Колеры гранату: натхняльны семінар у Арменіі

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Колеры гранату: натхняльны семінар у Арменіі

Вольга, ЕВС-каардынатарка ГА “Цэнтр “Трэці сектар” абмянялася досведам працы ды наладзіла партнёрства з ЕВС-каардынатарамі з іншых краінаў, даведалася больш пра працу грамадскіх арганізацый у Арменіі падчас семінара “Колер гранату”, які адбыўся ў Арменіі з 10 па 15 ліпеня 2017 г.

Семінар быў пабудаваны на некалькіх базавых элементах. Па-першае, знаёмства паміж арганізацыямі і каардынатарамі і на гэтай аснове стварэнне супольных праектаў. Па-другое, магчымасць даведацца больш пра рэаліі дзейнасці НДА ў Арменіі. Па-трэцяе, дыскусія пра якасці EVS і  абмеркаванне розных пытанняў прадстаўнікамі арганізацыі а таксама EVS-валанцёрамі.

Праграма семінара была пабудавана на незвычайнай форме працы па-за межамі звычайнай лекцыйнай залі, на прыродзе ці ў атачэнні архітэктурных каштоўнасцяў Арменіі альбо ў офісах армянскіх арганізацый. Важным элементам былі самі прыгоды і пазнанне навакольнага асяроддзя.

Першыя два дні семінара праходзілі ў Гарні, у атачэнні гор і прыроды а таксама помнікаў армянскай культуры. У першы дзень усе ўдзельнікі прадстаўлялі свае арганізацыі і знаёміліся паміж сабой. Другі дзень нашага падарожжа пачаўся вельмі эмацыйна, са складання пажаданняў для EVS-каардынатараў і іх арганізацый, якія мы павесілі на дрэве пажаданняў у манастыры Гегарт. Падчас вандроўкі з манастыра ў Гарні мы мелі магчымасць паразмаўляць пра  якасці ЕВС, вырашэнне праблемаў падчас праектаў, пазнаёміцца бліжэй і пабудаваць давер падчас цяжкіх момантаў вандроўкі.

На трэці дзень мы наведалі мясцовыя арганізацыі. У арганізацыі Espaces Youth Centre of  KASA Yerevan  мы даведаліся пра іх формы працы з моладдзю, а таксама мелі магчымасць самі стаць вядучымі моладзевага гуртка і распавесці пра наш досвед EVS валанцёрам. Увечары мы сустрэліся з прадстаўнікамі мясцовых арганізацый на міжкультурную вечарыну, падчас якой знаёміліся бліжэй, наладжвалі кантакты, танцавалі свае народныя танцы, спявалі песні і спрабавалі стравы.

Сустрэча з мясцовымі ЕВС-валанцёрамі, якая адбылася на наступны дзень, прайшла над возерам Кары і недалёк ад самай высокай кропкі ў сённяшняй Арменіі, гары Арагат. Тут мы размаўлялі пра іх праекты, абмяркоўвалі, як зрабіць ЕВС-праекты самымі крутымі і якаснымі – як у нашых марах.

Апошні дзень семінара прайшоў за працай над супольнымі праектамі ўдзельнікаў. (Гэта значыць, што ў нас з’явіліся цікавыя партнёры і ідэі!) У  гэты дзень запомнілася таксама праца ў музеі Параджана, дзе падчас экскурсіі мы паслухалі пра рэжысёра – стваральніка фільму “Колеры гранату” – чалавека, які рабіў сваё, не звяртаючы ўвагі на перашкоды і заставаўся ў згодзе з сабой незалежна ад абставінаў.

З Арменіі мы выехалі з натхненнем і энергіяй для далейшай працы, з бачаннем супольных праектаў і новымі ідэямі, з новымі партнёрамі і цікавымі кантактамі, новымі сіламі, якія дае падарожжа, з верай у тое, што кожны маленькі EVS-праект  змяняе нас саміх і свет навокал.

Вольга Галецка, здымкі ўдзельнікаў семінара

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • На гарышчы дома ў цэнтры Гродна знайшлі зброю загорнутую ў сцяг са свастыкай
    У час дэмантажа даху ў доме №11 па вуліцы 1 Мая будаўнікі знайшлі паляўнічую стрэльбу з патронамі, якая была загорнута ў нямецкі сцяг са свастыкай. Аб знаходцы будаўнікі адразу паведамілі ў міліцыю. Гэта здарылася 24 красавіка. «Расчышчаючы паддашша будаўнікі выявілі скрутак, загорнуты ў газету «Праўда», датаваную кастрычнікам 1944 года, – распавядае начальнік крымінальнага вышуку Ленінскага […]
  • «Сяржант і яфрэйтар удвух збілі пяцярых салдат». У Гродне чарговы суд за дзядуху 
    Яшчэ адзін судовы працэс над стараслужачымі ідзе ў судзе Гродзенскага раёна. На лаве падсудных двое хлопцаў: сяржант Уладзіслаў Ялец і яфрэйтар Максім Малышка з 6-й асобнай механізаванай брыгады, якая месціцца ў Гродне. Хлопцам пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі. Фармулёўка стандартная — 20-гадовага сяржанта Яльца вінавацяць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў з ужываннем гвалту, […]
  • Вярблюды, быкі, акрабаты і клоўны: у Гродна прыехаў цырк
    Незвычайную карціну маглі назіраць мінакі на праспекце касманаўтаў раніцай 25 красавіка. На гарадскім газоне пасвіліся экзатычныя для нашага горада жывёлы: вярблюды, альпакі, афрыканскія быкі і чатырохрогія бараны. Гэта не міраж і не чарговы красавіцкі розыгрыш. У горад прыехаў цырк. Прадстаўленні пачнуцца ад пятніцы, 27 красавіка. Пакуль артысты адпачываюць з дарогі і наладжваюць абсталяванне. Жывёлы праводзяць […]
  • 500 маладых гродзенцаў павіншавалі Ленінскі раён з юбілеем
    Студэнты, навучэнцы і школьнікі горада 25 красавіка на Савецкай плошчы танцамі і флэшмобам павіншавалі Ленінскі раён з 40-годдзем. У флэшмобе прыняло ўдзел 500 чалавек. Спачатку яны правялі масавае прывітанне і віншаванне, а пасля станцавалі ды ўтварылі з натоўпу юбілейную лічбу – 40. The post 500 маладых гродзенцаў павіншавалі Ленінскі раён з юбілеем appeared first on […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY