


Грамадская арганізацыя “Беларуская асацыяцыя журналістаў” пачынае прыём журналісцкіх прац на традыцыйны творчы конкурс “Вольнае слова”.
Конкурс ладзіцца з мэтай удасканалення прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў медыя, заахвочвання таленавітых журналістаў, стымулявання іх дзейнасці ў адстойванні прынцыпаў прафесійнай журналістыкі і свабоды слова.
Дэдлайн падачы матэрыялаў – 23:59, 30 красавіка 2021 года.
Вынікі творчага конкурсу ў пяці намінацыях шляхам тайнага галасавання падвядзе журы з ліку вядомых беларускіх журналістаў.
Падрабязней пазнаёміцца з намінацыямі і ўмовамі конкурсу, а таксама патрабаваннямі да афармлення матэрыялаў можна на сайце Беларускай асацыяцыі журналістаў.