Фільм “Подых балот” можна пабачыць у Інтэрнэце

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Фільм “Подых балот” можна пабачыць у Інтэрнэце

Фільм пра беларускія балоты, партнёрам па стварэнні якога было і ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, з’явіўся ў вольным доступе ў інтэрнэце. Акунуцца ў атмасферу некранутай прыроды, пабываць у самых нязведаных кутках Пінскага Палесся і прагуляцца разам з мясцовымі жыхарамі па балотах Гродзенскай вобласці цяпер зможа кожны.

«Подых балот» – дакументальны фільм пра лёс трапіўшых у 2011 годзе  ў “чорны” спіс  балотаў, якія адведзены пад торфаздабычу. Гледачы пазнаёмяцца з гісторыямі жыцця людзей на балоце: мясцовыя жыхары раскажуць пра тое, як змяніўся іх жыццёвы ўклад і родныя мясціны з нагоды асушэння тарфянікаў.

Фільм быў зняты камандай грамадскай кампаніі «У ахову беларускіх балот», якую ініцыявала грамадская арганізацыя “Багна”.

Прэм’ера фільма адбылася ў канцы 2014 года ў Мінску. Яшчэ на паказе аўтары адчулі непадробную цікавасць да сваёй працы: на прэм’ерны паказ прыйшло ў два разы больш гледачоў, чым чакалася.

«Подых балота» ужо паспелі паглядзець у Чэхіі, Эстоніі, ЗША і Украіне, фільм стаў удзельнікам міжнародных фестываляў «Лістапад» і Cinema Perpetuum Mobile ў Мінску, «Рабі фільм» у Маскве, Febiofest 2015 у Браціславе.

У пачатку сакавіка адбудзецца кінапрагляд у Гродне пры падтрымцы Таварыства “Зялёная сетка” і Грамадскага аб’яднання “Велагродна”.

02 Лютага 2016 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Хто стаіць за новым жорсткім дыскаунтэрам «Грошык»?
    За выхадам на рынак Беларусі новага жорсткага дыскаўнтэра «Грошык» стаіць кампанія «Еўрагандаль», уладальнік найбуйнейшай беларускай рознічнай сеткі «Еўраопт», паведамілі TUT.BY удзельнікі рынку. – Кіруючая кампанія «Грошыка» завецца ТАА “Кландайк рытэйл”, гэта даччынае прадпрыемства «Еўрагандлю». У будучыні крамы пад таварным знакам “Грошык” будуць развівацца на базе ўжо існуючых памяшканняў. Упор у іх будзе рабіцца на максімальна […]
  • 1 мільён рублёў. Участак пад таунхаусы ў Альшанцы прадалі на аўкцыёне
    25 лютага на гарадскім аўкцыёне выстаўляліся два ўчасткі па вуліцы Садакова агульнай плошчай 3,2 гектара. Яны размешчаны ў мікрараёне Альшанка недалёка ад прыватнай жылой забудовы Паўднёвы-4, піша grodnonews.by. За ўчастак змагаліся пяць удзельнікаў. Цана вырасла з 149.891 да 980.900 рублёў. Пераможцам аўкцыёну стала прыватная фірма з Гродна. Яна выкупіла права арэнды зямельных участкаў тэрмінам на […]
  • У Гродне можна будзе аплочваць праезд праз QR-код
    «Белінвестбанк» і кампанія LWO з 25 лютага 2020 ды запусцілі тэхналогію продажу і праверкі аплаты праезду ў грамадскім транспарце ў электронным выглядзе з дапамогай QR-кода ў Віцебску. Зусім хутка гэтую тэхналогію абяцаюць і ў Гродне, паведамляе Autogrodno.by са спасылкай на “Віцебскі кур’ер”. Як паведамілі ў банку, сістэма продажу і праверкі квіткоў ў электронным выглядзе даступная […]
  • Ад пансіяната адмовіліся: былы скурвендыспансер на Васілька выставілі на аўкцыён
    Пасля двух гадоў прастою горад выставіў на аўкцыён комплекс будынкаў былога скурвендыспансера на вуліцы Васілька. Яго можна будзе купіць ужо ў сакавіку. Уласнікам комплексу з’яўляецца Гродзенскі абласны скурна-венералагічны дыспансер. Усе аб’екты (№10, №10/1 – №10/5) выставілі на аўкцыён адным лотам і ацанілі амаль у 1,4 млн рублёў. Таргі пройдуць 26 сакавіка. Комплекс на Васілька ўпершыню […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY