“Гэта магчымасць паспрабаваць сябе ў чымсці новым” – уражанні ЕВС-валанцёраў з Гдыні

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
“Гэта магчымасць паспрабаваць сябе ў чымсці новым” – уражанні ЕВС-валанцёраў з Гдыні

У пачатку верасня на ЕВС-праекты ў Гдыні паехалі двое валанцёраў ГА “Цэнтр “Трэці сектар” – Вераніка і Алекс. Чым захапіў іх горад, праект, арганізацыя, у якую яны паехалі валанцёрыць? Чытайце іх уражанні.

Вераніка:
“Прайшло ўжо некалькі тадняў, як распачауся мой EVS-праект у Гдыні. Яшчэ некалькі месяцаў таму я з захапленнем чытала артыкулы валанцераў пра іх вопыт і марыла аб падобных зменах у сваім жыцці.

Мне здавалася, што трапіць на такі праект амаль што немагчыма. Але мая мара ажыццявілася, і зараз я на Балтыйскім узбярэжжы.

Мае першыя ўражанні ад Гдыні … горад вельмі ўтульны, камфортны для жыцця. Горад малады, шмат будынкаў сучаснай архітэктуры, але галоўнае – побач прырода: лес, і, вядома, мора.

Вельмі ўразіла, як да ўсіх валанцераў ставяцца людзі з прымаючай арганізацыі (CWM): тут табе заўсёды дамапомуць і падтрымаюць.

Мая праца толькі-толькі пачалася, і зараз я выконваю ролю “назіральніка”. Мая праца заключаецца ў дапамозе педагогам у арганізацыі і правядзенні тэрапеўтычных заняткаў з дзецьмі, дапамозе ім з хатнімі заданнямі па розных дысцыплінах. І праца гэта не легкая, гэта ж дзеці – і ўсё залежыць ад таго, з якім настроем яны прыйдуць на заняткі сёння.

Дагэтуль я працавала ў іншай сферы, таму такая праца для мяне – магчымасць паспрабаваць сябе ў чымсці новым. Вядома, адчуваецца яшчэ моуны бар’ер.

Акрамя працы, жыццё у нас вельмі насычанае. Штотыдзень у нас праводзяцца розныя мерапрыемствы: movie evening, сняданкі розных нацыянальнасцяў.

Мой прает толькі распачаўся, і самае цікавае – наперадзе!”

Алекс таксама падзяліўся ўражаннямі ад таго, як выглядае жыццё валанцёра ў Гдыні:

“Да гэтага я быў на моры толькі адзін раз, таму калі прыехаў, адразу на наступны дзень пайшоў на мора і правеў там гадзіны тры, проста назірая за караблямі, хвалямі, медузамі.

У хаце са мной жывуць валанцёры з Арменіі, Гішпаніі, Турцыі, Румыніі. Таксама да нас часта прыходзяць былыя валанцёры, якія засталіся жыць у Гдыні. Канешне, мне здаецца, што на першых этапах праекта бывае дэпресія з нагоды змены месца, але ўсё гэта можна вытрымаць.

Пакуль працую кожны дзень па чатыры гадзіны. Акрамя гэтага, мы тут арганізавалі вечар кіно а таксама беларускі сняданак.”

Калі вы хочаце стаць ЕВС валанцёрам або падтрымаць валанцёраў у Гродне, пішыце на нашу скрыню 3sektaryia@gmail.com.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • «Mama mia 2». Калі перамагае маркота
    Хочаце палюбіць мюзіклы, але не ведаеце з чаго пачаць? Паглядзіце першую частку «Mama mia». Хочаце назаўсёды расчаравацца ў гэтым жанры? Ідзіце ў кіно на «Mama mia 2». Хіт дзесяцігадовай даўніны 10 гадоў таму на экраны выйшаў чарговы музычны фільм, дзе героі аддаюць перавагу не прамаўляць дыялогі, а спяваць іх. І знешне ўсё было выдатна: знаёмыя […]
  • “Мы заўсёды спадзяваліся толькі на сябе”. Кіраўнік “Контэ Спа” – пра аблігацыі, бялізну, ветракі і “Акропаліс”
    Аб арганічнай фермерскай гаспадарцы, якую стварылі заснавальнікі “Контэ Спа” Валянцін і Дзмітрый Байко, можна было пачытаць у мінулым месяцы. Падчас камандзіроўкі ў Вялікую Бераставіцу ў Гродзенскай вобласці карэспандэнты TUT.BY распыталі Валянціна Валянцінавіча і пра іншыя кірункі яго бізнесу. Атрымалася пазнавальна. «У брэсцкую “панчошку” ўклалі больш за 10 млн еўра» Выручка COOO “Контэ Спа”, лідара ў […]
  • Кубак Салея: “Нёман” абыграў зборную “U-20” і выйшаў у фінал
    Падапечныя Сяргея Пушкова ў Гродне 20 жніўня абыгралі зборную “U-20” і выйшлі ў фінал турніру, дзе сустрэнуцца з “Дынама-Маладзечна”. “Нёман” здолеў на сваёй пляцоўцы абыграць няўступлівую моладзь з “U-20” – 4: 1 А інтрыга ў групавым этапе захоўвалася да апошняга і было незразумела хто пройдзе ў фінал турніру. Дзякуючы перамогам у асноўны час у “Шахцёра”, […]
  • «Наша прабабуля была першай фатографкай на тэрыторыі Беларусі». Сям’я Райхштэйн з Канады наведала Гродна
    Напярэдадні Дня фотаздымка, які адзначаюць 19 жніўня, Гродна наведала сям’я Райхштэйн з Канады. Іх сваячка Ента (Яўгенія) Райхштэйн не проста мела ў горадзе ўласную фотамайстэрню. Яна была першай на тэрыторыі сучаснай Беларусі прафесійнай фатографкай. Фотаатэлье сям’і Райхштэйн знаходзілася на вуліцы Мураўёўскай, 29 – сучаснай Ажэшкі. Па інфармацыі нашчадкаў Енты, братоў Хумана і Ірвіна, студыя іх […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY