Гарадзенскі Мапатон: адзнач сваю ініцыятыву на мапе будучага

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Гарадзенскі Мапатон: адзнач сваю ініцыятыву на мапе будучага

Што такое “Мапа заўтрашняга дня” і чым яна можа быць карыснай для гарадзенскіх грамадскіх ініцыятыў? Знайсці адказ на гэтае пытанне змогуць удзельнікі і ўдзельніцы Мапатона, які адбудзецца ў Гродна 26 лістапада.

Удзельнікі сустрэчы не толькі навучацца дадаваць інфармацыю пра свае ініцыятывы на мапу, але і даведацца пра арганізацыі з іншых гарадоў, якія ўжо адзначыліся на мапе.

“Мапа заўтрашняга дня” – гэта інтэрактыўная мапа, дзе кожны можа пакідаць інфармацыю пра грамадскія ініцыятывы з розных куткоў Беларусі, а таксама шукаць партнёраў ці магчымасці валанцёрства.

Стварылі і напаўняюць мапу актывісты грамадскай ініцыятывы “Фаланстэр“.

Сваім новым праектам яны імкнуцца  павысіць давер паміж грамадскімі арганізацыямі і шырокім колам грамадзян, зрабіць больш заўважнай працу грамадскіх актывістаў, палепшыць кааперацыю паміж айці-валанцёрамі з іншымі актывістамі.

Калі: 26 лістапада ў 17.00

Дзе: вул. Будзёнага 48а – 63 (офіс ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.

Заявіцца на ўдзел у Мапатоне можна да 25 лістапада.

Гарадзенскі Мапатон стане чарговым мерапрыемствам заснаванай сёлета пляцоўкі HrodnaImpactHub, скіраванай на падтрымку і папулярызацыю дзейнасці гарадзенскіх грамадскіх ініцыятыў.

Стваральнікамі пляцоўкі з’яўляюцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” і ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“.

 

18 Лістапада 2019 | Няма каментароў | Пазнакі: ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY