ГА “Цэнтр “Трэці сектар” шукае валанцёра для працы ў польскай арганізацыі

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
ГА “Цэнтр “Трэці сектар” шукае валанцёра для працы ў польскай арганізацыі

ГА “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці Сектар” (Гродна) у партнёрстве з Польскім  Таварыствам міжнародных і міжкультурных абменаў АНАВОЙ  шукае валанцёра з Беларусі для працы ў польскай арганізацыі.

Час валанцёрскага праекту – 01.06. – 31.12.2011

Праект фінансуецца ў межах праграмы ЕС “Моладзь у Дзеянні” – акцыя Еўрапейская валанцёрская служба.

Валанцёр будзе жыць і працаваць у прыгожым падляскім мястэчку Міхалова, 50 км ад Беластоку. Будзе забяспечаны пражываннем, сродкамі на харчаванне, кішэннымі грошамі, сродкамі на транспартныя выдаткі, візай і страхоўкай. Таксама для валанцёра будуць арганізаваныя курсы польскай мовы.

Ролі і задачы валанцёра ў Таварыстве АНАВОЙ:
– дапамога у арганізацыі культурніцкіх заняткаў для дзяцей, моладзі ў Міхалове (напр.журналісцкі гурток, фатаграфічны гурток і г.д.);
– дапамога ў арганізацыі і каардынацыі праектаў, датычных арганізацыі “Анавой”;
– дапамога ў арганізацыі розных культурніцкіх і адукацыйных імпрэзаў;
– дапамога ў праектах, скіраваных да вучняў школ і настаўнікаў у сферы развіццёвай адукацыі;
– дапамога ў арганізацыі міжнароднай канферэнцыі настаўнікаў;
– дапамога ў рэдагаванні Інтэрнет-старонкі, вэб-газеты для моладзі.
Арганізацыя чакае, што валанцёр таксама будзе выказваць ініцыятыву ў арганізацыі ці правядзенні розных цікавых рэчаў для мясцовай моладзі і дзяцей ці іншых групаў  насельніцтва. Магчымасці для рэалізацыі ўласных праектаў і ініцыятываў таксама будуць.

Час працы валанцёра дастаткова гнуткі, чакаецца, што працоўны час будзе займаць у сярэднім 35 гадзін на тыдзень. Два выходныя на тыдзень, а таксама выходныя на святы і 14 дзён адпачынку на працягу праекту. Напрыканцы праекту валанцёр атрымае адмысловы сертыфікат Youthpass, які пацвярджае ўдзел валанцёра ў праекце і апісвае характар ягонай працы.

Нейкіх асаблівых уменняў ад валанцёра ў праекце не вымагаецца. Важныя энтузіязм, энергія і матывацыя 🙂

Узрост кандыдатаў  – ад 18 да 30 гадоў.

Больш даведацца пра дзейнасць таварыства “Анавой”, у тым ліку з рэалізаванымі арганізацыяй валанцёрскімі праектамі, можна на старонцы http://www.anawoj.org/

Даведацца больш пра праграму “Моладзь у Дзеянні” і Еўрапейскую валанцёрскую службу можна па спасылцы  http://www.salto-youth.net/rc/eeca/languages/magchymasci/by_akcja2/

Кандыдаты на ўдзел мусяць запоўніць адмысловыя анкеты і напісаць матывацыйны ліст.

За дадатковай інфармацыяй і анкетамі звяртайцеся па эл. пошце kryvichanka@gmail.com.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Якой будзе дарожная інфраструктура ў мікрараёне Грандзічы
    Новы мікрараён Грандзічы пачалі ўзводзіць крыху больш за год таму. На дадзены момант тут ужо здадзены некалькі дамоў у эксплуатацыю, працягваецца ўзвядзенне жылой забудовы, вядуцца актыўныя работы па пракладцы дарог. -На цяперашні час мы ўжо ўвялі дзве – вуліца Асфальтная і частка вуліцы Глухава. У цяперашні час вядуцца будаўніча-мантажныя працы на вуліцы Саяпіна, якую плануем […]
  • “У Гродне сфармаваўся свой рынак тарыфаў”? Чаму таксісты мала зарабляюць (і страйкуюць)
    Сёння на паркоўцы гродзенскага гіпермаркета “Карона” на страйк на некалькіх дзясятках аўто сабраліся таксісты. Кіроўцы занепакоеныя недастатковымі тарыфамі і прапануюць урэгуляваць рынак пасажырскіх перавозак у рэгіёне, піша grodnonews.by. Па іх словах, новыя агрэгатары таксі першапачаткова даплачвалі, калі кошт заказу быў менш за мінімальны. Зараз даплаты прыбралі, разам з гэтым прыкметна ўпала заработная плата. – Зараз […]
  • Нічога добрага. Чаму ў кастрычніку квітнеюць каштаны – і чым гэта пагражае
    Сёлета кастрычнік радуе беларусаў цёплым і сонечным надвор’ем. У некаторых гарадах паўторна квітнеюць каштаны. Белыя кветкі, якія з’явіліся на дрэвах побач з жоўтым пожухлым лісцем, заўважылі ў Магілёве, Гродне і Бабруйску, а ў Віцебску па другім разе распусціўся бэз, піша tut.by. Праўда, спецыялісты кажуць, што для дрэў восеньскіе кветкі не абяцаюць нічога добрага. Восеньскае квітненне дрэў, […]
  • МВФ залічыў Беларусь да краінаў, якія развіваюцца
    Міжнародны валютны фонд стаў ужываць у справаздачах новы падзел краінаў на групы. Цяпер краіны Садружнасці незалежных дзяржаваў (СНД) не групуюцца разам, піша “Радыё Свабода”. Частка краінаў СНД, у ліку якіх і Беларусь, трапіла ў групу «Еўропа, што паўстае і развіваецца» (Emerging and Developing Europe). У гэтай групе цяпер таксама Малдова, Расея і Украіна – разам з Вугоршчынай, […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY