Інтэрнэт як голас грамадскасці: еўрапейскі досьвед

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Інтэрнэт як голас грамадскасці: еўрапейскі досьвед

Такую назву мае майстар-клас ад папулярнага французкага журналіста, эксперта па камунікацыях Жана-Мары Коа, які адбудзецца 1 снежня ў Кіеве ў межах адукацыйнай праграмы By_HUB.

Да ўдзелу ў майстар-класе запрашаюцца журналісты, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, блогеры, ініцыятары сацыяльных кампаній.

Вітаецца ўдзел у мерапрыемстве як удзельнікаў мінулых модуляў праграмы By_HUB, так і тых, хто хоча далучыцца да ўдзелу ў ёй зараз.

Пра што майстар-клас?

2 міліярды чалавек карыстаюцца інтэрнэтам, 156 млн. з іх – стваральнікі кантэнту. Бурнае развіццё сацыяльных сетак і новы медыя-ландшафт робяць з карыстальнікаў публічных камунікатараў і не пакідаюць бар’ераў для ўзаемадзеяння.

У той жа час традыцыйныя СМІ сутыкаюцца з шырокім спектрам новых пытанняў, узнікае патрэба больш глыбока вывучаць не толькі традыцыйныя каналы, але і асвойваць новыя – Facebook, Twitter, YouTube, WikiLeaks і г.д.

Майстар-клас накіраваны на вывучэнне новых магчымасцяў інтэрнэту як інструмента выказвання думак, фарміравання меркаванняў. Экcперт падзеліцца сваім досьведам, правядзе дэбаты на тэму новых магчымасцяў для журналістаў і грамадскіх актывістаў.

Больш падрабязна пра эксперта:

Жан-Мары Коа (Jean-Marie Coat) эксперт, журналіст і медыя-трэнер, прафесар журналістыкі і камунікацый універсітэта Сарбона і Інстытута медыяў у Парыжы. Заснавальнік і дырэктар французкага кансалтынгавага агенцтва Chaski-Communication (Парыж).

За 10 гадоў працы журналістам і рэпарцёрам, Жан-Мары асвятляў палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя навіны ва Ўсходняй Еўропе.

Жан-Мары таксама з’яўляецца аўтарам і суаўтарам шматлікіх вядомых радыё і тэлепраграм, у прыватнасці – праграмы «Перадавіцы прэсы» на канале France 5.

Сёння эксперт кансультуе кампаніі ў сферы камунікацыйных і медыя-стратэгій.

У дадатак да майстар-класу удзельнікаў чакае нефармальная сустрэча ў межах Клуба новых медыяў BY_HUB.

Працягваючы тэму «Як інтэрнэт сёння змяняе грамадскі актывізм», пяць дакладчыкаў прадставяць паспяховыя гісторыі рэалізацыі ўласных онлайн-ініцыятываў.

Умовы ўдзелу:

Для ўдзелу ў майстар-класе неабходна да 28 лістапада запоўніць анлайн-ЗАЯЎКУ.

Увага! Час на адбор і набыццё квіткоў абмежаваны, таму інфармацыя аб выніках адбору будзе прыходзіць у час падачы заявак. У выпадку ўзнікнення пытанняў пішыце па адрасе: julia.babko @ gmail.com

Што такое BY_HUB?

BY_HUB – гэта пляцоўка для абмену ідэямі і для камунікацыі паміж людзьмі, зацікаўленымі ў тэхналогіях Інтэрнэту і эфектыўных камунікацыях дзеля павышэння якасці жыцця грамадства.

Навучальная частка праграмы ўключае ў сябе майстар-класы, гасцявыя лекцыі, баркэмпы, іншыя мерапрыемствы, якія будуць адпавядаць патрэбам і магчымасцям удзельнікаў.

21 Лістапада 2012 | Няма каментароў | Пазнакі: , ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • У Гродне шукаюць дзяўчыну, якая магла з’ехаць у Маскву (абноўлена)
    У Кастрычніцкі РАУС з заявай звярнуўся мужчына. Ён паведаміў аб знікненні яго дачкі – Жукоўскай Веранікі Сяргееўны 2001 года нараджэння. Слядоў крымінальнага знікнення не выяўлена, паведамляе grodno.mvd.gov.by. Дзяўчына знойдзена. Яе знайшлі супрацоўнікі міліцыі ў Пінску. З ёй усё добра. Прыкметы: на выгляд 18-19 гадоў, рост 165-170 см, хударлявага целаскладу, валасы цёмныя трохі ніжэйшыя за плечы […]
  • У Гродне зафіксавалі выпадак малярыі
    Завазны выпадак малярыі зарэгістравалі ў Гродне. У Гродзенскую абласную інфекцыйную клінічную бальніцу звярнуўся 26-гадовы гродзенец. Першапачаткова ў мужчыны дыягнаставалі вострую рэспіраторную інфекцыю і ліхаманку невядомай этыялогіі. Калі ён паведаміў, што днямі вярнуўся з Афрыкі, было праведзена адпаведнае абследаванне па выкрыцці ўзбуджальніка, паведамляе tvgrodno.by. Як аказалася, гродзенец знаходзіўся на Мальдывах і па працы выехаў у Анголу – небяспечную […]
  • Стала вядома, калі ў Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    XIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне пройдзе 5-6 чэрвеня, паведаміла журналістам дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольга Антаненка, перадае БЕЛТА. На фестывалі будуць прадстаўлены 35 нацыянальнасцей. Зараз збіраецца матэрыял ад дыяспар, каб стварыць кнігу аб нацыянальных культурных грамадскіх аб’яднаннях з Беларусі, якія пастаянна ўдзельнічаюць у фестывалі. Ад кіраўнікоў дыяспар паступіла прапанова правесці на палях […]
  • Мікалай Салянік заплаціць штраф за непавагу да суда
    Актывісту прысудзілі 15 базавых за непавагу да суда. Мікалай абскарджваў рашэнне суда Кастрычніцкага раёна, які прысудзіў яму агулам 45 базавых за акцыю за незалежнасць. Падчас паседжання ў знак пратэсту ён прыкаваў сябе ланцугом да бар’ернай стойкі ў залі суда і адмовіўся пакідаць памяшканне. Супрацоўнікам дэпартамента аховы прыйшлося выклікаць МНС, каб вызваліць актывіста ад ланцуга,  і хуткую, каб […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY