампанементу да капоэйры).

Ой-сім-сім, ой-наў-наў, — падпяваў, часам нястройны, але дасканала рытмічны (у рытм танца) журналісцкі хор.

Мы на Flickr

Copyright 2012 "Трэці сектар"