Горад прыязны да сталых людзей: якім ён павінен быць?

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Горад прыязны да сталых людзей: якім ён павінен быць?

Годнае стаўленне ў паліклініках, ільготны праезд, працаўладкаванне, стварэнне ўмоваў для навучання – гэта няпоўны пералік таго, што можна зрабіць, каб Гродна стаў больш прыязным для сталых людзей. Такога меркавання прытрымліваюцца студэнты гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку”, якія зняліся ў роліку, прымеркаваным да Міжнароднага дня сталых людзей.

Міжнародны дзень сталых людзей адзначаецца 1 кастрычніка.

У Беларусі з гэтай нагоды традыцыйна ладзяцца рознага кшталту канцэрты, сустрэчы ветэранаў і г.д. Аднак ці дастаткова гэтага, каб зрабіць жыццё сталага чалавека сапраўды годным?

Кіраўніца праграмы “Універсітэт Залатога Веку” (дзейнічае ў Гродне з 2010 г.) Лана Руднік (на здымку) прытрымліваецца такога меркавання:

Лана Руднік

– “Быць пачутымі, адчуваць сябе патрэбнымі, мець магчымасць развівацца — гэта куды больш важныя рэчы, чым быць запрошанымі ў якасці назіральнікаў на канцэрты, тэатральныя выступы раз на год на Дзень Сталых людзей.

Мы стараемся рабіць усё, каб у нашым горадзе, у нашай краіне нарэшце пачалі распрацоўвацца стратэгіі і мясцовыя планы па спрыянню актыўнаму даўгалеццю, каб сталых людзей успрымалі не як спажыўцоў медыцынскіх і сацыяльных паслуг, але як каштоўны рэсурс для грамадства, каб дзяржава нарэшце зразумела важнасць аб’яднання намаганняў усіх, хто працуе ў кірунку паляпшэння якасці жыцця сталых людзей.

Толькі разам, без падзелу на сваіх і чужых, мы можам зрабіць нашыя гарады і вёскі сапраўды прыязнымі да людзей у любым узросце, дапамагаць сталым людзям адаптавацца да жыцця ў сучасным свеце, вучыцца, максімальна доўгі час падтрымліваць свой фізічны стан, адчуваць павагу з боку грамадства”.

На Гарадзеншчыне, як і ў цэлым па Беларусі, амаль кожны чацьвёрты жыхар ужо дасягнуў пенсійнага ўзросту. З кожным годам колькасць такіх людзей будзе павялічвацца. Без рэфармавання сістэмы сацыяльнай і медыцынскай дапамогі, без падтрымкі ініцыятываў па навучанні, сацыялізацыі і перакваліфікацыі сталых людзей забяспечыць годны ўзровень жыцця гэтых людзей будзе немагчыма.

Таму ўжо зараз важна заняцца стварэннем нацыянальнага і мясцовага планаў дзеянняў па спрыянні актыўнаму даўгалеццю. На гэта, у прыватнасці, звярталі ўвагу ўдзельнікі міжнароднай канферэнцыі, якая адбылася вясной у Гродне.

Распрацаваная ўдзельнікамі рэзалюцыя з канкрэтнымі прапановамі па зместу такіх планаў дзеянняў была накіраваная ў розныя структуры ўлады. Свае водгукі на прапановы даслалі прадстаўнікі некалькіх парламенцкіх камісій, міністэрстваў, аблвыканкамаў.

Праект “Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз адукацыю, актывізацыю і валанцёрскую дапамогу” рэалізуецца грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці сектар” і прафінансаваны Фондам “Памяць, адказнасць і будучыня” (EVZ) у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”. Арганізатар праграмы ў Беларусі – міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Узаемапаразуменне”.

Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванне фонда EVZ. Адказнасць за змест нясе аўтар/нясуць аўтары.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

    Кроніка

    Кроніка грамадзкага жыцця

    Падпішыцеся на рассылку Кронікі грамадзкага жыцця Гарадзеншчыны.

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Самы незвычайны шлем і яркі касцюм вызначаць на вясновым свяце веласіпедыстаў GrodnoRovarFest
    Веласіпедны сезон афіцыйна адкрыецца ў Гродне 7 мая. «ВелаГродна» запрашае да ўдзелу ў свяце ўсіх веласіпедыстаў горада. Акрамя велапрабегу ў праграме будуць майстар-класы, музычная і конкурсная праграмы. Самыя маленькія гродзенскія раварысты прымуць удзел у Дзіцячым велазаезде. Дасведчаныя кіроўцы экалагічнага транспарту правераць свае сілы ў веласіпедным лабірынце і будуць змагацца ў велаболе. Пасля фінішу адбудзецца конкурс […]
  • 150 словаў пра эСэСэСэР. Пра любоў да савецкага
    Маральны кодэкс будаўніка камунізма п.1. «…любовь к социалистической Родине, к странам социализма».   У савецкай, другой эканоміцы свету тых часоў, не хапала якаснай тканіны. Да таго не хапала дызайнераў, краўцоў, прадаўцоў… А можа гэта ўсё было? Але прыстойнай адзежы было вобмаль. Крута лічылася “натрапіць” на сукенку польскай, паліто чэшскай, боты югаслаўскай вытворчасці. А ўжо буржуйскія […]
  • На БелАЭС у Астраўцы прайшлі антытэрарыстычныя вучэнні
    27 красавіка 2017 года на тэрыторыі будаўнічай пляцоўкі Беларускай АЭС быў праведзены комплекс мерапрыемстваў па рэагаванні на магчымыя пагрозы тэрарыстычнага характару. Былі задзейнічаны падраздзяленні КДБ, МУС, Памежнага камітэту, МНС і іншых дзяржаўных органаў, інфармуе прэс-служба КДБ. Гэта было адно з планавых мерапрыемстваў у сферы бяспекі станцыі. Асноўнай мэтай вучэнняў бола забеспячэнне гатоўнасці сіл і сродкаў дзяржаўных органаў […]
  • Поўныя аўтобусы літоўцаў едуць у Гродна за таблеткамі і алкаголем: чаго шукае ў Гродне большасць бязвізавых “турыстаў”?
    4-5 раз у тыдзень з цэнтра Вільнюса ў бок Беларусі едуць поўныя літоўцаў аўтобусаў. Нягледзячы на ​​тое, што аўтобусы называюцца турыстычнымі, на самай справе немалая частка турыстаў, якія цікавяцца спадчынай ВКЛ, вяртаюцца з поўнымі торбамі беларускіх лекаў, трыкатажу і алкагольных напояў, паведамляе Delfi са спасылкай на LNK. «Лекі і алкаголь там танней, чым у Польшчы», […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY DATE.BY | поиск, новости, работа, погода, фото | Беларусь, Минск Rating All.BY