Кася Рэмбеза: мне падабаецца гэты выклік

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Кася Рэмбеза: мне падабаецца гэты выклік

Катажына выкладае курс польскай мовы, а таксама вядзе заняткі клубу “Тур па Польшчы з песняй” ва Універсітэце Залатога Веку. У Гродна яна прыехала ў верасні ў якасці валанцёркі ў межах праграмы “Еўрапейская валанцёрская служба”, працуе ў ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.

kasia

– Кася, апішы свае ўражанні ад працы ва УЗВ?

— У мяне вельмі добрыя ўражанні, таму што я ніколі ў жыцці не працавала з такой групай людзей. У іх такая матывацыя і запал, і любоў – адразу бачна, што ім рэальна хочацца вучыцца, развівацца.

Студэнты пастаянна кідаюць мне розныя выклікі, задаюць цяжкія пытанні, але мне гэта дае зарад бадзёрасці.

– Якія мэты маюць твае курсы?

— Спадзяюся, што праз некалькі месяцаў мае навучэнцы будуць носьбітамі польскай мовы.

Ну а паколькі я вяду таксама клуб “Тур па Польшчы з песняй”, дзе мы спяваем, то яшчэ адна мэта – атрыманне задавальнення.

– Чым адрозніваюцца, на твой погляд, сталыя студэнты ад маладых?

— Я бы сказала так: у параўнанні з дзецьмі, напрыклад, у пенсіянераў куды больш матывацыі да навучання.

Яны рэальна “мучаць” усялякімі пытаннямі, увесь час робяць нататкі ў сшытках не толькі на занятках, але і дома бяруць слоўнікі і запісваюць розныя новыя словы. Гэта мяне захапляе і ўражвае.

Акрамя таго, атмасфера – я нават не чакала, што яна будзе такой ажыўленай.

тур па польшчы

Удзельнікі клуба «Тур па Польшчы з песняй»

З маладымі людзьмі я таксама працую: выкладаю ангелькую і польскую мовы, але моладзь саромеецца, не задае пытанняў, чакае, пакуль выкладчык ім падкажа.

– Што ты найперш будзеш узгадваць пра УЗВ, калі вернешся ў Польшчу?

Яшчэ невядома, ці буду я жыць у Польшчы, можа паеду яшчэ куды-небудзь. Я хачу прафесійна займацца выкладчыцкай дзейнасцю для сталых людзей.

Таксама я разглядаю варыянт, што буду пісаць на гэту тэму навуковую працу, таму што мяне цікавіць, як актыўнасць сталых людзей уплывае на дабрабыт грамадства.

Сваімі ўражаннямі ад курсаў Касі падзяліліся таксама яе студэнткі:

Тэрэса Зарэцкая:

Te`re`sa

Я вучуся першы год. Марыла, цэлы год рыхтавался, каб паступіць сюды, а калі паступіла – усе мае чаканні спраўдзіліся.

Я ў захапленні ад таго, што я тут, ад таго, якія людзі нас вучаць, і ад таго, чаму нас вучаць. Пазітыў, радасць, шчасце.

Зоя Акуліч:

Zoya

Я хаджу сюды з задавальненнем, мне падабаецца ва УЗВ. Я ўжо шмат пра што даведалася.

Тут я ўспамінаю польскую мову, таму што мой род паходзіць з Польшчы. Калісьці, гадоў дзесяць таму, у нашай хаце ўсе “мувілі”, а я зараз вучуся нанова і хачу ведаць больш, больш і больш.

Мікалай Лапкоўскі

Праект “Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз адукацыю, актывізацыю і валанцёрскую дапамогу” рэалізуецца грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці сектар” і прафінансаваны Фондам “Памяць, адказнасць і будучыня” (EVZ) у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”. Арганізатар праграмы ў Беларусі – міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Узаемапаразуменне”.

Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванне фонда EVZ. Адказнасць за змест нясе аўтар/нясуць аўтары.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • #прашчальнаесловапрэзідзента. Як гродзенцы смяюцца з прэзідэнта
    Беларусы прагназуюць, што б пра іх сказаў Лукашэнка, калі б яны памерлі ад каранавіруса. Допісы пачалі з’яўляцца пасля таго, як Лукашэнка нетактоўна выказаўся пра дзве смерці ад COVID-19. Беларусы палічылі гэта абуральным і запусцілі флэшмоб. Глядзіце, што пішуць гродзенцы. Да херня вапрос. Баба. Пісят лет. Чэво дальшэ жыць та? Ні ана цібе дзіцей ні радзіт большэ, […]
  • Вербніца ў час пандэміі. Гродзенскія католікі прышлі на святочную імшу ў Фарным касцёле
    У нядзелю 5 красавіка  каталікі адзначылі уваход гасподні ў Іерусалім – Пальмовую, ці Вербную, нядзелю. У сувязі з эпідэміялагічным становішчам вернікам Гродна прапанавалі паўдзельнічаць у набажэнствах анлайн. Але многія гродзенцы вырашылі ўсё-такі наведаць храмы. Як праходзіла святочнае набажэнства ў гродзенскім Фарным касцёле, глядзіце ў рэпартажы БЕЛТА.  The post Вербніца ў час пандэміі. Гродзенскія католікі прышлі […]
  • У Беларусі – 562 выпадкі каранавіруса. 8 чалавек памерла
    Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала новыя лічбы колькасці заражаных і памерлых ад каранавіруса. Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў інфекцыі вырасла на 28% за дзень. У Беларусі па стане на 05.04.2020 на стацыянарным лячэнні з каранавіруснай інфекцыяй знаходзяцца 502 чалавекі. У большай часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме. Ачунялі 52 чалавекі. 8 пацыентаў памерлі. Як […]
  • Што здарылася з кафэ і барамі Гродна з-за каранавіруса: зніжкі, скарочаны час і нават закрыцці
    Рэстараны, кафэ і бары ў Гродне абмяжоўваюць час працы або часова зачыняюцца. Дыскатэкі працуюць да 23.00, дзейнасць кальянных абмежаваная. Тым часам многія заклікаюць падтрымаць лакальны бізнес і любімыя месцы, каб пасля каранціну вы зноў маглі хадзіць туды. Установы, у сваю чаргу, уводзяць зніжкі ці інакш імкнуцца прыцягнуць наведвальнікаў. Кавярні “Наша Кава” і “Справа” Кавярня працуе […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY