Make mentoring your Superpower – неверагодная атмасфера, карысная інфармацыя, крутыя практычныя заняткі

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Make mentoring your Superpower – неверагодная атмасфера, карысная інфармацыя, крутыя практычныя заняткі

Make mentoring your Superpower – міжнародны трэнінг для ментараў/ак, якія хочуць ведаць усе асаблівасці і сакрэты такога нялёгкага, але цікавага і неверагоднага шляху, як ментарства. Ментар/ка – гэта чалавек, які дапамагае валанцёру/цы ва ўсім неабходным цягам праекта.

Мерапрыемства сабрала 27 удзельнікаў і удзельніц з самых розных краін Еўропы: Венгрыі, Кіпра, Грэцыі, Гішпаніі, Італіі, Славеніі, Чэхіі, Польшчы, Украіны і Беларусі, якую прадстаўлялі мы: Наста Федарцова і Артур Камароўскі, ментары валанцёраў, якія працуюць у арганізацыі ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.

Праходзіў трэнінг у прыгожым мястэчку Важэнка, што недалёка ад Гдыні, з 18 па 24 лютага. Амаль тыдзень тэорыі, практыкі, спеваў замежных песень, танцаў і цёплых размоваў ля коміна ў драўляным дамку.

Ужо ў першы дзень мы зразумелі, што гэта будзе вельмі цікава і карысна, што нас чакае неверагоднае падарожжа, насычанае рознымі заняткамі і актыўнасцямі.

Напачатку нам распавялі пра дзейнасць арганізацый-фундатараў, чым яны займаюцца і навошта вырашылі стварыць і правесці дадзены трэнінг. І галоўны пасыл быў простым і скаладым адначасова: даць ментарам/кам веды, якія яны змогуць карысна і прадуктыўна выкарыстоўваць падчас супрацоўніцтва з валанцёрам/кай. Звычайна падобныя трэнінгі праводзяцца для розных удзельнікаў/ніц EVS – валанцёраў/ак, каардынатараў/ак і г.д., а ментараў/ак, чамусьці, абмінаюць увагай. Пры тым, што іх роля ў дадзенай сістэме не меншая, а ў некаторых выпадках нават і больш значная.

Падчас глыбейшага знаёмства з EVS мы шукалі адказы на такія пытанні як: EVS – гэта магчымасць для валанцёра/кі ці для грамадства, валанцёры дамагаюць НГА або НГА з “дапамогай” валанцёраў атрымліваюць больш працы, валанцёрства – гэта праца або штосьці іншае, якія магчымасці прапануе EVS маладым і актыўным людзям, якое месца павінен займаць ментар/ка у сістэме EVS  і г.д.

Таксама мы даведаліся, што існуе 4 мадэлі ментарства:

  • Гуманістычная. Яна характарызуецца большай увагай на нефармальныя адносіны. Валанцёр/ка павінен сам/а рэалізоўваць свой праект, а задача ментара/кі – даць магчымасць псіхалагічна разгрузіцца і падзяліцца матывацыяй;
  • Біхевіярысцкая. Прадугледжвае сітуацыю, згодна з якой ментар/ка – гэта актыўны ўдзельнік/ца праекта свайго валанцёра/кі;
  • Кампетэнцыянальная. Ментар/ка – трэнер/ка і коуч. У дадзенай мадэлі ментарства выкарыстоўваюцца ўжо пэўныя правілы і стандарты, рэалізуюцца ўзгодненыя раней дамоўленасці;
  • Рэфлексійная. Прадугледвае крытыку і аналіз дзейнасці валанцёра/кі. Фідбэк абавязковы.

Вельмі карыснымі былі практычныя заняткі, на якіх мы мелі магчымасць “пераапрануцца ў валанцёрскую скуру” і даведацца, як гэта: апынуцца ў іншай краіне, у моўнай і культурнай ізаляцыі, вырашаць розныя складаныя пытанні, не маючы досведу, камунікаваць на замежнай мове і інш.

Цікавыя моманты з гэтага і іншых заданняў можна паглядзець у відэа:

Падчас аднаго задання мы атрымалі розныя сітуацыі з валанцёрскага досведу, дакладней, іх канец, і спрабавалі дагадацца, што сталася прычынай апісаных сітуацый, шукалі спосабы іх вырашэння.

Таксама адным з заданняў было выканаць ролю ментара/кі або валанцёра/кі і разабрацца ў пэўнай праблеме – пры гэтым астатнія члены групы павінны былі назіраць і аналізаваць сітуацыю, тыя ці іншыя дзеянні абодвух бакоў.

Цікава было даведацца пра розныя культурныя вымярэнні (cultural dimensions) і як яны ўплываюць на ўзаемаадносіны ментара/кі і валанцёра/кі, валанцёра/кі і яго новага асяроддзя. Агулам – што адбываецца ці не адбываецца, калі розныя культуры пачынаюць непасрэдна кантактаваць.

