Канферэнцыя па сацыялізацыі сталых людзей адбудзецца ў Гродна

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Канферэнцыя па сацыялізацыі сталых людзей адбудзецца ў Гродна

Мэтай канферэнцыі з’яўляецца абмеркаванне асноўных тэндэнцый працы па актывізацыі і сацыялізацыі сталых людзей у Беларусі і суседніх краінах,  прэзентацыя лепшых практык і наладжванне супрацоўніцтва ў гэтай сферы.

Мерапрыемства адбудзецца 29-30 сакавіка ў г. Гродна.

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца эксперты-навукоўцы, а таксама практыкі з грамадскіх і дзяржаўных арганізацый Беларусі, Польшчы, Расіі, Літвы, Малдовы і Украіны.

У час канферэнцыі яе ўдзельнікі будуць мець магчымасць выступіць з навуковым дакладам па тэме канферэнцыі (да 20 хв.), зрабіць прэзентацыю свайго досведу працы па актывізацыі сталых людзей (да 20 хв.), правесці майстар-клас па перадачы ведаў і ўменняў, важных для сталых людзей (да 60 хв.).

Тэзісы выступаў экспертаў будуць апублікаваныя пасля канферэнцыі ў альманаху “УЗВышша”.

Арганізатарамі міжнароднай канферэнцыі “Інтэлектуальная, фізічная і сацыяльная актывізацыя сталых людзей” з’яўляюцца грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”, якое з 2010 г. ладзіць праграму “Універсітэт Залатога Веку”, а таксама Прадстаўніцтва зарэгістраванага таварыства «Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Республіцы Беларусь.

Адбор удзельнікаў будзе адбывацца на конкурснай аснове.

Арганізатары забяспечваюць кампенсацыю выдаткаў на праезд, пражыванне і харчаванне адабраных удзельнікаў.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна запоўніць і даслаць да 15 лютага анкету-заяўку на адрас uzv.hrodna@gmail.com

Пра вынікі адбору ўдзельнікаў канферэнцыі будзе паведамлена да 25 лютага.

Анкета-заяўка для ўдзелу ў канферэнцыі 29-30.03

Анкета-заявка на конференцию в Гродно, 29-30.03

Приглашение на конференцию в Гродно

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Над былым зняволеным усталявалі нагляд. Ён можа страціць працу і жытло
    Станіслаў Цыбінскі адбыў 16 гадоў у месцах пазбаўлення волі. Ён выйшаў на волю ў 2017 годзе і змог знайсці працу і жыллё. А цяпер дапамагае іншым зняволеным сацыялізаваныя. 6 снежня суд устанавіў над Станіславам прэвентыўны нагляд. Цяпер ён можа страціць працу, жыллё і магчымасць займацца актывізмам. Першы суд быў яшчэ ў жніўні 2019 года. Тады […]
  • Кавалевіч працягнуў кантракт з “Нёманам”. Многія заўзятары незадаволеныя
    Афіцыйны сайт “Нёмана” паведаміў 8 снежня аб працягу супрацоўніцтва з Ігарам Кавалевічам. Новы кантракт з 51-гадовым спецыялістам разлічаны да канца наступнага сезона. Ігар Кавалевіч ўзначаліў гродзенскі клуб летам 2016 года. За гэты час жоўта-зялёныя пад яго кіраўніцтвам правялі ў рамках чэмпіянату 108 матчаў: перайгралі суперніка 42 разы, 25 разоў разышліся мірам і 41 раз прайгралі. […]
  • Даступнае асяроддзе, вандроўкі і сацыялізацыя: як у Гродне людзі з інваліднасцю разам вырашаюць праблемы
    Дзевяць гадоў удзельнікі валанцёрскай групы “Крок насустрач” працуюць з бардзюрамі і прыступкамі, ствараюць супольнасць неабыякавых людзей і кажуць аб праблемах, у якіх разбіраюцца лепш за ўсіх – таму што адчуваюць іх на сабе кожны дзень. “Крок насустрач” з’явіўся, калі ўдзельнікі наведалі інтэграцыйны лагер “Круглае возера”. Потым яны вырашылі стварыць у Гродне сваю валанцёрскую групу, каб […]
  • «Дастаць нажы»: смелы дэтэктыў з жанравымі сюрпрызамі і зорнай камандай акцёраў
    У Галівудзе бываюць рэжысёры, якіх не залічыш да жывых геніяў (накшталт Крыстафера Нолана), але іх талент, майстэрства і ўнікальная стылістыка не дазваляюць згубіцца ў натоўпе разнамасных кінематаграфістаў. Адным з такіх з’яўляецца Раян Джонсан – аўтар усяго толькі 5 не падобных адзін да аднаго фільмаў. Джонсана вылучае змешванне жанраў і стварэнне сваёй непаўторнай атмасферы: у 2005 […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY