HrodnaIdeaLab: пракачай свае праектныя ідэі!

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
HrodnaIdeaLab: пракачай свае праектныя ідэі!

“Дакруціць” з дапамогай крутых экспертаў праект сваёй мары, пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, весела і з карысцю правесці час – спяшайцеся заявіцца на першую гарадзенскую фабрыку крэатыўных праектных ідэй HrodnaIdeaLab!

Галоўная мэта HrodnaIdeaLab – дапамагчы гарадзенцам і гарадзенкам распрацаваць уласныя ідэі праектаў у сферы адукацыі, культуры, аховы прыроды і гістарычнай спадчыны, паляпшэння доступу да інфармацыі, прадпрыймальніцтва.

Як гэта працуе?

Этап 1. Адбор ідэй

Ваша каманда адпраўляе заяўку на ўдзел да 1 красавіка.

Арганізатары адбіраюць найбольш унікальныя, цікавыя і патэнцыйна паспяховыя праекты і запрашаюць вас на HrodnaIdeaLab!

Этап 2. Падрыхтоўка

Калі вашу ідэя абралі для ўдзелу ў HrodnaIdeaLab – мы папросім вас прадставіць больш разгорнутую інфармацыю пра свой будучы праект.

Этап 3. Стварэнне праекта

11 красавіка чакаем вашу праектную каманду на HrodnaIdeaLab!

У пачатку імпрэзы вы зможаце каротка (да 1 хв.) прэзентаваць сваю ідэю.

Затым вас чакае блок карысных майстар-класаў па распрацоўцы і прасоўванні праектаў ад вядомых беларускіх экспертаў.

Пасля гэтага з дапамогай ментараў і ментарак кожная каманда будзе працаваць над удасканаленнем канцэпцый сваіх праектаў, якія вы затым прадставіце журы HrodnaIdeaLab.

Увечары гэтага ж дня адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў HrodnaIdeaLab, а таксама невялікая культурніцкая імпрэза.

Этап 4. Падтрымка праектаў-пераможцаў

Камандам – пераможцам HrodnaIdeaLab будзе прапанавана да 18 красавіка прадставіць поўную версію свайго праекта.

Заяўленыя ў праектных заяўках мерапрыемствы будуць праведзеныя да 10 чэрвеня 2021 г. у партнёрстве з арганізатарамі HrodnaIdeaLab. 

Колькі каштуе ўдзел у HrodnaIdeaLab?

Гэта бясплатная імпрэза. Мы забяспечым таксама ваша харчаванне ў час працы HrodnaIdeaLab.

Кожнай камандзе пажадана прынесці з сабой ноўтбук, а таксама зарадныя прылады для гаджэтаў. Усім астатнім, неабходным для працы, арганізатары забяспечаць на месцы.

Як падаць заяўку?

Запоўніце камандную заяўку да 1 красавіка і чакайце адказу ад арганізатараў!

Хто арганізуе HrodnaIdeaLab?

HrodnaIdeaLab праводзіцца ў рамках праграмы для моладзі HrodnaYouthHub, распрацаванай  установай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”, ГА “Цэнтр “Трэці сектар“, вэб-парталам Hrodna.Life і валанцёрскай групай “Крок насустрач“.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць, напісаўшы на адрас edustudio.hrodna@gmail.com

19 Сакавіка 2021 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Кастинг на Мисс-Беларусь в Гродно прошел за закрытыми дверями
    Около 20 участниц пришли на отборочный тур конкурса Мисс Беларусь в Гродно. Как выбирали претенденток на участие в главном конкурсе красоты, журналистам Hrodna.life узнать не удалось. Организаторы не пустили в зал журналистов негосударственных медиа и запретили им общаться с конкурсантками. Последний раз кастинг на конкурс Мисс-Беларусь проходил в Гродно в 2018 году. Тогда жюри посмотрело […]
  • На судзе ў Гродне Аляксандру Арановічу запатрабавалі пакаранне – шэсць гадоў калоніі
    Удзельніку каманды Сяргея Ціханоўскага Аляксандру Арановічу 22 красавіка ў час пасяджэння ў судзе Ленінскага раёна Гродна запатрабавалі шэсць гадоў пазбаўлення волі. Падчас спрэчак бакоў яго выдалілі з залы суда за неналежныя паводзіны. Александра абвінавачваюць у арганізацыі дзеянняў, што груба парушылі грамадскі парадак у Гродне 29 траўня, па ч. 1 арт. 342 КК і паводле ч. […]
  • Поддержи работу Hrodna.life, подписавшись на нашу рассылку
    Регулярная поддержка Hrodna.life поможет нам работать для вас еще лучше. The post Поддержи работу Hrodna.life, подписавшись на нашу рассылку appeared first on Hrodna.life.
  • Поддержи работу Hrodna.life, подарив нам небольшую сумму
    Регулярная поддержка Hrodna.life поможет нам работать для вас еще лучше. The post Поддержи работу Hrodna.life, подарив нам небольшую сумму appeared first on Hrodna.life.
© 2012-2021 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"