HrodnaYouthHub: у Гродна распачынаецца новая праграма для моладзі

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
HrodnaYouthHub: у Гродна распачынаецца новая праграма для моладзі

Праграма накіравана на павышэнне ўдзелу моладзі Гродна ў жыцці грамадства праз развіццё неабходных для гэтага грамадзянскіх і прафесійных кампетэнцый, распрацоўку і рэалізацыю ўласных ініцыятываў, паляпшэнне інфармаванасці, а таксама прыцягненне ўвагі грамадскасці да патэнцыялу моладзі і яе патрэбаў.

Прэзентацыя HrodnaYouthHub адбудзецца 4 сакавіка. 

Ключавымі мерапрыемствамі праграмы стануць Цяпліца моладзевых ініцыятываў, моўныя інтэграцыйныя сустрэчы HrodnaTandem Evenings, Курс па развіцці прадпрымальніцкіх ініцыятыў “YOUthCAN”, інклюзіўная школа “Антыбар’ер”, Летняя Школа журналістыкі і медыяпісьменнасці, HrodnaIdeaLab (адкрытая гарадская майстэрня па генераванні і распрацоўцы ідэй моладзевых праектаў), фестываль YOUthCan, конкурс падтрымкі моладзевых ініцыятываў.

Падчас сустрэчы будзе прадстаўлена канцэпцыя праграмы, абмеркаваны магчымыя варыянты ўдзелу ў яе рэалізацыі іншых гарадзенскіх арганізацый і ініцыятыў.

Сустрэча пачнецца ў 18:00 па адрасе вул. Будзёнага, 48 а., аўд. 86.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне +375 (33) 634 10 41 альбо па электроннай пошце edustudio.hrodna@gmail.com

Ахвотным узяць удзел у сустрэчы неабходна запоўніць кароткую апытанку па спасылцы.

Сачыць за навінамі праграмы можна ў групе ў FB

Праграма рэалізуецца ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый», ГА« Цэнтр «Трэці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, валанцёрскай групай «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

 

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Не дзве гадзіны, а 40 хвілін. Глаўлекар не пагадзіўся з расповедам гродзенца, які вярнуўся з Польшчы
    Беларус вярнуўся з Польшчы адным аўтобусам з магчыма хворым COVID-19. Мужчына распавёў, што не чакаў такога ўзроўню небяспекі для памежнікаў і эпідэмслужбы, а таксама ўмоў «самаізаляцыі» ў Беларусі. Сярод іншага ён сказаў, што ў аўтобусе каля дзвюх гадзін чакалі хуткую для пасажыра з тэмпературай. Галоўны ўрач абласной станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Аляксандр Байгін растлумачыў grodnonews.by, […]
  • “Контэ Спа” плануе пачаць выпуск медмасак
    Рэзідэнт СЭЗ “Гроднаінвест” СТАА “Контэ Спа”, адзін з найбуйнейшых у СНД вытворцаў адзення, бялізны і панчошна-шкарпэткавых вырабаў, плануе перавесці частку прадпрыемства на вытворчасць медыцынскіх масак, паведамляецца на сайце СЭЗ, піша interfax.by. “Меркаваная мера дазволіць прадпрыемству захаваць занятасць на вытворчасці і забяспечыць краіну дэфіцытным і неабходным таварам”, – дадалі там. Паводле інфармацыі “Гроднаінвест”, раней аб выпуску […]
  • У Беларусі будуць тэставаць на COVID-19 усіх пацыентаў з цяжкай і сярэдняй формай пнеўманіі
    Міністэрства аховы здароўя прыняло рашэнне тэставаць на каронавірус усіх пацыентаў з цяжкай і сярэдняй формай пнеўманіі. Пра гэта на брыфінгу 3 красавіка заявіла намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан, піша Белсат. «Мы пачалі тэставаць усе цяжкія пнеўманіі, прычым мы бярэм не мазок, а макроты і прамыўныя вады бронхаў. З учорашняга дня намі прынята рашэнне, што […]
  • Гасцініцы, хостэлы, грамадхарч. Каму памяншаюць арэндную плату з-за каранавіруса
    Гродзенскі гарвыканкам прыняў рашэнне аб зніжэнні ставак арэнднай платы для прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў, якія фарміруюць турыстычную інфраструктуру горада, паведамляе телеграм-канал “Гродно Плюс”. Гэта не толькі турыстычныя аператары, але і гасцініцы, і хостэлы, аб’екты грамадскага харчавання, а таксама арганізацыі, якія ажыццяўляюць міжнародныя перавозкі пасажыраў і шэраг іншых катэгорый. Яны апынуліся найбольш уразлівымі да неспрыяльнай санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыі. […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY