“Горад з OFFу” – выданне пра незалежнае кіно Польшчы і Беларусі

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
“Горад з OFFу” – выданне пра незалежнае кіно Польшчы і Беларусі

Публікацыя з двухдыскавым дадаткам па выніках праекта “Горад з OFFу – польска-беларуская Акадэмія незалежнага кіно” была выдадзеная ў пачатку гэтага года ў Кракаве. Сам праект у другой палове 2011 года рэалізавалі “Цэнтр “Трэці Сектар” і дзве кракаўскія арганізацыі: Інстытут Усходніх Ініцыятыў і Беларускае Таварыства.

Невялікая публікацыя складаецца з 20-старонкавай польскамоўнай кнігі і дзвюх кружэлак. На адной з іх – кароткія стужкі, знятыя ўдзельнікамі праекта ў розных кінагатунках: фільмы жахаў, нуар, нямое кіно ды іншыя. На другім дыску – пашыраная версія кнігі, у тым ліку на беларускай і ангельскай мовах, а таксама здымкі з праекта і некаторыя іншыя матэрыялы, якія дакументавалі яго рэалізацыю.
У кніжачцы – даволі простай з выгляду, каб адпавядаць агульнай OFF-стылістыцы – кароткае апісанне праекта і створаных удзельнікамі стужак, а таксама два даволі цікавыя артыкулы пра незалежнае кіно ў Польшчы і Беларусі, напісаныя аўтарамі з Кракава і Мінска. Выданне публікацыі першапачаткова не планавалася, але ў сувязі з адмовай у выдачы віз польскай групе і нечаканымі зменамі ў другой частцы праекта, арганізатары вырашылі трывала захаваць вынікі праекта і адначасова зрабіць для ўдзельнікаў падарунак.
Выдаўцы пастараліся, каб публікацыя атрымала нумар ISBN, што дазволіла ёй ужо трапіць у некалькі буйных польскіх бібліятэк і ў некаторыя недзяржаўныя арганізацыі і іншыя інстытуцыі.

11 Траўня 2012 | Няма каментароў |

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Раздзяляй і ўладар. У Гродне паказваюць выставу пра смецце  
    На другім паверсе забаўляльнага цэнтра “Галактыка” да 22 чэрвеня праходзіць экавыстава ZaWtra. Уваход вольны, а бясплатную экскурсію па стэндах правядзе прадстаўніца Цэнтра экалагічных рашэнняў, аднаго з арганізатараў. Гэта першая ў Беларусі інтэрактыўная выстава пра тое, як не проста правільна сартаваць смецце, што не так і лёгка, а як змяншаць яго колькасць штодзень у сваім уласным […]
  • Гарачая клубнічка і чорная пятніца. Колькі насамрэч каштуе беларуская ягада
    “Клубніка нада?” – гэтыя словы ў ваколіцах Лунінца ў чэрвені кажуць замест прывітання. Асабліва, калі сустракаюць незнаёмых людзей. Для клубнічнай сталіцы Беларусі сярэдзіна лета – самы гарачы і нервовы час. Сёлета праблемаў дадало і анамальна гарачае надвор’е. Кошты на ягаду абваліліся і гэта нарадзіла шмат нараканняў і чутак вакол іх. Hrodna.life паехаў у Лунінец, каб […]
  • У Белавежскую пушчу прыйшоў мядзведзь
    На памежнай польска-беларускай тэрыторыі Белавежскай пушчы шпацыруе мядзведзь, паведамляе euroby.info. З’яўленне мядзведзя ў прыгранічных лясах заўсёды выклікае цікавасць. Для лясных турыстаў і грыбнікоў гэта патэнцыйная небяспека, для мясцовых жыхароў пагроза іх гаспадарцы, а для навукоўцаў вельмі рэдкі асобнік, за якім хочацца паназіраць і спадзявацца, што мядзведзь пасяліцца і будзе разнастаіць фауну гэтых месцаў. 14 чэрвеня 2019 […]
  • Летніку па аднаўленні сядзібы ў Шчорсах быць! Збіраюць сродкі
    На платформе molamola.by арганізавалі збор сродкаў на летнік для аднаўлення сядзібы Храптовічаў у Шчорсах, за 25 кіламетраў ад Навагрудка. “Сядзіба з кожным годам руйнуецца ўсё мацней і, калі нічога не рабіць, праз дзясятак гадоў проста знікне з твару Зямлі “, – пішуць арганізатары збору. Чым унікальная сядзіба Храптовічаў? – яе заснаваў апошні канцлер ВКЛ граф Іаахім […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY