Get To Know About Poland: Што мы даведаліся пра Польшчу

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Get To Know About Poland: Што мы даведаліся пра Польшчу

Мальвіна і Стася прадставілі Беларусь і ГА “Цэнтр “Трэці сектар” на міжнародным праекце  Get To Know About Poland у Кракаве. Дзяўчаты дзеляцца ўражаннямі.

Толькі даведаўшыся пра праект Get To Know About Poland, мы адразу зацікавіліся. На першы погляд здаецца, чаго мы яшчэ не ведаем пра Польшчу? Але калі задумацца, то не так ужо і шмат мы ведаем пра культурна-гістарычную спадчыну краіны-суседкі.

Як патрапілі?

Першай справай было падаць заяўку на ўдзел у праекце, дзе, акрамя матывацыі, патрэбна было напісаць пра самыя значныя падзеі ў гісторыі Польшчы на нашу думку. Мы ўзгадалі агульнае мінулае Беларусі і Польшчы ды пра грамадскі рух “Салідарнасць”.

Другім этапам адбору было праходжанне скайп-сумоўя з арганізатарамі праекта. Мы вельмі хваляваліся, але ў выніку ўсё прайшло паспяхова і ўрэшце мы артымалі сваё запрашэнне на ўдзел ў праекце. Пасля двух месяцаў актыўнай падрыхтоўкі мы нарэшце апынуліся ў Кракаве.

Дазнаемся пра Польшчу (і не толькі) на месцы

Нягледзячы на тое, што мы былі ў Кракаве не ў першы раз, горад нас вельмі ўразіў. Ужо адразу на вакзале мы адчулі дух даўніны, які, здаецца, прысутнічае ў кожным каменьчыку і проста лунае ў паветры.

На наступны дзеньзранку мы адразу ж пазнаёміліся з астатнімі ўдзельнікамі праекту з Арменіі, Азербайджану, Грузіі, Малдовы, Вугоршчыны, Чэхіі, Славакіі, Украіны і Румыніі. Ад кожнай краіны было па два ўдзельнікі.

Праграма ў цэлым была напружанай, але вельмі цікавай. Мы ўдзельнічалі ў разнастайных варкшопах па гісторыі, культуры, эканоміцы Польшчы, стваралі свае турыстычныя агенцтвы, прыдумлялі рэкламу польскіх брэндаў, стваралі казкі і тэатральныя пастаноўкі пра вядомых дзеячаў Польшчы. Акром таго, мы мелі ўнікальную магчымасць пазнаёміцца з прадстаўнікамі Кракаўскіх НДА і наладзіць з імі сувязі для далейшага супрацоўніцтва. Больш за тое, амаль усе ўдзельнікі прэзентавалі свае грамадскія суполкі, што таксама дало нам шанец пашырыць нашыя кантакты і сувязі. Асабліва адметным стала межкультурная вечарына, дзе мы танчылі азербайджанскія танцы, елі пахлаву, пілі малдаўскае віно, слухалі армянскія песні і, вядома, распавялі шмат пра Беларусь.

Важным складнікам праекту стала культурная праграма, якая ўключала ў сябе разнастайныя экскурсіі, мерапрыемствы і падзеі. Мы як сапраўдныя дыпламаты мелі паседжанне ў Кракаўскай мэрыі, наведалі бізнэс-цэнтр Malopolska Regional Development Agency, дзе даведаліся пра магчымасці развіцця прадпрымальніцкіх ініцыятыў у Польшчы.

City HallВельмі запамінальным было знаёмства з музыкам і фатографам Бартэкам Казекам. У ягонай студыі мы адыгралі сапраўдны драм-канцэрт і атрымалі асаблівую асалоду ад праведзенага майстар-класу.

Спадабалася нам двухдзённая экскурсія па цэнтры Кракава, дзе гід распавёў нам шмат пра паданні і легенды гэтага, як здавалася, містычнага гораду.

Акрамя экскурсій па Кракаве, у нас было два падарожжы за межы гораду. Мы з энтузіязмам даследвалі саляныя шахты Вялічкі на глыбіні 135 метраў пад зямлёй.

WieliczkaЗ аднаго боку эмацыйна цяжкімі, а з другога – вельмі пазнавальнымі сталі наведаванні канцлагераў Асвенцім і Біркенаў, а таксама фабрыкі Шындлера. Перед вачыма быццам бы пранесліся крывавыя гады вайны, пакуты людзей, разбітыя лёсы.

Што далей?

У цэлым праект стаў для нас незвычайнай прыгодай. Зараз мы, натхнёныя праектам, рыхтуем польскую вечарыну, каб падзяліцца з беларускай моладдзю набытымі ведамі і досведам.

Праект быў зарганізаваны Інстытутам усходніх ініцыятыў пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча. ГА “Цэнтр “Трэці сектар”  стаў беларускім партнёрам у гэтым праекце, займаўся першасным адборам і падрыхтоўкай беларускіх удзельнікаў.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Беларускі адказ AliExpress: Onliner запусціў новую сістэму аплаты Onliner Pay
    13 лютага, напярэдадні святкавання 19-годдзя, Каталог Onliner сумесна з МТБанкам прэзентавалі новую сістэму online-плацяжоў – Onliner Pay. З запускам сістэмы Onliner пераўтварыўся ў паўнавартасны маркетплэйс, які працуе па мадэлі AliExpress. Onliner Pay стварае камфортныя ўмовы для пакупнікоў і прадаўцоў: першыя могуць быць упэўненыя ў хуткім і беспраблемным вяртанні грошай без лішняй бюракратыі, другія – у […]
  • Палякі абурыліся аднаўленьнем касьцёла ў Беларусі, дзе быў пахаваны кароль Станіслаў Панятоўскі. Што ня так?
    Польскія навукоўцы засталіся незадаволеныя рэканструкцыяй старадаўняга касьцёла ў мястэчку Воўчын на Берасьцейшчыне, дзе спачывалі парэшткі апошняга караля Рэчы Паспалітай і які спачатку аднаўляў польскі бок. Пробашч парафіі патлумачыў, чаму гісторыка-культурная каштоўнасьць у такім стане. Піша “Радыё Свабода”. Чаму мы пра гэта пішам? Нядаўна ў сеціве зьявіліся фатаздымкі касьцёла, якія зрабілі польскія навукоўцы ўвосень 2019 году. Яны засталіся […]
  • Тэлеканал “Беларусь 3” у Дзень роднай мовы выйдзе ў эфір цалкам на беларускай мове
    21 лютага ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЭСКА адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Тэлеканал “Беларусь 3” у гэты дзень прапануе цалкам беларускамоўны эфір з найлепшымі тэлепраектамі ўласнай вытворчасці, мастацкімі і дакументальнымі стужкамі на роднай мове, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі. Артэфакты, традыцыі, героі Гледачоў “Беларусь 3” чакаюць выпускі пазнавальных праектаў, якія адлюстроўваюць розныя бакі нашай […]
  • На Фолюшы замест казармаў пабудуюць шматпавярхоўкі
    У аснову будучага праекта закладзены шматпавярхоўкі ад трох да дзесяці паверхаў. Жылы комплекс будзе цесна ўвязаны з спускамі да Ласасянкі, дзе ўжо фармуецца зона адпачынку гараджан. Магчыма, у будучыні ў жылым комплексе пабудуюць аб’екты сацыяльнага прызначэння. Пра гэта grodnonews.by распавёў галоўны архітэктар ААТ «Гроднажылбуд» Алег Валканоўскі. Абяцаюць, што Фолюш будзе “выключнай разыначкай”. На землях,  якія […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY