Халоднае лета 1997-га: пішам гісторыю грамадскага руху Гарадзеншчыны

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Халоднае лета 1997-га: пішам гісторыю грамадскага руху Гарадзеншчыны

Напярэдадні 20-годдзя нашай арганізацыі працягваем гартаць старонкі гісторыі грамадскага руху на Гарадзеншчыне.

 

Скандальная справа Шарамета-Завадскага

Летам 1997-га Беларусь скалануў першы рэзанансны канфлікт уладаў з незалежнымі журналістамі. Наступ па свабоду слова ўжо быў заўважны ў краіне і з кожным годам прагрэсаваў, але каб журналістаў кідалі за краты – такое здарылася ўпершыню.

26 ліпеня супрацоўнікамі КГБ была затрыманая здымачная група Грамадскага Расійскага тэлебачання ў складзе Паўла Шарамета, Дзмітрыя Завадзкага і Яраслава Аўчыннікава. Ужо праз два дні ўсе яны апынаюцца ў ізалятары часовага ўтрымання, а затым і ў следчым ізалятары гарадзенскай турмы.

Журналістаў вінавацяць у незаконным пераходзе беларуска-літоўскай мяжы ў час здымкі сюжэта (31 ліпеня Аляксандр Лукашэнка заяўляе пра наяўнасць фактаў супрацы Шарамета з замежнай выведкай), але ўсе добра разумеюць, што гэта помста журналістам за крытычныя матэрыялы ў бок беларускай улады.

Актывісты 24 грамадскіх арганізацый Гродна (у тым ліку аб’яднання “Ратуша”, “Цэнтру “Трэці сектар”, Моладзевага прэс-клубу і інш.), прымаюць заяву з патрабаваннем неадкладнага вызвалення журналіста. Звыш трох тысячаў гарадзенцаў паставяць свае подпісы ў абарону журналістаў.

Мясцовыя журналісты, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, родныя і блізкія журналістаў дзяжураць ля месцаў, дзе дапытваюць затрыманых.
Першым, яшчэ 6 жніўня, пад падпіску аб нявыездзе выходзіць Яраслаў Аўчыннікаў. Праз месяц, 5 верасня, на волю выйшаў Дзмітрый Завадзкі.

За кратамі застаецца толькі Шарамет, пытанні вызвалення якога вырашаюцца на найвышэйшым узроўні (паміж Лукашэнкам і Ельцынам).

Карыкатура Алеся Сурава, апублікаваная ў чацьвёртым выпуску бюлетэню “Трэці сэктар”,  не згубіла актуальнасці і сёння

Змрочных фарбаў у агульную карціну дачыненняў уладаў і грамадзянскай супольнасці дадае працяг вайны супраць прадстаўніцтва Фонда Сораса ў Беларусі.

3 верасня Джордж Сорас робіць заяву, у якой “з вялікім шкадаваннем” паведамляе пра тое, што “дзеянні беларускіх уладаў прывялі да закрыцця Беларускага фонду Сораса”.

Жыццё працягваецца

Нягледзячы на пагаршэнне ўмоваў для працы, у 1997-м на Гарадзеншчыне працягвалася стварэнне новых грамадскіх ініцыятываў.

Так, у пачатку чэрвеня пачаў сваю працу дабрачынны габрэйскі фонд “Нахум”, у канцы лета ў Лідзе адчыніўся Польскі дом.

Вядомы гарадзенскі журналіст і пісьменнік Сяргей Астраўцоў (на здымку злева) выдаў першы і адзіны нумар часопісу “Апострафы”.

Дакументы на афіцыйную рэгістрацыю падалі сябры грамадскага аб’яднання “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар” (быў зарэгістраваны 9 верасня 1997 г.).

У канцы лета “Цэнтр “Трэці сектар” разам з культурніцка-асветніцкім фондам “Бацькаўшчына” (кіраўнік Мікола Маркевіч) і Моладзевым Прэс-Клубам абвясцілі другі набор у “Школу маладога журналіста”.

Малюнак Андрэя Чарнякевіча

Заяўкі на навучанне падалі больш за 100 чалавек, сярод якіх – вядомыя сёння журналісты Павал Мажэйка, Марыя Садоўская-Комлач, Андрэй Мялешка.