Кожная тэарэтычная частка падмацоўвалася практычнымі заданнямі, дзе мы маглі на практыцы праверыць атрыманыя веды.

Падчас трэнінга ў нас была магчымасць сустрэцца з каардынатарамі польскіх арганізацый і паслухаць, як выглядае іх праца, якое месца яны займаюць у сістэме EVS, як матывуюць сваіх валанцёраў/ак на подзвігі і г.д.

Цягам некалькіх дзён мы рабілі ў групах невялічкія прэзентацыі: пра ментарства, валанцёрства, EVS і г.д. Наша група абрала 4 галоўныя якасці, якімі павінен валодаць ментар/ка (problem solver, good listener, motivator, social inclusion), перапісала тэксты 4 вядомых песень і прыдумала, згодна з іх тэкстам, кароткія сцэнкі. Атрымалася вельмі класна.

У апошні дзень была магчымасць пагаварыць у невялікай групе на тэмы, якія цябе цікавяць найбольш. Я абраў 3: як не забываць узнагароджваць сябе за працу, як не быць “мамай” для валанцёра/кі і як пабудаваць добрыя адносіны з валанцёрам/кай.

Адной з груп быў прапанаваны прект па стварэнні гульні для ментараў, у якой будуць разбірацца цяжкія сітуацыі, з якімі можа сустрэцца ментар падчас праекта. Зараз збіраюцца асноўныя сітуацыі, з якімі сутыкаюцца ментары падчас сваёй працы. Калі Вы маеце пэўны досвед, прапаную далучыцца да збора ідэй.

Таксама цікавай ідэяй стала стварэнне міні-брашур, якія дапамогуць ментару-пачаткоўцу (і не толькі) справіцца з рознымі сітуацыямі.

Калі Вы хочаце даведацца больш пра ментарства, запрашаем Вас на сустрэчу “Усё, што вы хацелі ведаць пра ЕВС” 7 сакавіка.

Тэкст: Артур Камароўкі
Здымкі ўдзельнікаў трэнінгу

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • «Даже моль ценит искусство». Дизайнерка Алена Витко показала гродненцам магию из войлока
    Окунуться в фейерверк красок и надолго очароваться каждой вещью могли посетители выставки валяных вещей Алены Витко 25 апреля. Ее изделия – фантазийные шляпки, сумки, шали, украшения и одежда. Сделано все из натуральной беларусской шерсти. Дизайнер говорит, что всегда стремится дарить радость поклонникам творчества. “Хочется, чтобы вокруг нас была красота. И хочется пожелать женщинам больше смелости. […]
  • «Нават моль шануе мастацтва». Дызайнерка Алена Вітко паказала гродзенцам магію з воўны
    Акунуцца ў феерверк фарбаў і надоўга зачаравацца кожнай рэччу маглі наведвальнікі выставы лямцавання Алены Вітко 25 красавіка. Яе вырабы – фантазійныя капялюшыкі, сумкі, шалі, упрыгожванні і адзенне. Зроблена ўсё з натуральнай беларускай воўны. Дызайнерка кажа, што заўжды імкнецца дарыць радасць прыхільнікам творчасці. “Хачацца, каб вакол нас была прыгажосць. І хочацца пажадаць жанчынам больш смеласці. На […]
  • Пераможцы конкурса “Чытаем па-беларуску з velcom” давялі журы да слёз
    Найлепшыя чаканні журы спраўдзілі фіналісты абласнога этапу конкурса на лепшага чытальніка вершаў па-беларуску 25 красавіка ў Гродне. Сярод амаль 30 удзельнікаў другога, вочнага тура журы абрала пяцёрку пераможцаў. Імі сталі Маліка Мірзаліева, Арына Баярчук, Ульяна Астрамовіч, Анастасія Прымачок, Марыя Новік. Пераможцаў узнагародзілі смартфонамі і запрасілі на рэспубліканскі фінал. Ён адбудзецца ў маі на вялікай сцэне […]
  • На гарышчы дома ў цэнтры Гродна знайшлі зброю загорнутую ў сцяг са свастыкай
    У час дэмантажа даху ў доме №11 па вуліцы 1 Мая будаўнікі знайшлі паляўнічую стрэльбу з патронамі, якая была загорнута ў нямецкі сцяг са свастыкай. Аб знаходцы будаўнікі адразу паведамілі ў міліцыю. Гэта здарылася 24 красавіка. «Расчышчаючы паддашша будаўнікі выявілі скрутак, загорнуты ў газету «Праўда», датаваную кастрычнікам 1944 года, – распавядае начальнік крымінальнага вышуку Ленінскага […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY