Кааліцыя “За годнае даўгалецце” даслала свае прапановы па праекце Нацыянальнай стратэгіі

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Кааліцыя “За годнае даўгалецце” даслала свае прапановы па праекце Нацыянальнай стратэгіі

Праект Нацыянальнай стратэгіі дзеянняў ва ўмоваў старэння насельніцтва на перыяд да 2030 г. праходзіць зараз абмеркаванне сярод удзельнікаў Працоўнай групы, якая займаецца стварэннем дакумента. Свае рэкамендацыі адносна гэтага праекта выказалі і ўдзельнікі кааліцыі “За годнае даўгалецце”, аднымі з заснавальнікаў якой з’яўляецца і ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.

27 траўня адбылася адкрытая сустрэча ўдзельнікаў кааліцыі, дзе былі абмеркаваныя рэкамендацыі па ўдасканаленні праекта стратэгіі. Глядзіце асноўныя прапановы з боку кааліцыі ў прадстаўленай ніжэй прэзентацыі.

2030 Нацыянальная стратэгія дзеянняў ва ўмовах старэння насельніцтва

Кааліцыя “За годнае даўгалецце” была заснаваная ў лістападзе 2018 г.

Галоўным фокусам яе працы зараз з’ўляецца сумесная падрыхтоўка прапановаў да зместу Нацыянальнай стратэгіі.

Чатыры прадстаўнікі кааліцыі запрошаныя да ўдзелу ў Працоўнай групе, якая займаецца стварэннем стратэгіі. У іх ліку – старшыня праўлення ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Вітаўт Руднік.

Адным з галоўных прыярытэтаў кааліцыі з’ўялецца таксама арганізацыя дыялогавых пляцовак па пытаннях, звязаных з забеспячэннем роўных правоў і магчымасцяў для людзей усіх пакаленняў.

1-2 кастрычніка бягучага года абдудзецца Форум годнага даўгалецця, дзе буддзе абмярковаўцца роля арганізацый грамадзянскай супольнасці, структур улады і саміх сталых людзей у рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі.

А ўжо 21-23 чэрвеня адбудзецца першая беларуская Акадэмія лідэраў залатога веку, якая збярэ актывістаў з розных рэгіёнаў Беларусі.

Сачыць за дзейнасцю кааліцыі можна ў групе ў ФБ.

Фота Кірылы Прапласкі

28 Траўня 2019 | Няма каментароў |

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Акцыя супраць інтэграцыі ў Гродне: арганізатар распавёў, навошта паклікаў людзей на Стары мост
    15 снежня на Старым мосце прайшла акцыя супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі. У ёй прыняло ўдзел каля 70 чалавек. Арганізатар акцыі Мікалай Салянік распавёў, навошта паклікаў туды гродзенцаў. У сацыяльных сетках многія абураліся выбарам месца. Маўляў, Стары мост для такіх акцый не пасуе. Але актывіст не змяніў месца сустрэчы. Ён распавёў Hrodna.life, чаму абраў менавіта […]
  • У Гродне пратэставалі супраць інтэграцыі з Расіяй (ФОТА, ВІДЭА)
    Каля 70 чалавек сабралася ў 15.00 на Старым мосце ў Гродне каб выказаць сваю нязгоду з “паглыбленай інтэграцыяй” Беларусі і Расіі, у выніку якой Беларусь можа страціць незалежнасць. View this post on Instagram Акцыя супраць паглыбленнай інтэграцыі Беларусі і Расіі. На пачатак акцыі на Старым мосце налічвалася каля 50 удзельнікаў без уліку журналістаў і супрацоўнікаў […]
  • У Гродне прайшоў парад Дзядоў Марозаў. Але Снягурак аказалася больш
    Каля 500 навагодніх персанажаў і больш за дзясятак ўпрыгожаных машын і ровараў паўдзельнічалі ў парадзе 14 снежня. Нягледзячы на ​​праліўны дождж, шэсце ў гэтым годзе сабрала рэкордную колькасць удзельнікаў. Шэсце Дзядоў Марозаў і іншых святочных персанажаў прайшло ад Савецкай плошчы па вуліцы Савецкай да плошчы Леніна. Па словах арганізатараў, у гэтым годзе быў пастаўлены рэкорд […]
  • Варшаву хочуць ачысціць ад савецкай спадчыны і “беларускага духу”
    Прэзідэнт Варшавы Рафал Тшаскоўскі хоча змяніць архітэктуру цэнтра Варшавы: лепш выкарыстаць шырокія спраектаваныя ў 1950-х на савецкі лад праспекты, дадаўшы больш зеляніны, ходнікаў і роварных сцежак. “Над імі лунае савецкі і беларускі дух”, – цытуе Тшаскоўскага TVN. Новая канцэпцыя зменаў называецца “Усмешка Варшавы”, бо вуліцы, якія яна закране, на мапе злучаюцца менавіта ў форме ўсмешкі. Гэта […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY