Канвергентная журналістыка развіваецца адначасова з часам

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Канвергентная журналістыка развіваецца адначасова з часам

Калі б хтосьці 18 год назад запытаўся, што такое Google, то думаю наўрадці хто-небудзь адказаў на гэта пытанне.

Так, у той час, і не ведалі значэнне слова блог.  А ўжо сёння штохвілінна ў сеціве з’яўляецца гэта “дзіва”.  Інтэрнэт-рэвалюцыя стала магчыма з развіццём сеткі Інтэрнэт.

Што такое канвергентная журналістыка і як яна звязана з мультымедыяй? Якія перавагі мультымедыйнай платформы? Як інтэрнэт змяніў медыя і спажыўцоў інфармацыі? На ўсе гэтыя пытанні і іншыя на трэнінгу па канвергентнай журналістыцы адказаў Алег Хаменок – трэнер у галіне журналістыкі.

Нягледзячы на цяжкасць вымаўлення тэрміна, яго тлумачэнне вельмі простае. Канвергентнай журналістыкай называюць працэс зліцця інтэграцыі інфармацыйнай і камунікатыўнай тэхналогіі ў адзіны інфармацыйны рэсурс.

Сёння існуе 3 узроўні медыя: натуральныя, мас–медыя і мультымедыя.

Медыя першага ўзроўню – гэта тое, пры дапамозе чаго ажыцяўляецца інтэрперсанальная камунікацыя: пісьменнасць, жэсты і інш.

Да мас-медыя адносяцца ўсе масавыя медыя, якія патрабуюць тэхналагічных інструментаў.

Спалучэнне першага і другога медыя вылучаюць трэці узровень – мультымедыя.

Асноўнай перавагай мультымедыйнай платформы з’яўляецца дазвол распавесці гісторыю найлепшым чынам. Гэта звязана з магчымасцю выкарыстання ў адным матэрыяле як вуснага і пісьмовага слова, так і відэа, гука, графікі ды анімацыі.

Колькасць мультымедыйных жанраў вялікая. Журналіст сам выбірае, які мультымедыйны жанр яму пасуе і ў якім тыпу інфармацыі яго выкарыстаць: інтэрв’ю, рэпартаж, аўтарскі блог, аналітычны матэрыял, каментар альбо рэклама.

Паняцце “універсальны журналіст” альбо “новы” журналіст усё мацней замацоўваецца ў працэс СМІ.

“Універсальны журналіст” з’яўляецца асноўнай працоўнай адзінкай сучаснага медыя-асяроддзя.

Журналісты, якія працуюць у канвергентнай рэдакцыі павінны ўмець хутка вызначаць лепшы фармат падачы інфармацыйнага прадукта.

Універсальны салдат. Адзін дзень у полі - "РИА Новости"

Варта адзначыць, што “новы” журналіст павінен умець здымаць відэа, працаваць з аўдыё, блогамі, рабіць здымкі і апрацоўваць іх, карыстацца ўсемагчымымі камп’ютарнымі праграмамі.

Усе гэта дазволіць сабраць значную колькасць інфармацыі і максімальна паказаць сутнасць мультымедыйнага прадукта.

Іна Севярын

04 Траўня 2012 | Няма каментароў |

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Як ашуканцы зарабляюць на перапісу насельніцтва
    У пачатку гэтага тыдня па дамах на вуліцы Ажэшкі хадзілі людзі і прапаноўвалі набыць і ўсталяваць фільтры для ачысткі вады. Яны называлі сябе супрацоўнікамі кампаніі, якая дзейнічае па замове Гродзенскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Маўляў, у горадзе адбываецца пагаршэнне якасці вады, таму эпідэміёлагамі ініцыяваная ўстаноўка фільтраў ачысткі, паведамляе grodno.mvd.gov.by. Так ашуканцы спрабуюць нажыцца ў асноўным […]
  • Глядзіце, дзе ў Гродне з’явіцца новы мікрараён
    Плошчы былой вайсковай часці патрабуюць тэрміновага добраўпарадкавання. На такую праблему звяртаюць увагу гарадскіх уладаў жыхары мікрараёна Фолюш у Гродне, паведамляе tvgrodno.by. Тэрыторыя калісьці рэжымнага аб’екта, сігналізуюць грамадзяне, ператварылася ў сапраўдны сметнік. Пустыя будынкі застаюцца безгаспадарнымі і незапатрабаванымі. Да таго ж закінутыя пабудовы сталі кропкай прыцягнення для падлеткаў. Былыя вайскоўцы перажываюць і кажуць, што за будынкам не […]
  • Дом Ажэшкі і Лідскі замак. У філармоніі адкрываюць выставу мініяцюр
    У фае абласной філармоніі адкрываюць выставу мініяцюр. Тут можна ўбачыць гродзенскі домік Элізы Ажэшкі, Мірскі і Лідскі замкі, Ашмянскую сінагогу і многае іншае, піша grodnonews.by. – Галоўная асаблівасць гэтай выставы ў тым, што аўтары прадстаўленых на ёй работ – жыхары Прынямоння. Яна стала вынікам абласнога творчага конкурсу бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага «Архітэктурныя помнікі малой радзімы», – […]
  • Што кажуць улады пра «закон супраць прапаганды ЛГБТ»
    Пра падрыхтоўку закону аб забароне «прапаганды ЛГБТ» у Беларусі паведаміў на сваёй Facebook-старонцы ЛГБТ-актывіст Андрэй Завалей. Актывіст выставіў і 14 старонак «аргумэнтаў», якія нібыта даслалі ў Міністэрства адукацыі з Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававых дасьледаваньняў, піша svaboda.org. Дакумэнт: «ЛГБТ-прапаганда дыскрэдытуе інстытут сям’і» У дакумэнце прапануецца ўвесьці крымінальную і адміністрацыйную адказнасьць за «распаўсюджваньне інфармацыі, якая дыскрэдытуе інстытут сямʼі […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY