Гадзіна Зямлі ў Гродна

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Гадзіна Зямлі ў Гродна

19 сакавіка з 20.30 да 21.30 Беларусь у восьмы раз далучыцца да найбуйнейшай экалагічнай акцыі “Гадзіна Зямлі”: у многіх гарадах пагасне падсветка будынкаў, пройдуць вулічныя акцыі для прыцягнення ўвагі да праблем змены клімату.

Сутнасць акцыі заключаецца ў тым, каб на адну гадзіну адключыць святло і непатрэбныя электрапрыборы дома або ў офісе, і паспрабаваць зрабіць беражлівыя адносіны да прыродных рэсурсаў пастаяннай звычкай.

Ініцыятар “Гадзіны Зямлі” у  Беларусі – таварыства экалагічных арганізацый “Зялёная сетка” пры падтрымцы Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Рэспублікі Беларусь і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

У межах “Гадзіны Зямлі”  па ўсёй Беларусі пройдуць публічныя акцыі і мерапрыемствы пры падтрымцы таварыства “Зялёная сетка”.

gadzina_ziamliРазам правесці Гадзіну Зямлі ў Гродна 19 сакавіка запрашае этнакрама “Цудоўня”, а таксама Дзіцячая экастудыя.

Праграма вечара ў этна краме “Цудоўня”:

20.00-20.30 – чаяванне і размовы пра сэнс жыцця
20.30 – адключэнне электрычнасці
20.31-21.30
– Тэатр ценяў, эпізод кнігі “Маленькі прынц” (Экзюперы)
– Музычная частка (Іван Пачывалаў, Васіль Волошчык, Аляксандр Закрэўскі, Алесь Дзянісаў)

Дзіцячая экастудыя запрашае дзяцей ад трох гадоў і дарослых далучыцца да акцыі Гадзіна Зямлі 19 сакавіка ў 19.00. Падчас мерапрыемства арганізатары раскажуць пра экалагічныя праблемы, звязаныя з кліматычнымі зменамі на планеце, і пра тое, што кожны можа зрабіць для захавання рэсурсаў.

Акрамя гэтага, у Дзіцячай экастудыі будуць экагульні, разам дзеці зробяць стыльны кантэйнер для батарэек у тэхніцы калаж, а таксама створаць прыгожыя садовыя ліхтары, выкарыстоўваючы прыродныя матэрыялы – пясок, галінкі дрэў, лён.

Падчас адключэння святла ў 20.30 маленькія гледачы ўбачаць невялікую казку. Сумесна з творчым праектам “АнТрисоль” дзеці ўбачаць тэатр ценяў. А напрыканцы можна будзе падзяліцца ўражаннямі ад сустрэчы пры свечках.

Мерапрыемства будзе арганізавана з удзелам Дзіцячай экастудыі, творчага праекта “АнТрисоль”, грамадскай кампаніі “Чысты лес для Вішнеўца”, а таксама пры падтрымцы Цэнтра экалагічных рашэнняў.

14 Сакавіка 2016 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • «Незаконны прызыў». Гродзенец патрабуе кампенсацыю за паўгода ў войску
    У 22-гадовага Мікіты Балоціна з Гродна язва дванаццаціперснай кішкі. З такім захворваннем ён паводле закону ў мірны час “не прыдатны”. Аднак малады чалавек праслужыў у арміі паўгода, перш чым яго камісавалі. Цяпер ён збіраецца вярнуць сабе страчаныя, як ён лічыць, за гэты час 10 000 рублёў, пішуць naviny.by. «Збірайся ў армію. Папрацуеш потым» У мінулым годзе […]
  • Жывёлы шукаюць дом: два сабакі і кот, якія могуць стаць вашымі сябрамі
    Разам з зоаабарончай арганізацыяй “Адданыя сэрца” пачынаем публікаваць фатаграфіі жывёл, якія шукаюць новы дом і новага любячага гаспадара. Паглядзіце, можа сярод іх ёсць і ваш будучы верны сябар? Цэзар шукае дом Хлопец сярэдняга памеру, малады (яшчэ няма двух гадоў) і гуллівы. Выдатна ладзіць з сабакамі. Да людзей недаверлівы, яго давер яшчэ трэба заслужыць. Гэта і […]
  • Веламарафон “Суседзі-2019” стартаваў на Аўгустоўскім канале пад Гродна
    На шлюзе “Дамброўка” 20 ліпеня стартаваў 9-ы веламарафон “Суседзі”. У гэтым годзе на выбар удзельнікаў былі чатыры дыстанцыі – на адну больш, чым у мінулыя гады. На марафон зарэгістравалася амаль 1000 удзельнікаў. Сярод іх каля 90 замежнікаў. Акрамя звыклых літоўцаў і палякаў, прыехаў і веласіпедыст з Будапешта. Але як заўсёды лідзіруюць беларусы – іх сярод […]
  • Гродзенцы адолелі першы этап велатура вакол Балтыкі
    Прадстаўнікі “ВелаГродна” разам з літоўскім клубам LKA 19 ліпеня пераадолелі першыя 1000 км па Балтыйскім узбярэжжы. Спыніліся каля мяжы з Германіяй. Стартавалі велааматары 6 ліпеня ў цэнтры Вільні ў Дзень дзяржаўнасці Літвы. Стартавала 37 чалавек, сярод іх 4 гродзенца. 19 ліпеня група пераадолела першы этап у Свінауйсце [горад у Заходне-Паморскім ваяводстве Польшчы – рэд.]. «Пераадолелі […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY