Летняя Школа журналістыкі і медыяграматнасці: запрашаем!

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Летняя Школа журналістыкі і медыяграматнасці: запрашаем!

Хочаш паспрабаваць сябе ў журналістыцы альбо стаць вядомым блогерам? Навучыцца цікава пісаць, браць інтэрв’ю у вядомых людзей? Марыш класна здымаць фота і відэа, ствараць крутыя мультымедыйныя праекты? Хутка правяраць праўдзівасць інфармацыі ў медыя? Пазнаёміцца з тым, як працуюць літоўскія і казахстанскія журналісты? Тады табе да нас!

Праграма Школы будзе складацца з:

– 4 інтэнсійных трэнінгаў па 6-8 гадзін (25 і 26 ліпеня, 1 і 8 жніўня);

– 4 вэбінараў з практыкамі з Беларусі, Казахстана, Літвы і Швецыі (жнівень-верасень);

– навучальнага тура ў Літву ( Каунас і/альбо Вільня) для лепшых удзельнікаў курса (верасень альбо кастрычнік).

Да ўдзелу у Школе запрашаюцца журналісты-пачаткоўцы, фрылансеры, блогеры і іншыя зацікаўленыя асобы ва ўзросце ад 15 да 35 год.

Чаму будзем вучыцца:

  • ствараць навіны
  • рабіць інтэрв’ю
  • рыхтаваць рэпартажы
  • здымаць фота і відэа
  • ствараць крутыя мультымедыйныя праекты
  • распавядаць цікавыя гісторыі
  • правяраць праўдзівасць інфармацыі і вызначаць fake news

Навучанне  Школе бясплатнае!

У якасці трэнераў і экспертаў у Школе будуць працаваць дасведчаныя рэдактары і журналісты з гарадзенскіх медыя.

Для ўдзелу ў Школе неабходна да 10 ліпеня запоўніць форму заяўкі

Летняя Школа журналістыкі і медыяграматнасці з’яўляецца часткай праграмы HrodnaYouthHub, якая рэалізуецца ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»ГА «Цэнтр «Трэці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, валанцёрскай групай «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Сачыць за магчымасцю ўдзелу ў іншых мерапрыемствах праграмы можна ў нашых групах у Фэйсбуку і Інстаграме:

https://www.facebook.com/groups/540293086589015/

https://instagram.com/hrodnayouthhub?igshid=q8jl7858bt05

Дадатковую інфармацыю пра Школу можна атрымаць таксама па тэлефоне: + 375 33 634 10 41

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Актывісткі руху «Маці 328» пачнуць галадоўку, каб сустрэцца з Лукашэнкам
    Актывісткі руху «Маці 328» падрыхтавалі адкрыты зварот да «усіх структураў улады Рэспублікі Беларусь», дзе абяцаюць распачаць галадоўку ад 16 ліпеня, піша Белсат. Зварот падпісалі прадстаўніцы руху Ала Берналь і Алена Кузьміна. У заяве адзначаецца, што ўлады прынялі нязначныя змены ў антынаркатычнае заканадаўства, а пытанне памілавання асуджаных паводле артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу «дагэтуль павісла ў паветры». Таксама застаецца праблема […]
  • «Ішоў па торт – прыйшоў на Валадарскага». Палітвязні з Гродна вярнуліся дадому
    «Яны самі стварылі гэтую сітуацыю на роўным месцы, яе магло і не быць. Я проста б пайшоў дадому і ўсё», – кажа гродзенец Уладзімір Навумік пасля 42 дзён зняволення. Яго, як і Васіля Баброўскага, 9 ліпеня выпусцілі з мінскага СІЗА №1. Ім змянілі меру стрымання з заключэння пад варту на падпіску аб нявыездзе. Гродзенцаў затрымалі […]
  • Двух гродзенцаў, затрыманых з Ціханоўскім, выпусцілі на волю
    Фігурантаў «справы Ціханоўскага» Васіля Баброўскага і Уладзіміра Навуміка 9 ліпеня выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Пра гэта паведамілі праваабаронцы і жонка Уладзіміра Навуміка. Гродзенцаў затрымалі разам з блогерам Сяргеем Ціханоўскім 29 траўня на Савецкай плошчы падчас пікету па зборы подпісаў. Яны застаюцца абвінавачанымі па ч.1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць […]
  • У Беларусі пацвердзілі 64 411 выпадкаў каранавіруса. Аналітыкі: Прыкладна чвэрць беларусаў лічаць, што перахварэлі
    Па стане на 9 ліпеня каранавірусам заразіліся 64 411 беларусаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя. Ачунялі і выпісаныя 53 609 пацыентаў, 499 чалавек з пацверджаным COVID-19 памерлі. За апошнія суткі ў Беларусі выявілі 187 новых выпадкаў хваробы, паводле афіцыйных зьвестак, памерлі 6 чалавек, 755 пацыентаў выпісалі. За перыяд распаўсюджвання коронавируса ў Беларусі правялі 1 099 571 тэст. […]
© 2012-2020 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"