Конкурс фотаздымкаў “Еўропа па суседстве”

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Конкурс фотаздымкаў “Еўропа па суседстве”

Распачаўся конкурс фотаздымкаў у межах “Еўрапейскага міжкультурнага фэсту-2013”, які ўпершыню ладзіцца ў Беларусі.

Фестываль пройдзе ў траўні ў Мінску і некаторых абласных гарадах Беларусі.

Арганізатары мерапрыемства прапануюць магчымасць больш даведацца пра гісторыю і культуру краін-удзельніц Еўрапейскага Саюзу, а таксама іншых краін, якія разам з Беларуссю ўваходзяць у ініцыятыву “Усходняе партнёрства” – Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Малдовы, Украіны.

Адзін з партнёраў “Еўрапейскага міжкультурнага фэсту – 2013”- Гродзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”.

Тэма конкурса фотаздымкаў “Еўропа па суседстве” мае на мэце абудзіць інтарэс да Еўропы і Беларусі, паказаць, наколькі еўрапейскія каштоўнасці прымаюцца ў Беларусі, а таксама зразумець, што такое “Еўрапейскае суседства” для сучаснага беларуса.
 

Удзельнікам конкурса неабходна знайсці сюжэт па тэме “Еўропа па суседстве” і зрабіць адзін альбо некалькі здымкаў альбо інсцэнаваць выяву адпаведна тэме конкурса.

Работы неабходна да 20 траўня накіраваць на эл.адрасinfo@democraticbelarus.eu .

Удзельнікамі конкурса могуць быць грамадзяне Беларусі, якія жывуць у краіне (як прафесійныя фатографы, так і аматары).
 Фармат фотаздымка .jpg, разрашэнне 300dpi, фармат (1024 x 768), памер фотаздымка ад 1 МВ да 3 МВ.

Ад кожнага ўдзельніка прымаецца не больш за 3 фотаздымкі.

Разам са здымкам адпраўце сваё поўнае імя і прозвішча, паштовы адрас, адрас электроннай пошты, а таксама нумар тэлефона.
Пераможцаў конкурса чакае двухдзённая паездка ў Брусэль. Прызёры атрымаюць памятныя падарункі.

Работы фіналістаў будуць дэманстравацца на сайтах партнёраў фестываля.


Партнёры фэсту: “Офіс за дэмакратычную Беларусь”, Асветніцкая ўстанова “Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый”, ГА “Моладзевы адукацыйны цэнтр “Фіяльта”, Ліберальны клуб, ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, “Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Стратэгічная думка”, Беларускі інстытут стратэгічных даследванняў, партал “Новая Еўропа”, інфармацыйны партнёр
: tut.by.


Здымак http://www.bgreferendum.bg

17 Красавіка 2013 | Няма каментароў |

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Колькі можна сабраць на пенсію, калі адкладаць з 30 гадоў. І чаму нам усім варта гэта рабіць
    Сярэдняя пенсія па ўзросту ў Беларусі ў жніўні склала амаль 447 рублёў, піша tut.by. І ўсё ідзе да таго, што ў будучыні пенсіянерам не прыйдзецца разлічваць нават на такую суму, перакананыя эксперты. «Працаздольнага насельніцтва будзе станавіцца ўсё менш, і гэта з кожным годам будзе павялічваць нагрузку на Фонд сацабароны», – канстатуе акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра […]
  • Гродзенца, якому ампутавалі ягадзіцу пасля збіцця АМАПам, дапыталі ў рэанімацыі
    Гродзенца Дзяніса Лук’янава, у якога здарыўся канфлікт з амапаўцамі на аўтамабільным фэстывалі SunDay, дапыталі следчыя амаль адразу пасля чарговай апэрацыі, піша svaboda.org. «Абляпілі яго. Усе ў цывільным, высокія, здаровыя» У пятніцу, 23 жніўня, Дзянісу зрабілі чарговую апэрацыю на назе. «Яго чысьцяць, перавязваюць. Падчас чысткі зразаюць частку цягліцаў, бо яны заражаныя. Чысьцяць адмерлую плоць на назе… У яго ўся […]
  • Румас: Праграму інтэграцыі з Расеяй апублікуем, каб зняць асцярогі ў пытаннях суверэнітэту
    Праект праграмы інтэграцыі з Расіяй урад плануе ўнесці на разгляд прэзідэнта 27 жніўня, піша tut.by. – Мы ў аўторак ўжо ўнясём кіраўніку дзяржавы праект гэтай праграмы для яго ўхвалення для таго, каб ужо ў пачатку верасня прэм’ер-міністры парафіявалі гэтую праграму дзеянняў, – распавёў кіраўнік урада Сяргей Румас. Па словах Румаса, у праграме закладзены прынцып «дзве […]
  • У Гродне агучылі прысуд за дзедаўшчыну ў вучэльні алімпійскага рэзерву
    У Гродне асудзілі траіх навучэнцаў Гродзенскай дзяржаўнай вучэльні алімпійскага рэзерву – за злоснае хуліганства, аднаго з іх – яшчэ і за рабаванне. Пацярпелыя – спартсмены 14-16 гадоў. Усім абвінавачваным інкрымінавалі злоснае хуліганства па ч.2 арт.339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, аднаму з іх паставілі ў віну асабліва злоснае хуліганства па ч.3 арт.339 і рабаванне […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY