Гарадзенскія Майстэрні Ведаў. Раўнд 2. 9 кастрычніка. На якія заняткі можна запісацца?

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Гарадзенскія Майстэрні Ведаў. Раўнд 2. 9 кастрычніка. На якія заняткі можна запісацца?

9 кастрычніка ў Гродне адбудуцца чарговыя адукацыйна-асветніцкія сустрэчы ў межах Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў. На гэтых сустрэчах жыхары горада змогуць наведаць 7 заняткаў, арганізаваных самімі гарадзенцамі.

«Гарадзенскія Майстэрні Ведаў» —  адкрытая пляцоўка, дзе кожны чалавек можа заявіць сваю тэму для навучання, а кожны жадаючы — прыняць удзел у навучанні.

Праграма Майстэрняў на 9 кастрычніка:

11.00 -13.00

Ганка Барадзіна «Як знаходзіць жыццязмяняльныя адукацыйныя магчымасці»

Месца правядзення: вул. Савецкая 7 («Цэнтр гарадскога жыцця Гродна«)

Таццяна Салаў’ёва «Як казаць прыгожа? Выразна? Пераканаўча? Практыка і рэкамендацыі»

Месца правядзення: вул. Будзёнага 48а-86 ( установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»)

Ігар Кузьмініч «Інтэрактыўныя метады для арганізацыі дыскусіі»

Месца правядзення: вул. Будзёнага 48а-63 (ГА “Цэнтр “Трэці Сектар”)

13.30-15.30

Аляксей Шота «Інфаграфіка для пачаткоўцаў»

Месца правядзення: вул. Будзёнага 48а-63 (ГА “Цэнтр “Трэці Сектар”)

Анжаліка Шчыпанская «Что такое зона комфорту і як выходзіць з яе»

Месца правядзення: вул. Будзёнага 48а-86 (установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»)

Ірына Новік «Сукеначка ці роўныя правы? Чаго хацець дзяўчынцы. Майстэрня-разважанне пра гендарныя стэрэатыпы і магчымасці выхадаў за іх межы»

Месца правядзення: вул. Савецкая 7 («Цэнтр гарадскога жыцця Гродна«)

16.00-18.00

Кацярына Буча «Вясёлая псіхалогія»

Месца правядзення: вул. Будзёнага 48а-86 (установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»)

Удзел ва ўсіх майстар-класах бясплатны.

Папярэдні запіс на сайце альбо па тэл. +375 29 255 79 14 і + 375 33 634 10 41

Больш падрабязную  праграму асобных майстар-класаў можна знайсці на сайце www.edustudio.by.

Праграма “Гарадзенскія Майстэрні Ведаў” пачала дзейнічаць у Гродне гэтай восеню па ініцыятыве ўстановы “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.

Першыя заняткі Майстэрняў адбыліся 18 верасня. Слухачы паглыблялі свае веды ў такіх сферах як псіхалогія, экалогія, камунікацыя, інфаграфіка.

Сачыць за тым, што адбываецца ў межах “Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў”, можна ў суполках у ФБ і ВК.

06 Кастрычніка 2016 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Алесь Дзянісаў запіша альбом на словы Караткевіча
    Лідар гурта Dzieciuki Алесь Дзянісаў пачаў запіс сольнага альбому на словы У. Караткевіча, паведаміла racyja.com. – Дзесьці на працягу двух гадоў я напісаў пятнаццаць песень на вершы Уладзіміра Караткевіча, можа трошкі больш, можа за два з паловай гады. Больш не пішацца і я проста вырашыў гэта недзе зафіксаваць. Песні зусім не падыходзяць для рэпертуару гурта Dzieciuki. Чытайце […]
  • У Смаргоні знікла дзяўчынка са шматдзетнай сям’і
    Смаргонскі РАУС абвесціў вышук без вестак зніклай 15-гадовай дзяўчынкі. Зніклая Шукеловіч Сняжана Дзмітрыеўна – са шматдзетнай сям’і ў Смаргоні. Учора, 23 студзеня, каля 8 гадзін раніцы яна выйшла з дому ў школу, але так і не дайшла да яе. Месцазнаходжанне падлетка зараз невядома. Прыкметы: на выгляд дзяўчынцы 15 гадоў, рост 165 см, сярэдняй паўнаты, твар авальны, […]
  • “Рэцэпт так і не знайшлі”. Як сям’я Каласковых прадавала марозіва ў 1930-40 гадах у Гродне
    У міжнародны дзень эскімо, 24 студзеня, мы расказваем гісторыю гродзенскай сям’і Каласковых, якая рабіла марозіва ў 1930-я і 1940-я гады. У нашчадкаў захаваліся ўнікальныя фатаграфіі, якімі яны падзяліліся з намі. У міжваенны час Каласковы жылі на вуліцы Пшэдмейскай, 31 (сёння вуліца Прыгарадная), у так званай Новай калоніі для рабочых. Каласковы жывуць там і сёння. Глава […]
  • “Белпошта” змяніла кошт перасылкі некаторых лістоў і адмяніла камісію за сацплацяжы праз АРІП
    «Белпошта» змяніла тарыфы на перасылку некаторых лістоў па тэрыторыі Беларусі, паведамілі на афіцыйным сайце прадпрыемства. Пры аплаце сацыяльных паслуг праз касы аддзяленняў пошты камісію 60 капеек браць не будуць. У кантакт-цэнтры «Белпошты» растлумачылі, што камісія не будзе брацца за аплату праз касу тых паслуг, якія аказваюць тэрытарыяльныя цэнтры сацабслугоўвання насельніцтва, піша tut.by. Калі паглядзець у АРІП, гэта […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY