«Маніпуляцыя масавай свядомасцю: як выжыць у медыйна насычаным асяроддзі»: запрашаем на сустрэчу клуба “Крок насустрач”

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
«Маніпуляцыя масавай свядомасцю: як выжыць у медыйна насычаным асяроддзі»: запрашаем на  сустрэчу клуба “Крок насустрач”

Аніводнае пакаленне маладых людзей у Беларусі не сутыкалася з такой імклівай плыняй навінаў. Штодня нам даводзіцца клапаціцца пра лічбавую гігіену: адрозніваць праўду ад прапаганды і падману, захоўваць псіхалагічную ўстойлівасць ва ўмовах лавіны трывожных паведамленняў, старанна разбірацца з тым, што мы чытаем.

Усяго некалькі гадоў таму словазлучэнне «фэйкавая навіна» было бессэнсоўным. Сёння дэзінфармацыя гуляе з жыццямі людзей.

«Дэзінфармацыя можа забіць», – сказаў нядаўна на прэс-канферэнцыі Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жозеп Барэль.

– Як працуюць класічныя прыёмы маніпуляцыі?
– Як нас падманваюць ў навінах і соцсетях?
– Ці можна хлусіць пры дапамозе статыстыкі?
– Як фільтраваць і аналізаваць бесперапынны паток інфармацыі?
– Ці існуюць правераныя спосабы распазнаць хлусня і маніпуляцыю?

Калі Вам цікава атрымаць адказы на гэтыя і іншыя пытанні – далучайцеся да нашай сустрэчы!

У час дыскусіі мы з Вамі:

– Пагаворым пра тое, што такое «маніпуляцыя масавай свядомасцю»? Як яна праяўляецца? Хто знаходзіцца ў “групе рызыкі”? І чаму мы трапляем на кручок маніпулятараў?

– Разбярэмся, як мы ўспрымаем інфармацыю і што такое крытычнае мысленне.

– Даведаемся больш пра віды маніпулявання і спосабах змагання з імі.

– Зразумеем, чаму важная медыяпісьменнасць і патрэніруемся ў пошуку лепшых лекаў ад фэйкавых навін.

– Складзем інструкцыю па выжыванні ў медыйна насычанай прасторы.

Вядучая дыскусіі – журналістка, медыяэкспертка Марына Загорская.

Марына з’яўляецца рэдактаркай ​​інфармацыйна-аналітычнага сайта «Заўтра тваёй краіны», медыятрэнеркай, аўтаркай больш як 20 аўтарскіх курсаў па журналістыцы і медыяпісьменнасці, аўтарка і суаўтарка некалькіх падручнікаў па журналістыцы, у тым ліку электроннага дапаможніка «Медиарешебник о разных людях».

Сустрэча адбудзецца 26-га верасня, з 12.00 да 14.00 на платформе zoom ў онлайн-фармаце.

Зарэгістравацца на ўдзел у мерапрыемстве можна да 25-га верасня, запоўніўшы кароткую онлайн-форму.

Кантактны тэлефон для дадатковай інфармацыі: +375 29 587-71-85 (Аня).

Дыскусійны клуб “Крок насустрач” з’яўляецца часткай праграмы HrodnaYouthHub, якая рэалізуецца ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»ГА «Цэнтр «Трэці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, валанцёрскай групай «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Сачыць за магчымасцю ўдзелу ў іншых мерапрыемствах праграмы можна ў нашых групах у Фэйсбуку і Інстаграме:
https://www.facebook.com/groups/540293086589015/

https://instagram.com/hrodnayouthhub?igshid=q8jl7858bt05

15 Верасня 2020 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Наступили коленом на шею и душили. Как выглядели задержания в Гродно 20 сентября
    Гродненцы собрались около 14.00 20 сентября возле МЦ “Гродно”. Собравшиеся выстроились в колонну и решили идти по ул. Советской в сторону пл. Ленина, но ул. Советскую с двух сторон закрыли. Тогда гродненцы вышли на ул. Большую Троицкую. Они дошли до парковки на ул. Виленской, и в 14.45 туда подъехали два микроавтобуса и автобус с ОМОНом […]
  • На «Гродно Азоте» снова остановился один из цехов. На заводе рассказали, что произошло
    Над одним из цехов «Гродно Азота» сегодня снова заметили факел, который обычно можно наблюдать при сбросе технологического газа и запуске установки. На предприятии сообщили TUT.BY, что сегодня во второй половине дня возникли проблемы в работе цеха «Аммиак-3», сейчас его запускают, работа находится на завершающей стадии. На предприятии рассказывают, что в субботу около 17.53 произошла остановка цеха «Аммиак-3». Это произошло «из-за выхода из строя регулятора […]
  • Айцец Сергій Лепін: не трэба прымяркоўваць меркаванне матушкі Гаўрыілы на праўладным жаночым форуме да ўсёй БПЦ
    Прэс-сакратар Беларускай Праваслаўнай Царквы Сергій Лепін ад сябе асабіста на сваёй старонцы ў Facebook заявіў, што меркаванне матушкі Гаўрылы, якое яна выказала на праўладным жаночым форуме ў Мінску 17 верасня, не трэба ставіць ўсёй Беларускай Праваслаўнай Царкве, піша TUT.BY. Ігумення Гродзенскага праваслаўнага манастыра матушка Гаўрыіла, нагадаем, назвала беларусаў, якія выказваюць пратэст да дзеючай улады “натоўпам […]
  • Гродзенца Вадзіма Саранчукова выклікалі ў суд
    У адносінах да Вадзіма Саранчукова распачалі адміністрацыйны працэс па ч.1 арт.23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Яго выклікаюць у суд Ленінскага раёна. Вадзіма Саранчукова выклікалі ў суд па СМС. Аб гэтым актывіст паведаміў у сваім акаунце ў Facebook. Яму парэкамендавалі мець пры сабе медыцынскую маску ў сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй. The […]
© 2012-2020 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"