ГА «Цэнтр «Трэці сектар» запрашае да ўдзелу ў адукацыйна-асветніцкай праграме BY_HUB

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
ГА «Цэнтр «Трэці сектар» запрашае да ўдзелу ў адукацыйна-асветніцкай праграме BY_HUB

17-18 сакавіка ў Гродна адбудзецца трэнінг Як пры дапамозе інтэрнэт-тэхналогій дасягнуць асабістых і арганізацыйных мэтаў”, з якога стартуе адукацыйна-асветніцкая праграма BY_HUB.

BY_HUB (http://www.facebook.com/byhub) – гэта пляцоўка для абмену ідэямі і для зносін людзей, зацікаўленых у тэхналогіях інтэрнэту і эфектыўных камунікацыях дзеля павышэння якасці жыцця грамадства.

Навучальная частка праграмы ўключае ў сябе майстар-класы, лекцыі-гасцёўні, баркэмпы, іншыя мерапрыемствы, якія будуць адпавядаць патрэбам і магчымасцям удзельнікаў.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, журналісты, блогеры, якія зацікаўленыя ў авалодванні сучаснымі інфармацыйна-камунікацыйнымі інтэрнэт-тэхналогіямі, каб эфектыўна выкарыстоўваць іх затым у сваіх праектах, рэдакцыях, арганізацыях або ініцыятывах.

На трэнінгу вы даведаецеся:

  • як з дапамогай інтэрнэт-тэхналогій сабраць каманду і знайсці аднадумцаў для свайго праекта, якія інтэрнэт-тэхналогіі дапамогуць вам каардынавацца ўнутры каманд і знаходзіць новых прыхільнікаў. Вы навучыцеся выбіраць асноўную інтэрнэт-платформу для свайго праекта і ствараць інтэрнэт-прадстаўніцтвы ў сетцы;
  • як узаемадзейнічаць з мэтавымі аўдыторыямі і распаўсюджваць свае ідэі;
  • якія віды інтэрнэт-кантэнту існуюць. Вы навучыцеся эфектыўна ствараць і распаўсюджваць кантэнт у сетцы, мабілізаваць людзей да грамадска-карысных дзеянняў, вымяраць выніковасць сваіх дзеянняў;
  • што  такое асабісты брэнд у інтэрнэце і якія існуюць правілы яго пабудовы, чым карысная тэорыя сацыяльнага графа і якія мабільныя тэхналогіі для тэлефонаў Android, Apple iPhone спатрэбяцца вам падчас працы.

Мы прааналізуем у дзеянні і разгледзім такія тэхналогіі як: Twitter, Facebook, Google docs, Google calendar, Google groups, Google reader, Google alerts, Linkedin, Skype, Pamela, RSS, Mindmap, Balsamiq, editor.pho.to, Youtube, Ustream, Vimeo, Slideshare, Prezi, Fireshot, Bit.ly, Storify, WordPress, Tumblr, Foursquare, Kindle, Stanza, Soundcloud, Pledgebank і іншыя.

Мы таксама параім вам карысныя кнігі, фільмы, відэаролікі, сайты і артыкулы. Ну і, вядома, вас чакаюць новыя знаёмствы, пазітыўныя эмоцыі, групавыя заданні і прыемная атмасфера!

Трэнеры – эксперты-кансультанты па развіцці інтэрнэт-тэхналогій.

Віталь Мароз – эксперт па новых медыя, мадэратар супольнасці медыя-інаватараў MediaNext.

Сяргей Даніленка – эксперт па новых медыя, кіраўнік сіці-гайда Gloss.ua

Час правядзення: 17-18 сакавіка з 9.30 да 18.00 (субота) і з 09.30 да 16.00 (нядзеля)

Месца навучання: г. Гродна. Больш дакладны адрас будзе паведамлены адабраны для ўдзелу ў трэнінгу асобам.

Умовы ўдзелу:

Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна да 9 сакавіка (23.00) запоўніць АНЛАЙН-ЗАЯЎКУ.

Увага! Колькасць месцаў абмежаваная і таму заяўкі, дасланыя са спазненнем, разглядацца не будуць.

Інфармацыя пра вынікі адбора будзе дасланая ўдзельнікам да 14 сакавіка.

У выпадку ўзнікнення пытанняў пішыце па адрасе: byhub2012@gmail.com


[1] HUB (ад англ.) – вузел якой-небудзь сеткі;  месца, якое аб’ядноўвае.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Беларускі Вудсток. Як закрываўся фестываль “Басовішча”
    “Гэта гістарычны момант”, – кажа са сцэны вядоўца, гродзенскі актор Аляксандр Рацько. І дадае, што кожны з нас зараз далучаецца да гэтай самай гісторыі. Каля Гарадка (па-польску – Грудэка) завяршылася “Басовішча” – беларускі фестываль у Польшчы з 30-гадовай гісторыяй. Hrodna.life адправіўся зафіксаваць гэты момант і даведацца, што будзе далей. Здаецца, мне расказалі пра гэты фестываль, […]
  • У Гродне усталёўваюць незвычайныя афішы
    З 21 ліпеня ў Гродне сталі з’яўляцца незвычайныя афішы. Яны ўжо ёсць на Савецкай плошчы і каля аўтавакзала. Іх устаноўку прымеркавалі да хуткага адкрыцця VIII Біг-Міні-фестывалю. Яркія афішы аформлены на старых дзвярах. Некалькі дзён раней, таксама да адкрыцця фестывалю, арганізатары ўсталявалі гарадское піяніна ў ГЦ Old City. Зайграць на музычным інструменце можа любы жадаючы. VIII […]
  • У Воранаўскім раёне кіроўца легкавушкі збіў веласіпедыстку і з’ехаў. 58-гадовая жанчына загінула
    Сёння каля 18.00 на восьмым кіламетры аўтадарогі Воранава – Навіянка ў раёне вёскі Кавалеўшчына аўтамабіль збіў 58-гадовую веласіпедыстку, якая ехала ў спадарожным кірунку. Жанчына памерла на месцы здарэння, паведамляе телеграм-канал прэс-сакратара МУС Рэспублікі Беларусь. Кіроўца з месца аварыі ўцёк. Для пошуку аўтамабіля ў некалькіх раёнах уводзіўся план “Перахоп”. На месца здарэння выехалі супрацоўнікі ДАІ і […]
  • Глядзіце, як выглядаюць чорна-белыя здымкі Гродна, размаляваныя нейрасеткай
    Нейрасеткі, якія размалёўваюць чорна-белыя фатаграфіі, гэта ўжо не навінка. З дапамогай сэрвісу ColouriseSG мы дадалі яркасці старым здымках, якія прынеслі нам чытачы. Гімназісткі на вуліцы Ажэшкі, 1930-я гг. З архіву сям’і Церабей Гродзенцы на вуліцы Дамініканскай (сёння Савецкая), 1930-я гг. З архіву сям’і Сямёнавых  Юныя гродзенкі на вуліцы Леванабярэжнай, 1940-я гг. З архіву сям’і Раманоўскіх […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY