“І на дрэвах растуць спагеці” – як праходзілі заняткі ў Школе журналістыкі і медыяграматнасці

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
“І на дрэвах растуць спагеці” – як праходзілі заняткі ў Школе журналістыкі і медыяграматнасці

Вызначаць маніпуляцыі і іх наступствы, быць фактчэкерамі, шукаць навіны, ствараць гісторыі, пісаць пітчы і трапныя загалоўкі – усяму гэтаму ў першыя два тыдні верасня вучыліся ўдзельнікі Школы.

“І на дрэвах растуць спагеці” – як праходзілі заняткі ў Школе журналістыкі і медыяграматнасці

Удзел у Школе бралі каля 20 чалавек. У іх ліку былі не толькі гарадзенцы і гарадзенкі, але і ўдзельнікі з Мінска, Магілёва і Ваўкавыска, студэнткі з Узбекістана і Туркменістана.

5 і 6 верасня ўдзельнікі змаглі пазнаёміцца з асновамі прафесіі журналіста, разабраўшыся з дапамогай Вітаўта Рудніка з тым, што такое журналістыка і якія кампетэнцыі патрэбныя тым, хто прыходзіць у гэтую прафесію.

Іна Максімчык, Аляксей Шота і Ірына Новік пазнаёмілі ўдзельнікаў Школы, дзе шукаць інфармацыйныя нагоды, што такое «перагорнутая піраміда», красамоўны кадр, і як выраз «мама мыла раму» звязаны са сторытэлінгам.

“І на дрэвах растуць спагеці” – як праходзілі заняткі ў Школе журналістыкі і медыяграматнасці

Асновам фотарэпартажу курсантаў Школы навучала фотарэпарцёрка tut.by Кацярына Гардзеева.

Практычная частка заняткаў па фота праходзіла ў … заапарку, дзе навучэнцы шукалі «кадр, максімальна напоўнены інфармацыяй».

“І на дрэвах растуць спагеці” – як праходзілі заняткі ў Школе журналістыкі і медыяграматнасці

Што такое журналістыка рашэнняў і як можна рэалізаваць тут і цяпер яе прынцыпы – гаворка пра гэта адбывалася 8 верасня на вэбінары з выпускніцай магістратуры Інстытута журналістыкі ў Стакгольме Лесяй Руднік.

Галоўнае ў журналістыцы рашэнняў – сфармуляваць зразумелую слухачам, чытачам праблему і затым пакрокава апісваць, што блакуе яе вырашэнне, якім чынам яе можна вырашыць – кажа Леся. Журналістыка рашэнняў патрабуе часу, трэба вельмі дакладна разумець, гэта не артыкул, які пішацца за вечар.

Яшчэ адзін вэбінар для студэнтаў Школы правялі супрацоўнікі рэдакцыі медыяпраекта “Три точки. Знай, что смотришь” (Казахстан).

Удзельнікі вэбінара абмеркавалі, як стаць хатнім фактчэкером, даступна тлумачыць паходжанне фэйкавых наратываў і наогул разумець, дзе нам хлусяць і чаму?

Аказалася, што з гэтай тэмай не ўсё так відавочна, як здаецца.

Напрыклад, сюжэт Бі-Бі-Сі ў 1957 г. прымусіў многіх паверыць у тое, што спагеці растуць на дрэвах, бо аўтарытэтнае медыя падмацавала свой матэрыял візуалам і каментарамі экспертаў.

Далёка не ўсе супаставілі, што сюжэт выйшаў 1 красавіка.

Тэму медыяпісьменнасці ўдзельнікі Школы працягнулі паглыблена вывучаць 12 і 13 верасня. Разам з прадзюсарам тэлеканала Белсат Ірынай Чарняўкай разабралі беларускія кейсы пра тое, як знайсці праўдзівую інфармацыю ў тэксце, на фота, відэа.

У час заняткаў пра тое, як пісаь загалоўкі, удзельнікі Школы паспеді прыдумаць ідэі для назвы сатырычнага кліпа для праграмы тэлеканала Белсат «Хай Так». Кліп стаў хітом – за першыя два дні яго паглядзелі больш за 120 тысяч разоў.

“І на дрэвах растуць спагеці” – як праходзілі заняткі ў Школе журналістыкі і медыяграматнасці

Фінальным акордам працы Школы стала сапраўдная рэдакцыйная планёрка.

13 верасня разам з дасведчанымі гарадзенскімі журналістамі і рэдактарамі Вольгай КамягінайАляксеем Шотам, Інай Максімчык і Іллёй Гелеем студэнты вызначалі тэмы сваіх матэрыялаў, вучыліся шукаць фокус, абіраць адпаведныя жанры падачы матэрыялу.

“І на дрэвах растуць спагеці” – як праходзілі заняткі ў Школе журналістыкі і медыяграматнасці

Вынікі гэтай працы ўбачым у хуткім часу ў гарадзенскіх медыя.

Вось што кажуць пра Школу яе выпускнікі:

Алёна Макавецкая: Кожнае занятак чакалася з нецярпеннем. А працэс навучання аказаўся вельмі займальным, аб’ёмным, разнастайным, добра арганізаваным, карысным і з вялікай колькасцю практычных заданняў. Усе трэнеры і ментары Школы сапраўдныя прафесіяналы, з радасцю гатовыя падзяліцца сваімі ведамі. Я набыла карысныя веды і мноства станоўчых эмоцый. Дзякуй велізарнае!

Яна Фронская: Атрымала ўражлівы аб’ём ведаў, прычым інфармацыя была яснай і канкрэтнай, ніякай вады. Падмацавала веды практыкай, атрымала вопыт напісання тэкстаў у розных жанрах. Ментары былі проста цудоўныя, удзячна ім за тое, што надалі час і навучылі нас сапраўды карысным рэчам, якія можна ўжываць на практыцы. Ну і гэтак жа ўдзельнікі – наша група была вельмі разнастайная, але актыўная і неверагодна цікавая!

Маліка Касімава: Кажу вялікі дзякуй заснавальнікам і выкладчыкам інтэнсіву! Медыяпісьменнасць, фактчэкінг, сторытэлінг, журналістыка рашэнняў – гэта далёка не ўвесь спіс таго, што я засвоіла на гэтых курсах. Група таксама апынулася вельмі крутой і ў апошні дзень заняткаў я зразумела, што буду сумаваць па ментарах і новых сябрах.

Насця Марозава: Летняя школа журналістыкі дазволіла мне ажыццявіць маю дзіцячую мару – стаць журналісткай. Я змагла пабываць і рэдактарскай планёрцы, і выканаць заданне па фотарэпартажу, і ўдзельнічала ў распрацоўцы назвы для сатырычнага відэа! Ментары падавалі ўсю актуальную інфармацыю даступна, давалі практычныя парады і адказвалі на ўсе пытанні. Мне вельмі спадабаўся тэмп выкладання, настрой і атмасфера ў групе. Упэўнена, што перачытаўшы свой нататнік з запісамі, я пачну пісаць карысныя для чытачоў артыкулы і пасты.

“І на дрэвах растуць спагеці” – як праходзілі заняткі ў Школе журналістыкі і медыяграматнасці

Школа журналістыкі з’яўляецца часткай праграмы HrodnaYouthHub, якая рэалізуецца ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»ГА «Цэнтр «Трэці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, валанцёрскай групай «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Сачыць за магчымасцю ўдзелу ў іншых мерапрыемствах праграмы можна ў нашых групах у Фэйсбуку і Інстаграме:
https://www.facebook.com/groups/540293086589015/

https://instagram.com/hrodnayouthhub?igshid=q8jl7858bt05

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Наступили коленом на шею и душили. Как выглядели задержания в Гродно 20 сентября
    Гродненцы собрались около 14.00 20 сентября возле МЦ “Гродно”. Собравшиеся выстроились в колонну и решили идти по ул. Советской в сторону пл. Ленина, но ул. Советскую с двух сторон закрыли. Тогда гродненцы вышли на ул. Большую Троицкую. Они дошли до парковки на ул. Виленской, и в 14.45 туда подъехали два микроавтобуса и автобус с ОМОНом […]
  • На «Гродно Азоте» снова остановился один из цехов. На заводе рассказали, что произошло
    Над одним из цехов «Гродно Азота» сегодня снова заметили факел, который обычно можно наблюдать при сбросе технологического газа и запуске установки. На предприятии сообщили TUT.BY, что сегодня во второй половине дня возникли проблемы в работе цеха «Аммиак-3», сейчас его запускают, работа находится на завершающей стадии. На предприятии рассказывают, что в субботу около 17.53 произошла остановка цеха «Аммиак-3». Это произошло «из-за выхода из строя регулятора […]
  • Айцец Сергій Лепін: не трэба прымяркоўваць меркаванне матушкі Гаўрыілы на праўладным жаночым форуме да ўсёй БПЦ
    Прэс-сакратар Беларускай Праваслаўнай Царквы Сергій Лепін ад сябе асабіста на сваёй старонцы ў Facebook заявіў, што меркаванне матушкі Гаўрылы, якое яна выказала на праўладным жаночым форуме ў Мінску 17 верасня, не трэба ставіць ўсёй Беларускай Праваслаўнай Царкве, піша TUT.BY. Ігумення Гродзенскага праваслаўнага манастыра матушка Гаўрыіла, нагадаем, назвала беларусаў, якія выказваюць пратэст да дзеючай улады “натоўпам […]
  • Гродзенца Вадзіма Саранчукова выклікалі ў суд
    У адносінах да Вадзіма Саранчукова распачалі адміністрацыйны працэс па ч.1 арт.23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Яго выклікаюць у суд Ленінскага раёна. Вадзіма Саранчукова выклікалі ў суд па СМС. Аб гэтым актывіст паведаміў у сваім акаунце ў Facebook. Яму парэкамендавалі мець пры сабе медыцынскую маску ў сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй. The […]
© 2012-2020 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"