Гарадзенка адправілася валанцёрыць на нямецкае тэлебачанне

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Гарадзенка адправілася валанцёрыць на нямецкае тэлебачанне

На працягу года Наста  Сураўцава будзе дапамагаць рабіць дакументальныя фільмы і відэа-ролікі для навінаў на мясцовым тэлебачанні ў маленькім гарадку Веццін, што ў Нямеччыне.

У траўні на гэты ж праект паехала яшчэ адна валанцерка ад «Трэцяга Сектара» Наста Дзямідок.

Праект ладзіцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з  WTV – Der Offene Kanal aus Wettin e.V. у межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – Еўрапейская валанцёрская служба (EVS).

Насця Сураўцава:

«Ўсім прывітанне! Я другая Насця-валанцёрка на праекце “Refugees c / o Sachsen-Anhalt”, які праходзіць у г. Халле, Германія. Першая Наста адправілася на наш праект у траўні, я далучылася ў чэрвені.

сураўцава

Адразу хачу адзначыць, што з імёнамі выйшла смешная сітуацыя: мяне тут называюць Насця №2, а пры знаёмстве з мясцовымі мы з Настай Дзямідок прадстаўляемся проста – «Насці», што часта выклікае ўсмешку. Былі выпадкі, калі нас прымалі за полек ці чэшак, але калі мы кажам, што з Беларусі, мала хто з маладога пакалення ведае, дзе знаходзіцца наша радзіма, памылкова прымаючы яе за аўтаномную акругу ў Расіі.

Кожны дзень на праекце – адкрыццё, маленькае жыццё, але аб усім па парадку.

Я на праекце амаль месяц, працую на мясцовым тэлебачанні г. Веццін. Памятаю свой першы дзень на працоўным месцы: тона новай інфармацыі, усё на нямецкай, якой апошнім часам карысталася не часта – тут зразумець яшчэ трэба, а як запомніць?

Пасля знаёмства з калегамі я атрымала першае заданне – падрыхтаваць кароткаметражны ролік пра свае першыя уражанні ад Вецціна. Гэта было як скачок у ледзяную ваду! Лавіна! Я? Здымаць? Я раней і камеру ў руках  не трымала, а тут ролік! Спачатку я крыху разгубілася, але мясцовыя хлопцы, дасведчаныя ў сферы медыя-прадукцыі, цярпліва ўсё растлумачылі, і я справілася з заданнем без асаблівых цяжкасцяў.

З радасцю адзначу, што трапіла ў выдатную каманду, дзе пануе прыязнасць і гатоўнасць дапамагчы. Ну і вядома, у нейкай cтупені мне пашанцавала, што я прыехала на праект крыху пазней: побач са мной заўсёды ёсць Насця №1, якая падкажа і дапаможа.

сураўцава, дземідок

За месяц, які я правяла тут, я ўжо трохі навучылася працаваць з камерай, рэзаць матэрыял, апрацоўваць відэа і дадаваць эфекты, а таксама браць інтэрв’ю. Я атрымліваю задавальненне, калі назіраю свой прагрэс, але ў той жа час разумею, як шмат мне яшчэ трэба будзе вывучыць.

Але самае цікавае – гэта пачуццё прадчування. ЕВС даў мне магчымасць пазнаёміцца ​​з людзьмі самых розных прафесій: ад мастакоў і мастацтвазнаўцаў да работнікаў мясцовых органаў кіравання і вядомых футбалістаў. Кожны раз, атрымліваючы новае заданне, з нецярпеннем чакаеш: а як будзе сёння? як цікавей сфармуляваць пытанні? якая ў чалавека гісторыя?

ЕВС – гэта выдатны шанец для тых, хто не баіцца выходзіць з зоны камфорту, хто адкрыты для ўсяго новага і хоча паспрабаваць рэалізавацца ў нечаканай для сябе сферы дзейнасці, і, вядома, лепш даведацца культуру і звычаі іншай краіны.

сураўцава

Лыжка дзёгцю ў бочцы мёду – гэта недахоп родных і блізкіх, а яшчэ беларускага тварагу і грэчкі. Ніколі б не падумала, што буду сумаваць па гэтых прадуктах!

На гэтым мая гісторыя ЕВС не сканчаецца. Абавязкова падзялюся з вамі сваімі далейшымі ўражаннямі.»

Акрамя двух Наст, на ЕВС-праекты ад «Трэцяга Сектара» у гэтым годзе адправіліся яшчэ некалькі валанцёраў:

Аляксандр Рукша з Гродна, футбольны арбітр на дзіцячых матчах, працуе ў Гдыні ў навуковым цэнтры EXPERYMENT, якi з’яўляецца iнтэрактыўнай выставай. Ён дапамагае адукатарам прадстаўляць выставы групам гасцей, а таксама рыхтуе ды  паказвае эксперыменты для наведвальнікаў.

Таня Шыбут адправілася на праект у студзені, каб на працягу года дапамагаць у штодзённай дзейнасці мясцовай бібліятэцы ў Гдыні. Праект ладзіцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з “Цэнтрам супрацы моладзі”.

Калі ты таксама хочаш стаць валанцёрам, пішы нам на 3sektaryia@gmail.com.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Колькі можна сабраць на пенсію, калі адкладаць з 30 гадоў. І чаму нам усім варта гэта рабіць
    Сярэдняя пенсія па ўзросту ў Беларусі ў жніўні склала амаль 447 рублёў, піша tut.by. І ўсё ідзе да таго, што ў будучыні пенсіянерам не прыйдзецца разлічваць нават на такую суму, перакананыя эксперты. «Працаздольнага насельніцтва будзе станавіцца ўсё менш, і гэта з кожным годам будзе павялічваць нагрузку на Фонд сацабароны», – канстатуе акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра […]
  • Гродзенца, якому ампутавалі ягадзіцу пасля збіцця АМАПам, дапыталі ў рэанімацыі
    Гродзенца Дзяніса Лук’янава, у якога здарыўся канфлікт з амапаўцамі на аўтамабільным фэстывалі SunDay, дапыталі следчыя амаль адразу пасля чарговай апэрацыі, піша svaboda.org. «Абляпілі яго. Усе ў цывільным, высокія, здаровыя» У пятніцу, 23 жніўня, Дзянісу зрабілі чарговую апэрацыю на назе. «Яго чысьцяць, перавязваюць. Падчас чысткі зразаюць частку цягліцаў, бо яны заражаныя. Чысьцяць адмерлую плоць на назе… У яго ўся […]
  • Румас: Праграму інтэграцыі з Расеяй апублікуем, каб зняць асцярогі ў пытаннях суверэнітэту
    Праект праграмы інтэграцыі з Расіяй урад плануе ўнесці на разгляд прэзідэнта 27 жніўня, піша tut.by. – Мы ў аўторак ўжо ўнясём кіраўніку дзяржавы праект гэтай праграмы для яго ўхвалення для таго, каб ужо ў пачатку верасня прэм’ер-міністры парафіявалі гэтую праграму дзеянняў, – распавёў кіраўнік урада Сяргей Румас. Па словах Румаса, у праграме закладзены прынцып «дзве […]
  • У Гродне агучылі прысуд за дзедаўшчыну ў вучэльні алімпійскага рэзерву
    У Гродне асудзілі траіх навучэнцаў Гродзенскай дзяржаўнай вучэльні алімпійскага рэзерву – за злоснае хуліганства, аднаго з іх – яшчэ і за рабаванне. Пацярпелыя – спартсмены 14-16 гадоў. Усім абвінавачваным інкрымінавалі злоснае хуліганства па ч.2 арт.339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, аднаму з іх паставілі ў віну асабліва злоснае хуліганства па ч.3 арт.339 і рабаванне […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY