Горад прыязны да сталых людзей: якім ён павінен быць?

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Горад прыязны да сталых людзей: якім ён павінен быць?

Годнае стаўленне ў паліклініках, ільготны праезд, працаўладкаванне, стварэнне ўмоваў для навучання – гэта няпоўны пералік таго, што можна зрабіць, каб Гродна стаў больш прыязным для сталых людзей. Такога меркавання прытрымліваюцца студэнты гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку”, якія зняліся ў роліку, прымеркаваным да Міжнароднага дня сталых людзей.

Міжнародны дзень сталых людзей адзначаецца 1 кастрычніка.

У Беларусі з гэтай нагоды традыцыйна ладзяцца рознага кшталту канцэрты, сустрэчы ветэранаў і г.д. Аднак ці дастаткова гэтага, каб зрабіць жыццё сталага чалавека сапраўды годным?

Кіраўніца праграмы “Універсітэт Залатога Веку” (дзейнічае ў Гродне з 2010 г.) Лана Руднік (на здымку) прытрымліваецца такога меркавання:

Лана Руднік

– “Быць пачутымі, адчуваць сябе патрэбнымі, мець магчымасць развівацца — гэта куды больш важныя рэчы, чым быць запрошанымі ў якасці назіральнікаў на канцэрты, тэатральныя выступы раз на год на Дзень Сталых людзей.

Мы стараемся рабіць усё, каб у нашым горадзе, у нашай краіне нарэшце пачалі распрацоўвацца стратэгіі і мясцовыя планы па спрыянню актыўнаму даўгалеццю, каб сталых людзей успрымалі не як спажыўцоў медыцынскіх і сацыяльных паслуг, але як каштоўны рэсурс для грамадства, каб дзяржава нарэшце зразумела важнасць аб’яднання намаганняў усіх, хто працуе ў кірунку паляпшэння якасці жыцця сталых людзей.

Толькі разам, без падзелу на сваіх і чужых, мы можам зрабіць нашыя гарады і вёскі сапраўды прыязнымі да людзей у любым узросце, дапамагаць сталым людзям адаптавацца да жыцця ў сучасным свеце, вучыцца, максімальна доўгі час падтрымліваць свой фізічны стан, адчуваць павагу з боку грамадства”.

На Гарадзеншчыне, як і ў цэлым па Беларусі, амаль кожны чацьвёрты жыхар ужо дасягнуў пенсійнага ўзросту. З кожным годам колькасць такіх людзей будзе павялічвацца. Без рэфармавання сістэмы сацыяльнай і медыцынскай дапамогі, без падтрымкі ініцыятываў па навучанні, сацыялізацыі і перакваліфікацыі сталых людзей забяспечыць годны ўзровень жыцця гэтых людзей будзе немагчыма.

Таму ўжо зараз важна заняцца стварэннем нацыянальнага і мясцовага планаў дзеянняў па спрыянні актыўнаму даўгалеццю. На гэта, у прыватнасці, звярталі ўвагу ўдзельнікі міжнароднай канферэнцыі, якая адбылася вясной у Гродне.

Распрацаваная ўдзельнікамі рэзалюцыя з канкрэтнымі прапановамі па зместу такіх планаў дзеянняў была накіраваная ў розныя структуры ўлады. Свае водгукі на прапановы даслалі прадстаўнікі некалькіх парламенцкіх камісій, міністэрстваў, аблвыканкамаў.

Праект “Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз адукацыю, актывізацыю і валанцёрскую дапамогу” рэалізуецца грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці сектар” і прафінансаваны Фондам “Памяць, адказнасць і будучыня” (EVZ) у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”. Арганізатар праграмы ў Беларусі – міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Узаемапаразуменне”.

Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванне фонда EVZ. Адказнасць за змест нясе аўтар/нясуць аўтары.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • «Дапамажы Рыгоравічу». Алесь Таболіч сабраў у Гродне амаль 200 подпісаў
    172 подпісы сабрала ініцыятыўная група Алеся Таболіча ў Гродне. Чарга з прыкладна 15 чалавек не разыходзілася чатыры гадзіны, хоць ініцыятыўная група планавала збіраць подпісы з 13.00 да 16.00. Сам прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта кажа, што не чакаў такой актыўнасці ад гродзенцаў, і праз тыдзень зноў прыедзе ў наш горад. 31 траўня Савецкая плошча ў Гродне […]
  • Міліцыянт, які ўпаў на пікеце Ціханоўскай у Гродне, раней ужо ўдзельнічаў у “палітычных” справах
    Жыхары Гродна апазналі міліцыянта, які аказаўся на зямлі падчас патасоўкі на пікеце Святланы Ціханоўскай 29 траўня. Ім аказаўся старшы ўчастковы інспэктар грамадскага пункту аховы парадку №2 (Ленінскі раён Гродна) старшы лейтэнант міліцыі Уладзімір Казлоўскі. Што адбылося? Падчас мітусні на Савецкай плошчы, калі гродзенцы хацелі абараніць блогера Сяргея Ціханоўскага ад «жанчын-правакатарак», малады міліцыянт аказаўся на зямлі. Ён […]
  • У Гродне сотні людзей прыйшлі на пікеты праціўнікаў Лукашэнкі
    У Гродне 31 траўня працягваецца збор подпісаў за вылучэнне патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты. На Савецкай плошчы збіраюць подпісы ініцыятыўныя групы Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі, Вольгі Кавальковай і Аляксандра Таболіча. У 12:00 у цэнтры горада сабраліся некалькі сотняў гродзенцаў. Шмат хто казаў, што подпісы за патэнцыйных кандыдатаў аддалі раней, а ў гэты дзень прыйшлі выказаць пратэст […]
  • «У 94-м слухала тут жа Лукашэнку». 81-гадовая Галіна Філіпаўна расчуліла людзей на сустрэчы з Ціханоўскім
    81-гадовая Галіна Філіпаўна Андрэйчык на сустрэчу з блогерам Сяргеем Ціханоўскім е Гродне прыехала з паштальёнам: кажа, сям’я была занята важнай падзеяй – выпускным з пачатковай школы ўнука, – а на пікет пажылой жанчыне вельмі хацелася. Тады яна папрасіла мясцовую супрацоўніцу пошты падвезці – і паехала з ускраіны горада ў цэнтр. Кажа, так спяшалася і хвалявалася, […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY