Люксембуржскі вечар: у нас шмат агульнага

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Люксембуржскі вечар: у нас шмат агульнага

Валанцёр з Люксембурга Рон Зальфа зладзіў для гарадзенцаў імпрэзу, прысвечаную прэзентацыі сваёй краіны.

Рон пазіцыянуе сябе як фатограф, сацыёлаг, этнограф, які вучыўся ў Нямеччыне і ў Швайцарыі.

рон1

Працоўнай мовай сустрэчы, на якую прыйшлі больш за 30 чалавек, была ангельская мова з перакладам на беларускую. Аднак многія слухачы задавалі пытанні па – ангельску і размаўлялі з госцем без перакладу.

рон2

Удзельнікі сустрэчы даведаліся, што захапленні Рона –кампутар, кнігі, вандроўкі па горадзе, адкрыццё новых цікавых мясцін.

Шмат цікавай інфармацыі прагучала і пра яго радзіму.

Дзяржаўная мова

Слухачы даведаліся, што Люксембург – гэта самастойная краіна, у якой ўжываюцца тры афіцыйныя мовы – французская, люксембуржская і нямецкая.

Тэарэтычна, чалавек можа замовіць у дзяржаўнай установе неабходны яму дакумент на адной з гэтых моў, але на самай справе атрымае гэты дакумент толькі ў французскай версіі.

Перакладаў на дзве іншыя мовы можна без выніку чакаць доўгімі месяцамі.

Французская мова ў дзяржаўнай установе, як падкрэсліў Рон, – справа палітычная.

Да таго, як Нямеччына напала на Францыю падчас Другой Сусветнай вайны нават Канстытуцыя Вялікага герцагства Люксембург была на дзвюх мовах (нямецкай і французскай), а цяпер толькі па-французску.

Што тычыцца люксембуржскай мовы, то яна існуе толькі ў вуснай версіі.

Ніхто ў краіне не ведае, як на ёй пісаць. Рон кажа, што ў малодшых класах пачатковай школы ёсць адна гадзіна люксембуржскай мовы на тыдзень, падчас якой дзеці вучаць на памяць вершыкі і спяваюць песні. І не больш за тое.

Рон даў паслухаць песню на люксембуржскай мове, папярэдне раздаўшы пераклад на рускую. Добра, што раздаў, бо з цэлай песні нельга было зразумець аніводнага слова.

Хто ведае, можа ў пытанні роднай мовы Беларусь знаходзіцца ў лепшай сітуацыі ў параўнанні з Люксембургам?

рон4

Сем прычын, каб не ехаць у Люксембург

Гэтую частку спаткання нельга было успрымаць даслоўна і без пачуцця гумару.

Так, у якасці адной з прычын былі названыя “брыдкія пейзажы”, а на самой справе на здымку быў цудоўны здымак “маленькай Швайцарыі”.

Нават назва мясціны саўпала з назваў вядомай нам часткі горада Гродна.

Альбо яшчэ – у люксембуржскай мове няма слова “кахаць”.Дык ж як жыць?

Рон паказаў здымак цуднага замку і сказаў, што ў Люксембургу толькі старыя дамы, няма электрычнасці.

Але тут ён нас не спалохаў. Рон прыехаў толькі 3 сакавіка ў Беларусь і хіба што не паспеў пабыць ў многіх беларускіх вёсках. Ягоны валанцёрскі тэрмін будзе доўжыцца цэлы год. Думаю, што мы паспеем здзівіць яго нашымі “старымі хатамі”.

рон5

Наступная “прычына” – У люксембурзе ўсё дарагое, маўляў, адзін літар малака каштуе 1,15 еўра, а паўлітра піва – 1 еўра. Але ж і заробкі там, як падкрэсліў наш госць, найменшыя 1900 еўра ў месяц без выліку падаткаў. Кватэра каштуе 1200 еўра, за прадукты давядзецца аддаць 100 еўра на тыдзень за дваіх. І жыць няма за што. Дык прыдумалі ж дасціпныя тамтэйшыя жыхары ездзіць на закупы ў Нямеччыну, бо там танней. І зноў нейкая вельмі ж знаёмая паралель, ці ж не праўда?

А яшчэ Рон кажа, што ў Люксембургу доўга цягнецца расследванне крымінальных злачынстваў. У якасці прыкладу Рон распавёў такую гісторыю: гадоў 30 таму ў адным з паліцэйскіх участкаў падклалі бомбу. Да гэтага часу не могуць знайсці злачынца. Хаця нібыта ўсе ведаюць, што бомбу падклалі самі паліцыянты, каб дабіцца набыцця новага абсталявання і лепшай аховы аб’ектаў. А само расследванне будзе доўжыцца яшчэ гадоў гэтак з дзесяць, на думку Рона.

рон6

Адной з важных прычын устрымацца ад паездкі ў Люксембург з’яўляецца неакрэсленасць, на якой мове там размаўляць. Але ж зноў Рон паказаў нам відэасюжэт, дзе людзі размаўляюць на мешаніне французскай, партугальскай, люксембуржскай, нямецкай моў. І усе адзін аднаго разумеюць і выглядаюць зусім шчаслівымі.

І апошні аргумент за тое, каб лепш застацца ў Беларусі, маўляў, у Люксембургу ёсць толькі белае віно. Уся краіна падзялілася на тых, хто п’е піва, і тых, хто п’е белае віно. І што тут скажаш? А дзе віскі з літоўскага шопа? А бімбар?

Дзе знаходзіцца Шэнген?

Не заўсёды памятае чалавек, што Шэнген, вядомы нам перад усім дзякуючы Шэнгенскаму пагадненню, і пра які мы успамінаем, калі нам патрэбна віза ў Еўропу, – гэта невялікая вёсачка, якая знаходзіцца ў Вялікім герцагстве Люксембург.

Вёсачка і ёсць на самай справе, бо ў гэтай краіне з насельніцтвам 500 000 жыхароў ёсць толькі адзін вялікі горад, – сталіца Люксембург з насельніцтвам 100 000. А ўсе астатнія населеныя пункты – вёскі, штосьці тыпу нашага сельсавету.

На канец спаткання Рон распавёў нам пра культуру, гісторыю і кухню Люксембурга. І каб ні быць галаслоўным, прыгатаваў нам пачастунак – сам напёк бліноў.

Кажа, што бліны можна смажыць і па-нямецку, і па-французску, дык ён нам прынёс і адных, і другіх.

get_img (6)

Было смачна, ўсё з’елі і пажадалі Рону прыемных валанцёрскіх практык.

Рон Зальфа прыехаў у Гродна ў межах праграмы “Еўрапейская валанцёрская служба” і будзе працаваць у грамадскім аб’яднанні “Цэнтр “Трэці сектар” на працягу года.

Фота Ірыны Новік

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • «Наш падарунак гораду». Каля хлебазавода адкрылі “Хлебнае дрэва”
    Скульптуру “Хлебнае дрэва” адкрылі 19 верасня на вуліцы Дзяржынскага ў Гродне. Помнік прымеркаваны да 80-годдзя “Гроднахлебпрама”. Аўтарамі скульптуры з’яўляюцца гродзенскія майстры Юрась Мацко і Генадзь Бергер. «”Хлебнаt дрэва” – гэта знак павагі хлебаробам, рукамі якіх робіцца гэты святы прадукт, – распавядае генеральны дырэктар “Гроднахлебпрама” Віктар Леановіч. – Гэта даніна павагі працаўнікам палёў, якія вырасцілі і […]
  • Выбары 2019: у цэнтры Гродна нагадалі пра нацыянальныя сімвалы
    19 верасня на Савецкай плошчы прайшоў чарговы перадвыбарчы пікет прэтэндэнта ў кандыдата ў дэпутаты Вадзіма Саранчукова. У час размовы з кандыдатам кожны мог сфатаграфавацца з нацыянальнымі сімваламі Беларусі, якія зацвердзілі роўна 28 гадоў таму. “У нас праходзіць пікет па зборы подпісаў і разам з тым мы вырашылі нагадаць гродзенцам і гасцям горада, што было 28 […]
  • Карпачо з марскога грабеньчыка і размарынавы шот. У Гродне адкрыўся рэстабар “Rozmarin”
    Рэстабар “Rozmarin” на Савецкай, 10 запрацаваў у тэставым рэжыме з суботы 14 верасня. За некалькі дзён у яго ўжо з’явіліся пастаянныя кліенты, якія ходзяць туды штодня. Уладальнікі пазіцыянуюць сваю ўстанову як “тэрыторыю добрай ежы і прыемнай атмасферы”. У меню будуць нязвыклыя для Гродна рыбныя далікатэсы і крафтавыя шоты. – Кухня ва ўстанове еўрапейская з італьянскімі […]
  • “Мы ў Беларусі не мігранты”. Палякі Гродзеншчыны праводзяць акцыю перад перапісам насельніцтва
    Прадстаўнікі польскага фонду “Młode Kresy” напярэдадні перапісу насельніцтва ў Беларусі праводзяць акцыю “Pamiętam Kim Jestem” (Памятаю хто я). Яна накіравана на тое, каб мясцовыя палякі менавіта так запісвалі сваю нацыянальнасць. Для гэтага актывісты ў бліжэйшы час пачнуць расклейваць плакаты і налепкі, якія нагадваюць пра надыходзячы перапіс насельніцтва. Трэці перапіс насельніцтва ў гісторыі незалежнай Беларусі пройдзе […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY