Крэатыўныя? Едзьце валантэрыць у Гдыню!

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Крэатыўныя? Едзьце валантэрыць у Гдыню!

Гродзенскае ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з польскім “Цэнтрам супрацы моладзі” шукаюць валанцёраў у Фундацыю сацыяльных зменаў “Kreatywni” у Гдыні, Польшча.

Арганізацыі запрашаюць да ўдзелу ў  ЕВС-праекце з сакавіка 2017 тэрмінам на 1 год.

Дэдлайн для заявак 18 студзеня 2017, адбор да 30 студзеня.

Галоўная мэта Фундацыі – стварыць магчымасці для сацыяльна выключаных людзей і для людзей у бяспецы сацыяльнай ізаляцыі праз сацыяльныя актыўнасці, вулічныя актыўнасці, анімацыю і працу з мясцовай супольнасцю. Усе гэтыя актыўнасці базуюцца ў грамадскім цэнтры ”Apteka” у раёне Gdynia Grabówek. У раёне жыве каля 5000 людзей, у тым ліку 600 чалавек, чые антысацыяльныя паводзіны ўплываюць на астатніх, таму метады найперш скіраваныя на інтэграцыю і актывізацыю.

Фундацыя праводзіць серыі варкшопаў, якія заахвочваюць да крэатыўнага і здаровага ладу жыцця (псіхалагічна-адукацыйныя варкшопы для дзяцей, моладзі ды іх бацькоў); сямейныя святы і падзеі, урокі ангельскай мовы для моладзі і сталых, сустрэчы з мясцовымі лідарамі, артыстычныя актыўнасці, гарбатныя вечарыны для мясцовых, варкшопы па попінгу і брэйкдансу, гімнастыцы, арт-тэрапіі, фота-варкшопы, фестывалі, перфомансы, рэгулярныя трэніроўкі па футболе, вулічныя актыўнасці.

Задачы

Валанцёры будуць дапамагаць з:

  • – Анімацыяй у гульнях з элементамі вулічнай актыўнасці
  • – Анімацыяй у культурніцкіх праектах
  • – Арганізацыяй інтэграцыйных падзей
  • – Арганізацыяй варкшопаў
  • – Кансультацыямі для мясцовых жыхароў

Валанцёры будуць выкарыстоўваць групавы метад, дапамагаць са штодзённымі задачамі, звязанымі з арганізацыяй падзей ў грамадскім клубе “Аптэка”. Яны таксама будуць дапагаць у планаванні, арганізацыі і ацэнцы інтэграцыйных і культурніцкіх падзей. Клуб адчынены з 10 да 20 гадзіны штодня і прапаноўвае шырокі спектр актыўнасцяў, таму валанцёр будзе мець магчымасць абраць актыўнасці, якія б супадалі з яго/яе перасанальнымі інтарэсамі. Валанцёры будуць працаваць да 8 гадзін на дзень, 5 дзён на тыдзень. Раз на месяц прадугледжана праца ў выходныя. Падрабязны расклад будзе абмяркоўвацца з валанцёрамі.

Крытэры адбору

Беларуская моладзь ва ўзросце ад 18 да 30 год, моладзі з Гарадзенскай вобласці будзе надавацца перавага.

Фундацыя шукае валанцёраў, якія цікавяцца інавацыйнымі праектамі і не баяцца працаваць у канфліктным і падзеленым асяроддзі. Базавыя веды ангельскай мовы і жаданне вывучаць польскую вітаюцца.

Заяўка

Каб паўдзельнічаць у адборы, неабходна запоўніць па-ангельску або па-польску і адаслаць заяўку да 18 студзеня на электронную пошту 3sektaryia@gmail.com з паметкай “EVS in Kreatywni”.

Калі

Праект пачнецца  ў сакавіку 2017 года і скончыцца праз год у лютым 2018.

Фінансавыя ўмовы

Усе выдаткі на праект, улічваючы транспарт, візавую падтрымку, пражыванне і харчаванне, аплочваюцца арганізатарамі.

Праект рэалізуюцца ў межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – Еўрапейская валанцёрская служба (EVS).

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • #прашчальнаесловапрэзідзента. Як гродзенцы смяюцца з прэзідэнта
    Беларусы прагназуюць, што б пра іх сказаў Лукашэнка, калі б яны памерлі ад каранавіруса. Допісы пачалі з’яўляцца пасля таго, як Лукашэнка нетактоўна выказаўся пра дзве смерці ад COVID-19. Беларусы палічылі гэта абуральным і запусцілі флэшмоб. Глядзіце, што пішуць гродзенцы. Да херня вапрос. Баба. Пісят лет. Чэво дальшэ жыць та? Ні ана цібе дзіцей ні радзіт большэ, […]
  • Вербніца ў час пандэміі. Гродзенскія католікі прышлі на святочную імшу ў Фарным касцёле
    У нядзелю 5 красавіка  каталікі адзначылі уваход гасподні ў Іерусалім – Пальмовую, ці Вербную, нядзелю. У сувязі з эпідэміялагічным становішчам вернікам Гродна прапанавалі паўдзельнічаць у набажэнствах анлайн. Але многія гродзенцы вырашылі ўсё-такі наведаць храмы. Як праходзіла святочнае набажэнства ў гродзенскім Фарным касцёле, глядзіце ў рэпартажы БЕЛТА.  The post Вербніца ў час пандэміі. Гродзенскія католікі прышлі […]
  • У Беларусі – 562 выпадкі каранавіруса. 8 чалавек памерла
    Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала новыя лічбы колькасці заражаных і памерлых ад каранавіруса. Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў інфекцыі вырасла на 28% за дзень. У Беларусі па стане на 05.04.2020 на стацыянарным лячэнні з каранавіруснай інфекцыяй знаходзяцца 502 чалавекі. У большай часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме. Ачунялі 52 чалавекі. 8 пацыентаў памерлі. Як […]
  • Што здарылася з кафэ і барамі Гродна з-за каранавіруса: зніжкі, скарочаны час і нават закрыцці
    Рэстараны, кафэ і бары ў Гродне абмяжоўваюць час працы або часова зачыняюцца. Дыскатэкі працуюць да 23.00, дзейнасць кальянных абмежаваная. Тым часам многія заклікаюць падтрымаць лакальны бізнес і любімыя месцы, каб пасля каранціну вы зноў маглі хадзіць туды. Установы, у сваю чаргу, уводзяць зніжкі ці інакш імкнуцца прыцягнуць наведвальнікаў. Кавярні “Наша Кава” і “Справа” Кавярня працуе […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY