Good Impact: гарадзенскія журналісты пазнаёмілся з канцэпцыяй Школы сацыяльнага прадпрыймальніцтва

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Good Impact: гарадзенскія журналісты пазнаёмілся з канцэпцыяй Школы сацыяльнага прадпрыймальніцтва

Прэзентацыя Школы для гарадзенскіх журналістаў адбылася 18 ліпеня ў кавярні Coffee Pause. Удзел у сустрэчы бралі таксама ўласніцы трох гарадзенскіх сацыяльных прадпрыемстваў і будучыя наведвальнікі Школы.

Як паведаміла кіраўніца Школы ў Гродне Лана Руднік (на здымку ніжэй зправа), удзел у праекце возьмуць каля 20 жыхароў Гарадзеншчыны, якія плануюць стварыць свой сацыяльны бізнес.

На працягу восені яны будуць знаёміцца з асновамі распрацоўкі ўласных ідэй, сустракацца з вядомымі гарадзенскімі прадпрыймальнікамі, наведваць мясцовыя сацыяльныя прадпрыемствы, карыстацца падтрымкай дасведчаных ментараў.

Аўтары найлепш распрацаваных бізнес-ідэй выйдуць у наступны этап праграмы, дзе змогуць атрымаць дапамогу па рэгістрацыі сваіх сацыяльных прадпрыемстваў і нават невялікую фінансавую падтрымку для іх запуска.

Пра свой досвед стварэння сацыяльнага бізнесу распавялі журналістам дырэктарка кавярні Coffee Pause Сняжана Кудрыцкая, кіраўніца прадпрыемства «Штучки в ваши ручки» Галіна Алісава, а таксама заснавальніца Дзіцячай экастудыі “Ветка” Рыма Ушкевіч.

Уладальніца кавярні Coffee Pause Сняжана Кудрыцкая рэгулярна аддае 10% ад свайго прыбытку на дапамогу дзецям з інваліднасцю

Рыма Ушкевіч стварыла першы ў горадзе экасадок

Сацыяльнае прадпрыймальніцтва прадугледжвае, што прыбытак альбо частка прыбытку ад вытворчасці тавараў альбо паслуг будзе выдаткоўвацца для вырашэння важных сацыяльных праблем  і дзейнасці на карысць грамадства.

Школа сацыяльнага прадпрыймальніцтва Good Impact будзе працаваць сёлета паралельна ў Гродне, Гомелі і Мінску.

У Гродне Школа дзейнічае на базе ўстановы “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“.

Дзейнасць Школы падтрымліваецца ў межах праграмы Федэральнага міністэрства замежных спраў Германіі “Развіццё супарцоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю краін Усходняга Партнёрства і Расіі”. Партнёрам праекта з нямецкага боку з’яўляецца праектная група Coopforum International (Берлін).

Прыём заявак на ўдзел у Школе будзе доўжыцца да 11 жніўня.

Кандыдаты, якія запоўняць заяўкі на ўдзел, будуць запрошаныя на прэзентацыю ідэй сваіх будучых сацыяльных прадпрыемстваў.

Па выніках прэзентацыі і будзе сфармаваная група, якая з верасня пачне навучанне ў Школе.

Форму заяўкі, а таксама дэталёвую праграму Школы можна ўбачыць на старонцы праекта.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • У Гродне пройдзе кававы фестываль: 15 кавярняў прапануюць каву і дэсерт за 5,5 руб
    З 11 па 29 верасня ў Беларусі пройдзе кававы фестываль PRO COFFEE. У ім будуць удзельнічаць 90 устаноў у шасці гарадах. У Гродне 15 устаноў-удзельнікаў прадставяць свае аўтарскія сэты. ⠀ Любы сэт – кава і дэсерт – будзе каштаваць 5,5 руб. Сэты ўдзельнікі распрацоўваюць спецыяльна для фестывалю. Акрамя таго, на фестывалі будзе дзейнічаць гульнявая механіка: […]
  • Запуск першага з двух блокаў БелАЭС зноў перанеслі: на наступны год
    У Мінэнерга кажуць, што пры ўводзе АЭС у Астраўцы важна не дапусціць спешнасці, якая б паўплывала на бяспеку, піша kp.by. – Пасля ўключэння ядзернай ўстаноўкі ў працу ёсць перыяд, калі паступова набіраецца магутнасць і праводзяцца адпаведныя даследаванні, прадугледжаныя адмысловымі праграмамі. Мы плануем, што цалкам доследна-прамысловая стадыя эксплуатацыі будзе завершана ў наступным годзе, – прыводзіць belapan.by словы […]
  • Вяртанне легенды: у Гродне на выставе пакажуць ровары “Нёман”
    3 верасня ў Цэнтры гарадскога жыцця (Кірава, 3) адкрыецца выстава “Ровары дзядзькі Андрэя”. Беларускі калекцыянер Андрэй Камоскі прадставіць сваю калекцыю двухколавага транспарту. Некаторыя ровары былі выпушчаныя ў нашым горадзе яшчэ да пачатку Другой сусветнай вайны.  Выстава перш за ўсё прысвечана 90-годдзю пачатку прыватнай вытворчасці ровараў у Гродне [рэгістрацыі ў польскім гандлёвым рэестры – рэд.] завода […]
  • Вынеслі прысуд хлопцу, які ўдарыў 16-гадовага цяжкаатлета ў Лідзе і той памёр
    У судзе Шчучынскага раёна вынесены прысуд па крымінальнай справе аб гібелі 16-гадовага Андрэя Дараховіча. Абвінавачанаму 18-гадоваму Руслану Сіроціну прызначылі 9 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, піша naviny.by. Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу. Максімальнае пакаранне, якое пагражала Сіроціну, – 15 гадоў калоніі. Трагедыя адбылася 1 красавіка ў Лідзе ў распранальні пры спартыўнай зале […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY