Гарадзенскія ўспаміны: што далей

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Гарадзенскія ўспаміны: што далей

Цягам апошніх чатырох месяцаў студэнты УЗВ сустракаліся, каб узгадваць мінулае.

Клуб «Гарадзенскія успаміны», які заснавала Вольга – валанцёрка з Польшчы, быў дасканалай нагодай, каб паразмаўляць пра горад, які ўдзельнікі праекта памятаюць з дзяцінства, маладосці, ды не толькі – мы глядзелі таксама архіўныя фатаграфіі і фільмы, чыталі апісанні Гародні, абмяркоўвалі ейнае развіццё.

Кожны з нас захоўвае ў памяці асабістыя, суб’ектыўныя думкі і ўспаміны, звязаныя з рознымі падзеямі.

Вельмі цікава было паглядзець, якім розным у нейкіх момантах бачылі мы той жа самы горад.

Удзельнікі клуба адзначылі, што пры успамінах іншых удзельнікаў яны даведваліся аб тым, што самі не заўважалі раней. Хаця было таксама шмат агульнага: здарэнні, месцы, якія аб’ядноўвалі жыхароў горада.

У рамках клуба мы закраналі шмат разнастайных тэмаў, звязаных з шырокім разуменнем жыцця горада, як сацыяльна-грамадскім, так і культурным, а усё гэта – перапляталася з падзеямі нашага жыцця і жыцця блізкіх людзей.

Падымаліся такія тэмы як архітэктура Гародні – гістарычная і сучасная, зялёны горад, культурнае жыццё горада і месцы гульняў, крамы і мясцовыя прадпрыемствы, кавярні і рэстараны, малая архітэктура, гарадскія легенды.

Ідэяй, якая згуртавала ўдзельнікаў, было не толькі пастарацца ўзгадаць тое, што было, і што часта ўжо забытае, ды падзяліцца сваімі ўспамінам з іншымі, але таксама зацікавіць жыхароў Гародні даследаваннем горада, прасачыць, як ён змяняўся. Таму што мы самі ствараем тоеснасць месца, у якім жывем.
Як сказаў адзін з удзельнікаў:

«Усе мы тут ўзбагаціліся ўзаемна. Шмат ведаў пра Гародню, але даведаўся яшчэ больш».

Варта дзяліцца тым, што помнім. Таму, хаця сустрэчы клубу і скончыліся, гэта не канец самога праекту.

У планах яшчэ стварэнне інтэрактыўнай «Мапы ўспамінаў» з выкарыстаннем таго, што ўзгадалася падчас сустрэч клубу.

Спадзяемся, што пасля з’яўлення мапы ў інтэрнэт-прасторы праект будзе працягвацца і Мапа будзе запаўняцца новымі ўспамінамі гарадзенцаў.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • На мяжы двойчы канфіскавалі гарбату з марыхуанай
    Адразу дзве спробы правезці гарбату «Relax», якая змяшчае каноплі, былі выяўлены на беларуска-літоўскай мяжы. Першая адбылася 15 лістапада ў пункце пропуску “Прывалка”. На заднім сядзенні аўтамабіля «Mercedes», які ехаў на ўезд у Беларусь, пагранічны нарад знайшоў дзве ўпакоўкі «Relax». Кіроўца аўто – 21-гадовы грамадзянін Літвы – заявіў, што купіў заспакойвальны напой у самай звычайнай краме, […]
  • У Гродне не змаглі прадаць з таргоў піўзавод
    Аўкцыён павінен быў адбыцца 18 лістапада ў будынку камітэта дзяржаўнай маёмасці Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. Але на яго не падалі ніводнай заяўкі. Лот ўяўляў сабой комплекс будынкаў і збудаванняў з прылеглымі інжынернымі сеткамі па вуліцы Заводскай, а таксама права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка плошчай 0,8 га. Пачатковы кошт – Br2,28 млн. Комплекс будынкаў піваварнага […]
  • Назіральнікі: яўка не адбылася на 5 акругах, зафіксаванае 731 парушэнне
    Паводле дадзеных назіральнікаў, на 5 акругах з 9, дзе прысутнічалі іхныя прадстаўнікі, яўка не адбылася. Усяго падчас працэсу галасавання і падліку галасоў было зафіксавана 731 парушэнне, піша Белсат. Інфармацыю пра вынікі назірання агучыў адзін з каардынатараў «Права выбару» Аляксей Сігаеў. Паводле яго, цягам назірання яны абапіраліся на прынцыпы непрырыўнасці, у выпадку парушэнняў адразу рыхтавалі скаргі і […]
  • Пад Ваўкавыскам мужчына зарэзаў брата, будучы п’яным
    Увечары 16 лістапада ў міліцыю паступіла паведамленне ад дыспетчара «103» аб тым, што ў адным з дамоў населенага пункта Ваўкавыскага раёна мужчыну ўдарылі нажом. У адной з пакояў дома знойдзена цела 45-гадовага мужчыны з колата-рэзанай ранай шыі, паведамляе тэлеграм-канал СК. Па папярэдніх дадзеных, каля 21.30 гадзін загінулы з братам ужывалі алкаголь. Узнік канфлікт, і старэйшы […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY