Гарадзенскі Мапатон: на “Мапе заўтрашняга дня” дадалося 15 новых кропак

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Гарадзенскі Мапатон: на “Мапе заўтрашняга дня” дадалося 15 новых кропак

Актывісты гарадзенскіх арганізацый і ініцыятыў дадалі інфармацыю пра сваю дзейнасць на інтэрактыўную мапу новага фармату, створаную сябрамі сталічнай ініцыятывы “Фаланстэр”.

Удзельнікі Мапатона, які праходзіў 26 лістапада ў офісе ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, бралі сябры самых розных мясцовых ініцыятыў і праектаў.

Удзельнікі разбіраюцца, як працуе Мапа заўтрашняга дня

Удзельнікі сустрэчы не толькі пазнаёміліся з тым, для чаго створана і як працуе “Мапа заўтрашняга дня”, але і нанеслі на яе свае “кропкі”, праз клік на якія можна атрымаць інфармацыю пра арганізацыю.

Цяпер пра гарадзенскія ініцыятывы будзе ведаць больш людзей!

Стваральнікі мапы спадзяюцца на тое, што яна палегчыць працэс пошуку партнёраў ці арганізацыі, з якімі можна абменьвацца досьведам працы, у якіх можна павалантэрыць.

Так выглядае на сёння мапа гарадзенскіх ініцыятыў

Мапа заклікана таксама зрабіць дзейнасць грамадскіх ініцыятыў больш заўважнай для грамадства.

“Фаланстэр” ладзіць 5 снежня вэбінар, на якім будуць распавядаць, як дадаць сваю ініцыятыву на мапу.

Гарадзенскі Мапатон стаў чарговым мерапрыемствам заснаванай сёлета пляцоўкі HrodnaImpactHub, скіраванай на падтрымку і папулярызацыю дзейнасці гарадзенскіх грамадскіх ініцыятыў.

 

02 Снежня 2019 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • З Аргентыны ў Гродна. Шукаем рээмігрантаў, пра якіх у 1950-х знялі сюжэт
    «Добра адпачываць у нядзельны дзень на беразе роднага Нёмана. Асабліва пасля 19-гадовай разлукі з гэтымі месцамі», – так пачынаецца невялікі відэасюжэт пра сям’ю Сімановічаў, якая ў 1956 годзе вярнулася ў Гродна з Аргентыны. Рэдакцыя Hrodna.life хоча адшукаць нашчадкаў гэтай сям’і, каб даведацца, як склаўся лёс гродзенскіх рээмігрантаў. Сімановічы з’ехалі з Гродна ў даваенны перыяд, калі […]
  • Каля Бераставіцы загінула рыба праз выкід хімічных рэчываў. Распачалі крымінальную справу
    Рыба масава загінула ў рацэ Бераставічанка Бераставіцкага раёна ў канцы чэрвеня 2020 года. Вынікі пробаў паказалі высокае ўтрыманне хімічных рэчываў. Пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу. Утрыманне ў вадзе хімічных і іншых рэчываў перавышае нарматывы дапушчальных канцэнтрацый. Гэта паказала даследаванне вады з некалькіх месцаў у раёне каналізацыйнай помпавай станцыі Бераставіцкага ЖКГ. Сума шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю, склала […]
  • “Лекары і родныя ні на што не спадзяваліся”. Жыхарка Ліды пра тое, як перажывае каранавірус
    Раіса Дзікевіч сышла на бальнічны 2 красавіка. Першапачаткова думалі, што бранхіт, так і лячылі. Але жанчыне станавілася ўсё горш і горш, і 13 красавіка яна трапіла ў рэанімацыю. Далей былі медыкаментозны сон, тры тыдні на апараце ШВЛ і пяць пераліванняў плазмы. “Лекары і родныя ўжо ні на што не спадзяваліся, я цудам выжыла”, – распавядае […]
  • У Беларусі за суткі COVID-19 заразіліся 221 чалавек. Што вядома аб наступствах каранавіруса?
    У Беларусі на 8 ліпеня зарэгістраваныя 64 224 (+221) чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі і выпісаныя 52 854 пацыенты (+952), памерлі – 443 (+7), паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Усяго праведзена 1 087 245 тэстаў. Што кажуць навукоўцы пра наступствы COVID-19? У цяперашні час доўгатэрміновы ўплыў каранавіруса на арганізм вывучаны не да канца. Пакуль […]
© 2012-2019 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"