У Друскеніках у пачатку жніўня прайшлі навучальныя курсы па падрыхтоўцы трэнераў, якія ладзіў польскі фонд “Адукацыя для дэмакратыі”.

Удзельнікі гэтых курсаў складуць пазней аснову трэнерскіх каманд грамадскіх аб’яднанняў “ВІТ” і “Цэнтр “Трэці сектар”, а таксама сталічнага “Цэнтру Пост”.

Трэнеры гарадзенскага абласнога грамадскага аб’ядання “ВІТ” (злева направа Ігар Кузьмініч, Сяргей Салей, Вітаўт Руднік) пасля аднаго з трэнінгаў у 1998 г.

Летам 97-га сваю ўстаноўчую канферэнцыю правялі і гарадзенскія актывісты “Беларускага Патрыятычнага Саюзу Моладзі”.

Лідэрам абласной праўладнай арганізацыі быў абраны Аляксей Сівірчукоў (на той момант віцэ-прэзідэнт асацыяцыі самба).

Аляксей Сівірчукоў ачольвае сёння валейбольны клуб “Гарадзенскі камунальнік”

Чытай таксама:

Вясна 1997-га: гарадзенскія моладзевыя арганізацыі не прагінаюцца пад БПСМ, Домаш стварае “Гарадзенскую ініцыятыву”

 

Шалкевіч гастралюе за грошы Сораса, у Гродне ствараецца “Рада-23”, а ў Мінску – “Прямое действие”

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

    Кроніка

    Кроніка грамадзкага жыцця

    Падпішыцеся на рассылку Кронікі грамадзкага жыцця Гарадзеншчыны.

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • У Гродне пачаўся рамонт Каложскай царквы: рабочыя дэмантуюць старую драўляную сцяну
    У Гродне пачалі рамонт драўлянай сцяны Каложскай царквы, паведамляе БелТА. Пра гэта агенцтву расказала першая намесніца галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч. Што будуць рабіць? Будаўнікі рыхтуюцца да рамонту знешняй сцяны і ўзводзяць часовую сцяну ўсярэдзіне, каб службы ў царкве не спыняліся на час рамонту. Толькі бліжэйшы тыдзень, […]
  • WATCH DOCS у Гродне: 6 дзён дакументальнага кіно па правах чалавека
    З 23 па 28 кастрычніка ў Гродне пройдзе міжнародны фестываль дакументальнага кіно па правах чалавека WATCH DOCS. На працягу 6 дзён вы зможаце пазнаёміцца з новымі стужкамі сусветна вядомых дакументалістаў з Еўропы і не толькі. Фестываль WATCH DOCS праводзіцца ў Гродне ўжо другі раз. Ён прыйшоў да нас з Польшчы, дзе ўсё пачалося ў 2001 […]
  • Ад тамоў Снядэцкага да зборнікаў Ажэшкі. 500 старадрукаў паказваюць у бібліятэцы імя Карскага да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання
    Больш за 500 старых і рэдкіх кніг прадстаўлена ў аддзеле мастацтваў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Карскага на выставе “З глыбінь вякоў нам засталася кніга…”, якая прысвечана 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. На выставе прадстаўлены рарытэтныя кнігі і перыядычныя выданні XVIII – першай паловы XX стагоддзяў з фондаў абласной бібліятэкі, Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь і прыватнай калекцыі […]
  • Аўтар даклада пра расследаванне забойства Паўла Шарамета выступіць у Гродне
    Амерыканскі журналіст Крыстафер Мілер (Christopher Miller), аўтар дакладу “У правасуддзі адмоўлена: Украіна не прасунулася ў расследаванні забойства Паўла Шарамета”, 12 кастрычніка выступіць з адкрытай лекцыяй у Гродне. Арганізатары сустрэчы –  HrodnaMediaRoom і Прэс-клуб Беларусь. Падчас адкрытай лекцыі з элементамі майстар-класа Крыс, які ведаў Паўла Шарамета асабіста, раскажа пра тое, як праводзіць журналісцкія расследаванні на прыкладзе […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY