Прапануем вашай увазе сябраў журы, якія абіралі пераможцу ў намінацыі “Лепшая кампанія па адстойванні і прасоўванні інтарэсаў грамадскасці”

Гэта намінацыя атрымалася самая драматычная, бо першае і другое месца раздзяляе толькі… адзін бал! Напэўна, такая параза самая крыўдная, бо не хапіла зусім крышку!

Даведайся першым пра ўдзельнікаў гэтай драмы на цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу!

А зараз – знаёмціся!

Вітаўт Руднік

Вітаўт Руднік

З другой паловы 1990-х — адзін з найбольш вядомых беларускіх трэнераў для грамадскіх актывістаў. Працуе ў сферы мэнэджмэнту няўрадавых грамадскіх аб’яднанняў, сувязей з грамадскасцю, развіцця мясцовай супольнасці.

Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў гарадзенскай “Школы маладога журналіста”.

Адзін з заснавальнікаў і старшыня Праўлення грамадскага аб’яднання “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сэктар” (з 1997 г.)

З пачатку 1990-х актыўна займаецца журналістыкай. Працаваў у якасьці пазаштатнага карэспандэнта газет “Прессбол” і “Футбол Беларусі”, камэнтаваў футбольныя матчы з удзелам гарадзенскага “Нёмана” на гарадзенскім тэлебачанні, дзе таксама быў вядучым выпускаў спартыўных навінаў.

З 1995 году карэспандэнт гарадзенскай грамадзка-палітычнай газеты “Пагоня”.

Ірына Белая

SONY DSC

Актыўная дзеячка грамадскага руху Беларусі з 1994 г. Прайшла шлях ад сябра грамадскай арганізацыі да каардынатара буйных, у тым ліку міжнародных праектаў. Кваліфікаваны трэнер, мэнэджэр праектаў, кансультант па арганізацыйнаму развіццю, мае досвед даследчай і аналітычнай працы.

У цяперашні час працуе ў Альтэрнатыўнай Моладзевай платформе (АМП) – каардынатар стратэгічнага кірунку “Развіццё моладзевых арганізацый”, Мэнэджэр адукацыйных праграм “Акадэмія першых”, “Школа мэнэджараў моладзевых НДА”, “Школа кансультантаў па арганізацыйнаму развіццю”, што рэалізуюцца ў рамках дадзенага кірунку.

З’яўляецца сябрам рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Экадом”.

Марта Шымска

Марта Шымска (2)

20 гадоў працуе ў НДА. Сузаснавальніца адной з першых неўрадавых арганізацый Польшчы – “Ruchu Wyzwolenia Zwierzat” (канец 80-х гадоў). Заснавальніца “Fundacje Dzialan Pozytywnych” у Варшаве, якая займалася прасоўваннем маладых і цікавых творчых маладзёнаў з розных галіноў мастацтва.

Удзельнічае ў жаночым руху, адна з арганізатараў Кангрэсу Жанчын на Падляшшы.

Заснавальніца Асацыяцыі “Most Pokoleń” у Беластоку, накіраваную на сферу адукацыі дарослых. Працуе з Асацыяцыяй “Uroczysko z Supraśla”, дзе рэалізавала дзесяткі праектаў у галіне культуры і экалагічнай адукацыі.