Гарадзенскі “Універсітэт Залатога Веку” адзначыў свой 11 дзень народзінаў

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Гарадзенскі “Універсітэт Залатога Веку” адзначыў свой 11 дзень народзінаў

Гэтай падзеі былі прымеркаваныя вандроўка па гістарычных мясцінах Гарадзеншчыны, а таксама адкрыццё выставы творчасці студэнтаў УЗВ.

Удзел у вандроўцы, якая адбылася 28 красавіка, узялі больш за 40 чалавек, які наведалі Воўпу, Рось, Зельву, Сынкавічы, Слонім, “Шведскую гару” пад Ваўкавыскам.

Гарадзенскі "Універсітэт Залатога Веку" адзначыў свой 11 дзень народзінаў
Першая кропка вандроўкі: драўляны касцёл у Воўпе

Адкрыццё выставы творчых прац студэнтаў УЗВ адбылося 29 красавіка, у Дзень народзінаў “Універсітэта Залатога Веку”.

Гарадзенскі "Універсітэт Залатога Веку" адзначыў свой 11 дзень народзінаў

Гэта было вельмі хвалююча і кранальна. Час цячэ. Змяняюцца ўмовы, змяняюцца людзі, з якімі мы працуем, змяняемся мы. Толькі не змяняецца асноўнае прызначэнне УЗВ – паляпшаць якасць жыцця сталых людзей, – кажа на адкрыцці імпрэзы дырэктарка праграмы Лана Руднік, узгадваючы пра тое, як усё распачыналася.

Пад дружнае “Многае лета” у залу ўносіцца вялікі торт з лічбай 11 і святкаванне пачынаецца!

Сябра Рады УЗВ, вядоўца курса “Натхненне майстрыхі” Тамара Герасіменка, распавяла, як рыхтавалася выстава і выклікала на сцэну аўтараў прадстаўленых на ёй прац.

Гарадзенскі "Універсітэт Залатога Веку" адзначыў свой 11 дзень народзінаў

Карціны і кераміка, вышыўка, вязаныя вырабы, нейраграфіка і шмат чаго іншага не раз прымушалі прысутных охаць і ахаць, адорваючы аўтараў гэтых прац кампліментамі.

Гарадзенскі "Універсітэт Залатога Веку" адзначыў свой 11 дзень народзінаў

Гісторыя “Універсітэту Залатога Веку” пачалася ў 2010 г. па ініцыятыве сябраў грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”.

З 2015 г. праграма рэалізуецца сумесна з прыватнай установай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.

Выпускнікамі розных набораў УЗВ стала каля 1000 сталых гарадзенцаў.

Урачыстая сустрэча, прымеркаваная сканчэнню 12 акадэмічнага года (2020/2021) адбудзецца 13 траўня.

01 Траўня 2021 | Няма каментароў |

Дадаць каментар

  • Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
© 2012-2021 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"