Летняя Школа па арганізацыі навучання сталых людзей

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Летняя Школа па арганізацыі навучання сталых людзей

Праграма “Універсітэт Залатога Веку” абвяшчае набор на Метадалагічную Летнюю Школу па арганізацыі навучання сталых людзей, якая адбудзецца з 6 па 10 жніўня на Гарадзеншчыне.

Навошта мы гэта робім?

Ужо ў 2015 г. каля 25% насельніцтва Беларусі будуць складаць сталыя людзі. З нашага пункту гледжання, абавязкам грамадства з’яўляецца стварэнне годных умоваў для жыцця гэтых людзей, для іх самаразвіцця, выкарыстання іх жыццёвай мудрасці і іх патэнцыялу на карысць грамадства.

Таму сёння вельмі важна  ўмацоўваць патэнцыял існуючых арганізацый, якія займаюцца працай са сталымі людзьмі, а таксама ствараць новыя пляцоўкі, якія будуць працаваць у гэтым кірунку.

Прыкладам такіх пляцовак, якія даказалі сваю эфектыўнасць у многіх краінах свету, з’яўляюцца ўніверсітэты трэцяга ўзросту, накіраваныя на інтэлектуальную, фізічную і сацыяльную актывізацыю сталых людзей.

З красавіка 2010 г. такі Універсітэт працуе пры грамадскім аб’яднанні “Цэнтр “Трэці сектар” з Гродна. За гэты час мы назапасілі вялікі досвед адукацыйна-асветніцкай і сацыяльнай працы са сталымі людзьмі, вывучылі лепшыя практыкі працы ў гэтым кірунку ў Польшчы, Літве, Украіне, Расіі, іншых краінах. Дзейнасць гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку” згадваецца ў Нацыянальнай справаздачы Беларусі пра выкананне Мадрыдскага міжнароднага плана па пытаннях старэння насельніцтва. Цяпер мы гатовыя падзяліцца гэтым досведам з вамі.

У межах Школы мы хочам стварыць магчымасць для таго, каб людзі, якія збіраюцца ствараць і развіваць рознага кшталту пляцоўкі для сталых людзей, пазнаёміліся з нашым і замежным досведам працы, падзяліліся сваімі напрацоўкамі па арганізацыі такіх пляцовак, метадалогіі правядзення заняткаў, сацыяльнай актывізацыі сталых людзей.

Праграма Школы будзе складацца з двух змястоўных блокаў:

–  Арганізацыя Універсітэтаў трэцяга ўзросту: ад А да Я (6-7 жніўня):

  • што такое ўніверсітэт трэцяга ўзросту: мэты, прынцыпы, стандарты
  • якія ёсць мадэлі існавання ўніверсітэтаў трэцяга ўзросту?
  • з чаго пачаць стварэнне ўніверсітэта?
  • як шукаць і адбіраць слухачоў і выкладчыкаў?
  • як арганізаваць працу секцый і клубаў па інтарэсах?
  • як забяспечыць баланс паміж інтэлектуальнай, фізічнай і сацыяльнай актывізацыяй сталых людзей?
  • як арганізаваць самакіраванне ў межах універсітэта?
  • як арганізаваць валанцёрскую дзейнасць у межах універсітэта?
  • дзе шукаць рэсурсы на дзейнасць універсітэта?

 

–  Метадалогія навучання сталых людзей і спосабы ацэнкі эфектыўнасці навучання (8-10 жніўня)

  • на якіх прынцыпах базуецца навучання дарослых?
  • як плануецца канцэпцыя асобных секцый і блокаў заняткаў для сталых людзей?
  • як фармулююцца мэты заняткаў і як ацэньваецца іх эфектыўнасць?
  • якія метады можна выкарыстоўваць у працы са сталымі людзьмі?

 

Хто будзе ўдзельнічаць у занятках Школы?

Найперш мы будзем радыя вітаць у нашай Школе прадстаўнікоў грамадскіх і дзяржаўных арганізацый, якія ўжо маюць альбо плануюць распачаць адукацыйна-асветніцкія праграмы для сталых людзей. Школа будзе найбольш карыснай для кіраўнікоў/арганізатараў праграм, актывістаў ворганаў самакіраванняў і груп самадапамогі сталых людзей, выкладчыкаў, якія працуюць са сталымі людзьмі.

Заняткі (прэзентацыі, майстар-класы і г.д.) будуць праводзіць як арганізатары Школы і запрошаныя імі эксперты, так і ўдзельнікі, якія выкажуць такое жаданне. Заяўляцца можна як на абедзьве часткі Летняй школы, так і адну з іх (адлюструйце гэта ў сваёй анкеце-заяўцы). Канчатковая версія праграмы (складзеная з улікам прапановаў кандыдатаў на ўдзел)  будзе дасланая адабраным для ўдзелу ў Школе ўдзельнікам да 20 ліпеня. Тады ж будзе паведамлена пра дакладнае месца парвядзення Школы.

Як патрапіць у Школу?

Для гэтага трэба запоўніць электронную анкету-заяўку і даслаць яе да 15 ліпеня арганізатарам Школы.

Інфармацыя пра вынікі адбору ўдзельнікаў Школы будзе дасланая да 20 ліпеня на электронныя адрасы, пазначаныя ў вашых анкетах-заяўках.

Умовы ўдзелу ў Школе:

Арганізатары Школы забяспечваюць пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў. Праезд  удзельнікі аплочваюць самастойна.

Дадатковая інфармацыя па тэл. 80292847799 альбо па эл.пошце lana.rudnik@gmail.com (Лана)

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Фотафакт: у Гродне зацвілі каштаны
    Кастрычнік выдаўся цёплым, і на вуліцы Леніна зацвілі каштаны. Эксперт кажа, што дрэвы ўспрымаюць такую ​​восень як новую вясну, піша “Гродзенская праўда”. -Зараз, самі можаце бачыць, не самае звычайнае надвор’е для кастрычніка – фактычна, анамальна цёплае. І такое паўторнае красаванне – гэта хоць і адзінкавыя выпадкі ў некаторых відаў, але ўсё ж яны ёсць. Каштан […]
  • Мінскую фірму злавілі на продажы тэхнікі без выплаты падаткаў. Увозілі тавары жыхары польска-беларускага памежжа
    Дзяржкантроль выявіў схему гандлю бытавой тэхнікай без выплаты падаткаў. Затрымалі людзей, якія ўвозілі і рэалізоўвалі на тэрыторыі Беларусі з парушэннем заканадаўства тэлевізары, гукавыя панэлі і іншую тэхніку. Частку сваіх тавараў кампанія рэалізоўвала з выплатай усіх падаткаў. Астатнія тавары набывалі і прадавалі за наяўныя грошы, гэтыя здзелкі не адлюстроўваліся ў бухгалтарскай дакументацыі, што дазваляла не плаціць […]
  • У 2019 годзе ў Гродне абяцаюць дзесяць новых дарог
    У бягучым годзе ўжо выкананы істотны аб’ём работ па будаўніцтву дарог у жвіровым выкананні. Напрыклад, у мікрараёне Забалаць ўведзены ў эксплуатацыю дзве дарогі. Зараз вядуцца работы на вуліцы Рудзянскай, у лістападзе будаўніцтва дарогі пачнецца па вуліцы Кубасава, паведамляе “Гродна Плюс”. – Таксама вядуцца працы ў праблемных мікрараёнах Баранавічы-5 і 6. Уведзена ў эксплуатацыю дарога па […]
  • Гродна рыхтуецца да прыезду Лукашэнкі. Ужо вядома месца пасадкі
    Аляксандра Лукашэнку ў чарговы раз за восень чакаюць у Гродне 19 кастрычніка. Чакаецца, што прэзідэнцкі верталёт прызямліцца ў лесапарку Пышкі на ўскрайку горада. На паляне ўжо расцягнулі стужку, якая вызначае месца пасадкі, піша “Свабода”. Найбольш актыўныя падрыхтоўчыя працы ідуць па вуліцы Горкага, што злучае Пышкі з цэнтрам горада. Дамы драўлянай забудовы мікрараёна Новы свет, які […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY