Летняя школа для моладзевых працаўнікоў: гэта матывуе на вялікія справы і перамогі

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Летняя школа для моладзевых працаўнікоў: гэта матывуе на вялікія справы і перамогі

25-30 ліпеня пад Гродна адбылася Летняя школа для моладзевых працаўнікоў. Удзельнікі_цы з усёй Беларусі вывучалі тэхнікі працы з моладдзю, валанцёрства, арганізацыя івэнтаў, напісанне праектаў і пошук партнёраў, а таксама дзяліліся сваім досведам.

У  Летняй школе, арганізаванай ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, паўдзельнічала 13 прадстаўніц і прадстаўнікоў арганізацый, якія працуюць з моладдзю ў самых розных накірунках дзейнасці з усёй Беларусі.

Першыя два дні працы школы былі прысвечаныя тэхнікам працы з моладдзю, арганізацыі івэнтаў і працы з валанцёрамі. Удзельнікі_цы пазнаёміліся і абмеркавалі тэхнікі працы з моладдзю, якія выкарыстоўваюцца ў Беларусі і ў Польшчы.

Таксама размаўлялі пра інклюзію пры арганізацыі падзеяў і працы ў цэлым, узгадалі ўсе стадыі арганізацыі падзеі. На варкшопе па працы з валанцёрамі ўдзельнікі шмат размаўлялі пра матывацыю, пра тое, як зацікавіць валанцёраў і моладзь у цэлым да актыўнага ўдзелу ў нашай працы.

Наступныя два дні былі прысвечаныя працы з праектамі. Праз выкананне практыкаванняў у гульнявой форме ўдзельнікі_цы самі прыходзілі да высноваў, а потым працавалі над этапамі напісання праекта. Зараз вызначэнне праблемы, мэты і вынікаў альбо складанне бюджэту ўжо не падаецца такім складаным.

У апошні дзень удзельнікі_цы пачалі з цікавага практыкавання, якое наглядна адлюстравала і дапамагло зразумець, што такое партнёрства. У фармаце World Cafe удзельнікі_цы размаўлялі пра лакальнае, нацыянальнае, міжнароднае партнёрства ды супрацу са СМІ.

Магчымасць вучыцца і вучыць іншых

Школа была магчымасцю не толькі папрысутнічаць на занятках трэнераў, але і падзяліцца сваім досведам і ведамі праз правядзенне ўласнага варкшопу для астатніх удзельнікаў_ц. Такім чынам, акрамя асноўнай праграмы, удзельнікі_цы развівалі свой эмацыйны інтэлект, вызначаліся з тым, што для іх важна ў жыцці і як планаваць свой дзень з улікам патрэбаў у адпачынку і часу для сябе, слухалі пра досвед заснавання гуртка ангельскай мовы, правядзення праекта па мове варожасці, знаёміліся з новымі сацыялагічнымі даследваннямі па моладзевай тэме, праведзенымі ў Беларусі.

Таксама ўдзельнікі_цы школы кожны дзень інтэнсіўна працавалі над дапаможнікам для моладзевых працаўнікоў, праца над якім будзе актыўна ісці яшчэ на працягу насупных месяцаў, і які будзе размешчаны ў публічным доступе.

“Гэта матывуе на новыя вялікія справы і перамогі”

Зараз удзельнікі_цы школы вярнуліся на месцы свайго жыхарства і працуюць над арганізацыяй івэнта для мясцовай моладзі пры выкарыстанні атрыманых ведаў. Ідэі праектаў распрацоўваліся падчас Летняй школы.

Усе ўдзельнікі_цы выказалі жаданне надалей развіваць супольнасць моладзевых працаўнікоў Беларусі, таксама пазначылі тэмы, у якіх ім было б цікава атрымаць новыя веды – гэта радуе і матывуе да далейшай працы!

Вольга Галецка, Наста Федарцова

Фота: Ірына Новік, Вольга Галецка, Марціна Вадалазава

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

    Кроніка

    Кроніка грамадзкага жыцця

    Падпішыцеся на рассылку Кронікі грамадзкага жыцця Гарадзеншчыны.

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • «Нёман» прайграў БАТЭ і даў магчымасць барысаўчанам вярнуцца на першае месца
    У перадапошнім туры чэмпіянату Беларусi “Нёман” у суботу 18 лістапада гасцяваў у барысаўскага БАТЭ, які вядзе гонку за залатыя медалі. Матч паміж супернікамі атрымаўся складаным у якім гледачы ўбачылі шмат барацьбы. Нягледзячы на тое, што «Нёман» на працягу паловы матчу вёў у ліку, у выніку гродзенская каманда прайграла барысаўчанам 3:1. “Нёман” першым адкрыў лік у […]
  • “Без чыпіравання праблему бяздомных жывёл не вырашыць”. Валанцёры заклікаюць рэгістраваць гадаванцаў
    Штодня ў адлоўнікі “Спецаўтагаспадаркі” трапляюць бадзяжныя сабакі і каты, якіх калісьці людзі выкінулі на вуліцу. Hrodna.life пагутарыў з кіраўніком грамадскага аб’яднання «След жыцця» Дар’яй Рашэтнікавай. Яе арганізацыя выступае за кантроль і памяншэнне колькасці безнаглядных жывёл гуманнымі метадамі. Дар’я лічыць, што праблему з бяздомнымі жывёламі ў Гродне трэба вырашаць на стадыі зараджэння, а не змагацца з […]
  • Рэканструкцыя Старого замка: мінскія спецыялісты ўмацоўваюць замкавую гару па фінскай тэхналогіі
    Рэканструкцыя Старога замка ў Гродне працягваецца. З пачатку лістапада на аб’екце працуюць спецыялісты мінскай арганізацыі «Геополимер», якія займаюцца ўмацаваннем грунту замкавай гары. Таксама ідзе будаўніцтва часовага моста. А ва ўнутраным двары замка штодня працуюць археолагі. Раскопкі на тэрыторыі замкавага комплексу вядуцца ў любое надвор’е. Амаль кожны дзень гродзенскія археолагі нешта знаходзяць. Пакуль што самыя гучныя […]
  • Паляцім з Гродна-2? У суседнім Беластоку пачынаецца будаўніцтва аэрапорту
    Дамова пра разбудову аэрадрома ў Крыўлянах пад Беластокам была падпісаная 17 лістапада. Як паведамляюць польскія медыі, будаўнічыя працы распачнуцца ўжо 4 снежня. Першыя самалёты могуць прызямліцца пад Беластокам ужо ў канцы наступнага года. Кошт будаўніцтва складае крыху больш за міліён еўра. На гэтыя грошы будуць збудаваныя дзьве пасадачныя паласы – для спартыўных і для пасажырскіх […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY