Інклюзіўная Школа “Крок насустрач”: Ад нас залежыць вельмі шмат

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Інклюзіўная Школа “Крок насустрач”: Ад нас залежыць вельмі шмат

Апошнія два ўікэнды лістапада маладыя людзі з Гродна і іншых беларускіх гарадоў збіраліся разам, каб паразважаць пра валанцёрства.

Інклюзіўная Школа "Крок насустрач": Ад нас залежыць вельмі шмат

Навучанне ў Інклюзіўнай Школе было падзелена на пару блокаў.

У рамках першага ўдзельнікі гаварылі пра сябе, уласнае ўспрыманне прадстаўнікоў розных сацыяльных груп і выбіралі найбольш блізкі для сябе кірунак валанцёрскай працы.

Інклюзіўная Школа "Крок насустрач": Ад нас залежыць вельмі шмат

У рамках другога – займаліся каманднай працай, выконваючы заданні, якія дазволілі ім паставіць сябе на месца людзей з фізічнымі абмежаваннямі і, адпаведна, лепш зразумець іх.

Падчас навучання таксама абмеркавалі хвалюючыя праблемы (такія як, палітычны крызіс у Беларусі, неталерантнасць у адносінах да прадстаўнікоў уразлівых груп, тое, што маладыя спецыялісты не могуць знайсці працу, а людзі з інваліднасцю не маюць магчымасці падарожнічаць) і падумалі над спосабамі іх рашэння.

Інклюзіўная Школа "Крок насустрач": Ад нас залежыць вельмі шмат

Як выснова – многае залежыць ад нас саміх. Галоўнае – засяроджваць свае намаганні на тых праблемах, на рашэнне якіх можаш рэальна паўплываць.

У заключэнне ўдзельнікі шмат дыскутавалі і абагульнялі ўвесь атрыманы вопыт.

Мне як журналісту Школа дала магчымасць нарэшце разабрацца з тэрміналогіяй, прымальнаяй для ўжывання ў прамове і медыяпрасторы, – распавядае ўдзельніца Лізавета Наўроцкая.

Праходжанне Школы прынесла свой плён.

Па-першае, было створана “Кароткае кіраўніцтва” пра тое, як зрабіць, каб зносіны з людзьмі з парушэннямі слыху, зроку, мовы, апорна-рухальнага апарату і, вядома ж, з людзьмі без інваліднасці было больш эфектыўным.

Па-другое, абмеркавалі шмат момантаў, важных для саміх валанцёраў. Напрыклад, ці праўда, што валанцёры – гэта бясплатная працоўная сіла або што добраахвотніцкая праца павінна заўсёды прыносіць задавальненне.

Інклюзіўная Школа "Крок насустрач": Ад нас залежыць вельмі шмат

Па-трэцяе, спланавалі далейшую дзейнасць пасля заканчэння Інклюзіўнай школы. Можна было прапанаваць сваю ідэю ці падумаць над удзелам ва ўжо распрацаваных ініцыятывах.

Інклюзіўная Школа "Крок насустрач": Ад нас залежыць вельмі шмат

Інклюзіўная школа “Крок на сустрэчу” з’яўляецца часткай праграмы HrodnaYouthHub, якая рэалізуецца ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»ГА« Цэнтр «Трэці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, валанцёрскай групай «Крок насустрач».

Аўтар тэкста Ганна Яшына, каардынатар валанцёрскай групы “Крок насустрач”.

Фота з асабістых архіваў удзельнікаў

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • «Бывшие директора “Азота” перевернулись бы в гробу». Уволенные рабочие требуют восстановления и компенсации
    Азотовцы требуют признать увольнение незаконным,  компенсировать вынужденные прогулы и моральный ущерб. Свои потери каждый оценил в сумму от  3000 до 10 000 рублей. Hrodna.life собрал фрагменты выступлений рабочих, которых суд заслушал на 18 января. “Моему здоровью угрожала опасность” “Вечером 27 октября я отказался принять смену из-за большой загазованности [аммиаком – прим. ред.] на рабочем месте. […]
  • Затрыманага ў Бярозаўцы журналіста пакінулі пад вартай
    Затрыманы 20 студзеня ў Бярозаўцы Лідскага раёна незалежны журналіст Юрый Дзяшук застаецца за кратамі на 72 гадзіны. Журналіста змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, піша Беларуская асацыяцыя журналістаў. Родныя мяркуюць, што затрыманне Дзяшука звязанае з крымінальнай справай, якую завялі з нагоды падтрымкі асуджанага на 5 гадоў зняволення актывіста Вітольда Ашурка ў судзе. 20 студзеня ў Лідзе […]
  • У 2020 годзе прадалі ўдвая больш зямельных участкаў пад будаўніцтва блакаваных дамоў
    У 2020 годзе прадалі ўдвая больш зямельных участкаў пад будаўніцтва блакаваных дамоў індустрыяльным спосабам, чым у 2019-ым, распавёў grodnonews.by дырэктар Гродзенскага цэнтра нерухомасці Іван Скерсь. Павышаным попытам карыстаецца зямля для будаўніцтва групы аднакватэрных блакіраваных жылых дамоў індустрыяльным спосабам. Самы вялікі ўчастак плошчай 13 гектараў прададзены ў мікрараёне Пагараны-Кашэўнікі. Інвестар з Мінска цяпер вядзе праектаванне будучай […]
  • У Ваўкавыску судзяць былога дырэктара завода, які адмовіўся збіраць подпісы за Лукашэнку, — яго абвінавацілі ў карупцыі
    20 студзеня ў судзе Ваўкавыскага раёна пачаўся разгляд справы Георгія Дзядзюшкі, які адмовіўся збіраць подпісы за Аляксандра Лукашэнку. Яго абвінавачваюць у атрыманні хабару. 52-гадоваму мужчыну пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі, піша naviny.media. Быў дэпутатам Дзядзюшка працаваў дырэктарам камбікормавага завода ў гарадскім пасёлку Рось Ваўкавыскага раёна – філіяле агракамбіната “Скідзельскі”. Стаж працы на заводзе — […]
© 2012-2020 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"