HrodnaCelebrityTalk: Алесь Залеўскі запрашае на сустрэчу з Вераснем – заснавальнікам downshifter.by, блогерам і музыкам

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
HrodnaCelebrityTalk: Алесь Залеўскі запрашае на сустрэчу з Вераснем –  заснавальнікам downshifter.by, блогерам і музыкам

Verasen праехаў вакол свету з табурэтам і вярнуўся ў Беларусь, пасяліўся ў вёсцы. Ці знайшоў ён там тое, што шукаў?

1 ліпеня а 20:00 госцем  HrodnaCelebritytalk  стане Верасень – заснавальнік downshifter.by, блогер і музыка.

Пакуль мадэратар Алесь Залеўскі мае да яго наступныя пытанні: Беларуская вёска – ідылія паводле фэйсбука, а якія нязручнасці не трапляюць у блог?

Што больш корміць – агарод, блог ці музыка?

Ці стаў больш свабодным Верасень ад сваіх уцёкаў за горад?

Што ў сучасным свеце ёсць аўтаномнасць асобы?

Каб далучыцца да сустрэчы і задаць свае пытанні – запоўніце кароткую апытанку па гэтай спасылцы.

Запрашаем!

Цыкл сустрэч Hrodna Celebrity Talk з Алесем Залеўскім ладзіцца ў межах праграмы HrodnaYouthHub, якая рэалізуецца ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»ГА «Цэнтр «Трэці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, валанцёрскай групай «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

29 Чэрвеня 2020 | Няма каментароў | Пазнакі: ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
© 2012-2020 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"